21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Савет Рэспублiкi прызначыў новых членаў Цэнтрвыбаркама

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора адбылося пасяджэнне пазачарговай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары далi згоду на прызначэнне Лiдзii Ярмошынай старшынёй Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, а таксама прызначылi шэсць новых членаў Цэнтрвыбаркама.

Нагадаем, што паўнамоцтвы членаў цяперашняга саставу Цэнтрвыбаркама заканчваюцца 31 студзеня гэтага года. Сам састаў Цэнтральнай камiсii фармiруецца на парытэтнай аснове: па шэсць членаў прызначаюць Прэзiдэнт краiны i Савет Рэспублiкi. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся сваiм правам яшчэ напрыканцы мiнулага года. Так, 26 снежня быў выдадзены ўказ аб прызначэннi членамi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай, Надзеi Кiсялёвай, Марыны Казловiч, Мiкалая Лазавiка, Валерыя Мiцкевiча i Уладзiмiра Холада. Iншым указам Лiдзiя Ярмошына была прызначана старшынёй Цэнтрвыбаркама яшчэ на адзiн тэрмiн (а гэта пяць гадоў). Такiм жа будзе гэты тэрмiн i для iншых членаў Цэнтрвыбаркама, што былi прызначаны Прэзiдэнтам.

А вось сярод членаў Цэнтрвыбаркама, якiх прызначаў Савет Рэспублiкi, усе асобы раней у Цэнтрвыбаркаме не працавалi. Такiм чынам, сенатары прызначылi наступных членаў Цэнтральнай камiсii: дырэктар гiмназii № 1 г. Мiнска Наталля Бушная, намеснiк начальнiка ўпраўлення юстыцыi Гомельскага аблвыканкама Маргарыта Жорава, начальнiк упраўлення арганiзацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, дырэктар па агульных пытаннях i iдэалагiчнай працы ВА «БелаўтаМАЗ» Эдуард Падаляк, начальнiк упраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Алег Слiжэўскi i начальнiк упраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама Iван Шчурок.

Лiдзiю Ярмошыну прадстаўляў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас. Паводле яго слоў, яна ў асаблiвых рэкамендацыях не мае патрэбы, бо ўжо больш за 10 гадоў з’яўляецца старшынёй Цэнтрвыбаркама, а працуе ў iм з 1992 года. Генадзь Нявыглас адзначыў, што на пасадзе старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына зарэкамендавала сябе высокапрафесiйным юрыстам i прынцыповым палiтыкам, вопытным кiраўнiком. Пад яе кiраўнiцтвам дастойна прайшлi ўсе важнейшыя палiтычныя кампанii. Паводле слоў Генадзя Нявыгласа, «Лiдзiя Мiхайлаўна надае важнае значэнне таму, каб Цэнтрвыбаркам быў адкрытай структурай, якая чэсна i празрыста арганiзоўвае сваю дзейнасць». Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта выказаў упэўненасць, што яна i ў далейшым будзе садзейнiчаць умацаванню законнасцi, фармiраванню ў Беларусi прававой дзяржавы, развiццю народаўладдзя. Са свайго боку Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што галоўным прынцыпам дзейнасцi Цэнтрвыбаркама з’яўляецца галоснасць. Яна паабяцала, што сама i члены Цэнтральнай камiсii будуць iмкнуцца выконваць свае абавязкi па забеспячэнню выбарчых правоў насельнiцтва нашай краiны.

Падчас пасяджэння пазачарговай сесii Генадзь Нявыглас таксама павiншаваў членаў Савета Рэспублiкi з 10-годдзем дзейнасцi верхняй палаты парламента. Паводле яго слоў, гэты перыяд для беларускай дзяржавы быў вельмi значным. Ён адзначыў, што вопыт працы Савета Рэспублiкi паказаў здольнасць парламента вырашаць новыя задачы па забеспячэнню стабiльнага i паступальнага развiцця дзяржавы, галоўная з якiх — далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, накiраванага на ўмацаванне прававых асноў нашага грамадства.

Ганаровай граматай Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь за значны ўклад у развiццё беларускага парламентарызму, фармiраванне i ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства ўзнагароджаны намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Акружная Святлана Арцёмаўна, члены Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Баранава Наталля Пятроўна i Шэршань Пётр Пятровiч, член Пастаяннай камiсii па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Чуйко Рыгор Пятровiч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося пасяджэнне пазачарговай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi, на якiм сенатары далi згоду на прызначэнне Лiдзii Ярмошын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика