Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю «Вельт ам Зонтаг» выклаў сваё бачанне ўзаемаадносiнаў Беларусi i Зах
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня даў iнтэрв’ю нямецкай газеце «Вельт ам Зонтаг».
Пытаннi, адрасаваныя кiраўнiку дзяржавы, датычылiся, у прыватнасцi, узаемаадносiнаў Беларусi i Захаду, магчымасцяў выбудоўвання дыялога памiж Беларуссю i Еўропай, рэальнай падаплёкi беларуска-расiйскай энергетычнай спрэчкi, праблем у будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы, сапраўдных прычын нацiску на краiну звонку з боку асобных сiл. Сярод закранутых тэм — пытаннi энергетычнай бяспекi ў Еўропе, неабходнасць выкаранення памылковых стэрэатыпаў, што склалiся аб Беларусi ў ЕС. У час iнтэрв’ю прагучалi шчырыя адказы Прэзiдэнта на вострыя i даволi асабiстыя пытаннi. «Вельт ам Зонтаг» — самая буйная нядзельная газета Германii. Уваходзiць у сумесны пул са штодзённымi выданнямi «Дзi Вельт» i «Вельт компакт». Газета спецыялiзуецца на аналiзе падзей, што адбылiся на працягу тыдня ў палiтычнай, эканамiчнай, культурнай сферах, публiкацыi эксклюзiўных iнтэрв’ю. Належыць да лiку найбольш цытуемых выданняў Германii. Чытацкая аўдыторыя ацэньваецца больш як у 1 млн чалавек. На працягу 2006 года на старонках газеты публiкавалiся iнтэрв’ю з вядучымi германскiмi i замежнымi палiтыкамi, дзелавымi людзьмi, уключаючы федэральнага канцлера ФРГ, прэм’ер-мiнiстра Iзраiля, прэзiдэнта Польшчы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня даў iнтэрв’ю нямецкай газеце «Вельт ам Зонтаг» |
|