У двух банкаў прыпынена дзеянне лiцэнзiй...
Iгар ГРЫШЫН
У двух банкаў, згодна з пастановай Савета дырэктара Нацыянальнага банка, прыпынена дзеянне агульнай i генеральнай лiцэнзiй.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны, адпаведныя меры прадпрыняты ў дачыненнi да ААТ «IнвестПрамБанк» i ААТ «Мiжнародны рэзервовы банк». У апошняга банка, акрамя таго, прыпынена дзеянне лiцэнзii на прыцягненне ва ўклады сродкаў фiзiчных асобаў. Як патлумачылi ў Нацбанку, прыпыненне дзеянняў лiцэнзiй у згаданых банкаў выклiкана невыкананнем iмi нарматыву бяспечнага функцыянавання, а менавiта давядзення да мiнiмальнага памеру ўласнага капiталу банка. З моманту прыпынення дзеяння лiцэнзiй банкам забараняецца заключаць новыя дагаворы i перазаключаць на новы тэрмiн раней заключаныя дагаворы, выкананне абавязацельстваў па якiх звязана з ажыццяўленнем банкаўскай аперацыi, у частцы ажыццяўлення якой дзеянне лiцэнзiй прыпынена.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У двух банкаў, згодна з пастановай Савета дырэктара Нацыянальнага банка, прыпынена дзеянне агульнай i генеральнай лiцэнзiй |
|