21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бранiслаў Тарашкевiч i яго «Беларуская граматыка для школ»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Асобы

20 студзеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Бранiслава Тарашкевiча — беларускага асветнiка, грамадска-палiтычнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка, публiцыста...

Ён скончыў Петраградскi ўнiверсiтэт у 1916 годзе (з 1912-га быў адным з кiраўнiкоў знакамiтага Беларускага навукова-лiтаратурнага гуртка), пасля два гады працаваў на кафедры рускай мовы i славеснасцi... У 1921—1922 гадах Бранiслаў Адамавiч быў дырэктарам Вiленскай беларускай гiмназii, стаў адным з заснавальнiкаў Таварыства беларускай школы... У 1925-м з’явiўся адным з заснавальнiкаў Беларускай сялянска-работнiцкай грамады (БСРГ), уступiў у Камунiстычную партыю Заходняй Беларусi (КПЗБ)... Некалькi разоў арыштоўваўся польскiмi ўладамi, прыгаворваўся да турэмнага зняволення, да катаржнай турмы... З верасня 1933 года, па абмене палiтвязнямi, жыў у Савецкiм Саюзе... У 1937-м быў арыштаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу) па справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтра»... Рэабiлiтаваны ў студзенi 1957 года «ў сувязi з адсутнасцю саставу злачынства»...

У друку ён выступаў з 1914 года, у часопiсах «Ранiца», «Лучынка» (цiкавая дэталь: Бранiслаў Тарашкевiч публiкаваўся пад псеўданiмам Т. Язычнiк).

У 1918 годзе выдаў «Беларускую граматыку для школ», якая адыграла значную ролю ў станаўленнi беларускай лiтаратурнай мовы.

У заходнебеларускiм друку выступаў з публiцыстычнымi артыкуламi, прысвечанымi нацыянальна-вызваленчаму руху, публiкаваў свае пераклады з «Iлiяды» Гамера...

У час зняволення ў польскай турме працаваў над удасканаленнем «Беларускай граматыкi...», пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» Адама Мiцкевiча...

I яшчэ цiкавы факт: у 1936-м Дзяржаўнае выдавецтва БССР рыхтавала да выдання зроблены Бранiславам Тарашкевiчам поўны пераклад на беларускую мову «Iлiяды» Гамера. Калi б не арышт 6 мая 1937 года...

Як ацэньваецца ўклад Бранiслава Тарашкевiча ў беларускае мовазнаўства зараз, з вышынi ХХI стагоддзя? Пра гэта я папрасiла расказаць дырэктара Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара фiлалагiчных навук, прафесара Аляксандра ЛУКАШАНЦА.

— Можна адказаць адназначна: Бранiслаў Тарашкевiч адыграў выключна важную ролю ў развiццi i ўдасканаленнi беларускай лiтаратурнай мовы, у прыватнасцi, у распрацоўцы правiлаў i нормаў беларускай арфаграфii. Таму што яго «Беларуская граматыка для школ», першае выданне якой убачыла свет у 1918 годзе, была фактычна першай паспяховай спробай унармаваць беларускi правапiс. У сваёй «Граматыцы» Б. Тарашкевiч вельмi ўдала спалучыў два асноўныя прынцыпы правапiсу: фанетычны i марфалагiчны. Пры гэтым фанетычны прынцып прымяняўся i прымяняецца да сённяшняга часу ў асноўным у дачыненнi да правапiсу галосных, а марфалагiчны прынцып — да правапiсу зычных. Гэта спалучэнне, якое захоўваецца i ў дзеючым зводзе «Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi» (Мн., 1959), у значнай ступенi вызначае i спецыфiку беларускай лiтаратурнай мовы.

Важна адзначыць, што «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевiча на працягу 1920-х гадоў вытрымала некалькi выданняў i забяспечыла выкарыстанне беларускай мовы ва ўсiх сферах ужытку, у якiя яна iнтэнсiўна ўкаранялася. I самае галоўнае — яна забяспечыла функцыянаванне беларускай мовы ў сферы школьнага навучання. У сувязi з гэтым значэнне кнiгi, а значыць i асобы Бранiслава Тарашкевiча надзвычай важнае, яго цяжка пераацанiць.

Гэтая праца, дарэчы, вельмi актуальная i сёння.

Той правапiс, якiм мы карыстаемся зараз, i якi забяспечвае выкарыстанне беларускай пiсьмовай мовы ва ўсiх сферах жыцця сучаснага беларускага грамадства, у прынцыпе, грунтуецца на тых асноўных палажэннях, якiя былi выпрацаваны Бранiславам Тарашкевiчам. На сённяшнi дзень, як вы ведаеце, даволi востра стаяць праблемы ўнясення змяненняў у iснуючы правапiс i падрыхтоўку новай рэдакцыi «Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi». Веданне таго, што зрабiў Б. Тарашкевiч i якiм было яго ўласнае стаўленне да сваёй працы, вельмi важнае, каб i сённяшнiя праблемы вырашылiся найбольш аптымальна.

Трэба адзначыць, што «Граматыка» Б. Тарашкевiча была сапраўды першай спробай унармавання беларускай пiсьмовай мовы i, зразумела, аўтар не мог ахапiць увесь комплекс правапiсных праблем, якiя тады стаялi. Безумоўна, прапанаваны iм правапiс патрабаваў i пэўнага ўдасканалення — гэта добра разумеў i сам аўтар. У прадмове да 5-га выдання «Граматыкi» Б. Тарашкевiч пiсаў, што аўтар сам добра разумее ўсе нюансы, якiя патрабуюць удасканалення i дапрацоўкi. Невыпадкова ў сярэдзiне 1920-х гадоў iменна настаўнiкамi-практыкамi было пастаўлена пытанне аб удасканаленнi беларускага правапiсу. У 1926-м была праведзена Акадэмiчная канферэнцыя па правапiсу, i пачалася падрыхтоўка рэформы беларускага правапiсу.

— Аляксандр Аляксандравiч, як вы мяркуеце, цi пакрыўдзiўся б Бранiслаў Тарашкевiч, калi б даведаўся, што зараз дарэформенную беларускую мову называюць «тарашкевiцай» — хтосьцi са знакам «плюс», хтосьцi, наадварот, скептычна цi нават негатыўна?

— Думаю, адназначна можна сказаць: Бранiслаў Адамавiч не мог бы пакрыўдзiцца на тое, што распрацаваны iм правапiс беларускай мовы зараз атрымаў назву «тарашкевiца». Гэта сведчанне прызнання яго заслуг ва ўдасканаленнi правапiсных нормаў новай беларускай лiтаратурнай мовы. Гэтым, думаю, можна толькi ганарыцца... Праблема, праўда, заключаецца ў тым, што сёння далёка не заўсёды назва «тарашкевiца» выкарыстоўваецца якраз да правапiсу, прапанаванага менавiта «Граматыкай» Б. Тарашкевiча. На жаль, яна часта выкарыстоўваецца для абазначэння самых розных варыянтаў i мадыфiкацый дарэформеннага правапiсу — што не адпавядае рэчаiснасцi i не зусiм карэктна... Таму, мяркую, тэрмiн «тарашкевiца» мае права на iснаванне — але толькi ў дачыненнi да таго правапiсу, якi прапанаваў сам Бранiслаў Тарашкевiч у сваёй «Беларускай граматыцы для школ».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 студзеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Бранiслава Тарашкевiча — беларускага асветнiка, грамадска-палiтычнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика