ЗАЯВА
Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы ў сувязi з прыняццем у Эстонii Закона «Аб ахове воiнскiх пахаванняў»
Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы выказвае глыбокую заклапочанасць праявамi неанацысцкiх настрояў у Эстонii. Менавiта гэтым, на наш погляд, абумоўлена прыняцце парламентам гэтай краiны Закона «Аб ахове воiнскiх пахаванняў», якi накiраваны перш за ўсё на ўстанаўленне прававой асновы для дэмантажу помнiкаў загiнулым савецкiм воiнам — удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны. З аднаўленнем гiстарычнай справядлiвасцi гэта не мае нiчога агульнага. Палiтычная недальнабачнасць эстонскiх уладаў выклiкае шчырае абурэнне ў тых народаў, чые сыны аддалi сваё жыццё, вызваляючы Эстонiю ад фашызму. У нас таксама выклiкае здзiўленне пазiцыя некаторых палiтыкаў еўрапейскiх краiн, якiя адносяць сябе да носьбiтаў дэмакратычных iдэй, аднак падтрымалi гэты закон. Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы лiчыць, што перакройванне гiстарычнага мiнулага садзейнiчае адраджэнню рэваншызму, праяўленню прафашысцкiх настрояў. Мы заклiкаем сусветную супольнасць даць прынцыповую ацэнку гэтай з’явы. 19 студзеня 2007 года, г. Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы ў сувязi з прыняццем у Эсто |
|