Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Старшыню КНР з 15-годдзем беларуска-кiтайскiх дыпламатычных адносiнаў
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў 20 студзеня Старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з 15-й гадавiнай устанаўлення беларуска-кiтайскiх дыпламатычных адносiнаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.
Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што за мiнулыя гады нашы краiны дасягнулi ўзроўню стратэгiчнага партнёрства, фундаментам якога з’яўляецца традыцыйная дружба двух народаў. Беларусь i Кiтай нязменна займаюць падобныя пазiцыi па асноўных мiжнародных праблемах, уключаючы ўзмацненне ролi ААН у сусветнай палiтыцы, недапушчэнне ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, вырашэнне спрэчак i рознагалоссяў шляхам дыялога на аснове раўнапраўя i ўзаемнай павагi. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што развiццё ўсебаковага супрацоўнiцтва з Кiтаем — адзiн з асноўных прыярытэтаў беларускай знешняй палiтыкi. У падпiсанай 5 снежня 2005 года ў Пекiне Сумеснай дэкларацыi Беларусь i КНР ключавымi напрамкамi пашырэння ўзаемадзеяння вызначылi нарошчванне аб’ёмаў гандлю, наладжванне крэдытна-iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва, развiццё навукова-тэхнiчнага i ваенна-тэхнiчнага патэнцыялаў, актывiзацыю мiжрэгiянальных сувязяў, ажыццяўленне культурных i адукацыйных праектаў. Беларускi лiдар выказаў упэўненасць, што рэалiзацыя iснуючых дамоўленасцяў дасць магчымасць нашым краiнам у будучым дасягнуць яшчэ большых поспехаў у палiтычнай, эканамiчнай, навуковай, гуманiтарнай сферах на карысць беларускага i кiтайскага народаў. Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў сваё запрашэнне Ху Цзiньтао наведаць Беларусь у зручны для яго час.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Старшыню КНР з 15-годдзем беларуска-кiтайскiх дыпламатычных адносiнаў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў 20 студзеня Старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з 15-й гадавiнай устанаўле
|
|