21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

1200 гатункаў пшанiцы Леанiда Жыцянёва

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння Леанiд Жыцянёў рэдка пакiдае Целяханы надоўга. Ён тут нарадзiўся, вырас i пасля заканчэння сельгасакадэмii вярнуўся ў роднае мястэчка. Напачатку пяць гадоў адпрацаваў у калгасе «Расiя», а затым пайшоў з гаспадаркi, бо не ўсё складвалася так, як хацелася.

Чалавеку творчаму рэалiзавацца ў калгасе было цяжка. Штодзённыя клопаты, пасяўныя, жнiво, выкананне плана... не пакiдаюць спецыялiсту часу для творчасцi, самарэалiзацыi, роздуму. А падумаць было над чым. Л. Жыцянёў сабраў вялiкую калекцыю гатункаў-узораў пшанiцы з розных кантынентаў. Рэальна гатункаў намнога больш, чым 1200, бо ў адным узоры пшанiцы можа быць некалькi гатункаў.

Вось i пайшоў Леанiд Аляксеевiч у мясцовы Дом дзiцячай творчасцi i арганiзаваў там навуковую суполку «Колас». Пры Доме творчасцi ёсць 12 сотак зямлi, на якiх i расце пшанiца з Эфiопii, Самалi, Нарвегii... i ўсiм цiкава, як будзе расцi пшанiца ў нашых умовах. У суполцы не займаюцца чымсьцi надзвычайным, нейкiмi складанымi навуковымi распрацоўкамi: усё больш проста, перад «коласаўцамi» стаiць зусiм iншая задача. Пра яе i расказвае кiраўнiк.

— Што датычыцца калекцыi пшанiцы, то яна збiралася не за адзiн год. Захапiўся я яшчэ ў студэнцкiя гады, а ў цэлым пшанiца назапашвалася, каб ахапiць усю батанiчную разнастайнасць, якая была на пачатак ХХ стагоддзя, бо ўжо ў першай палове мiнулага стагоддзя пачалося бурнае развiццё прамысловасцi, якое зрабiла свой уплыў i на сельскую гаспадарку. I тое, што селекцыянiравалася народамi розных краiн, пачало знiшчацца. Вось чаму неабходна захаваць усю гэтую бiялагiчную разнастайнасць для селекцыi, якая i сёння чэрпае неабходныя гены для навуковай працы. Пры такой наяўнасцi гатункаў чалавеку цiкава нават зрабiць геаграфiчны экскурс у пазнавальным плане, не кажучы пра даследаванне. Вось усю гэтую калекцыю мы пракручвалi ў нашых умовах: як той цi iншы гатунак развiваецца. Трэба адзначыць, што некаторыя гатункi-узоры, сабраныя ў Эфiопii цi Афганiстане, нават не мелi назвы: там i сёння ўсё яшчэ стыхiйнае земляробства. Многiя гатункi мы высяваем на доследным участку, а ўсю калекцыю пасеяць у адзiн год фiзiчна немагчыма. Таму рэальна ўдаецца вырасцiць 300—400 сартоў пшанiцы. Неабходна захаваць iх у жывым выглядзе, бо калi яны не будуць здольныя ўзыходзiць, то згубяць каштоўнасць. Ёсць гатункi, якiя сябе добра паказваюць у нашых умовах. Напрыклад, пшанiца з Эфiопii дае добры ўраджай i ўстойлiвая да хваробаў, але разам з тым ёсць i адмоўныя паказчыкi. Мы збiраем i назапашваем навуковы матэрыял па ўсiх сартах, вядзём гiбрыдызацыю.

А вось наконт таго, каб вывесцi нейкi свой гатунак, дык гэта нам не пад сiлу, гэта праца для навукова-даследчых устаноў, дзе ёсць лабараторыi, сур’ёзнае абсталяванне i кадры.

У нас жа галоўная мэта — прыцягнуць дзяцей да справы, прывiць iм цiкавасць i жаданне займацца навуковай працай, каб яны ад сваёй творчасцi атрымлiвалi задавальненне. I яшчэ адзiн важны момант. Дзецi, якiя займалiся ў нашай навуковай суполцы, iдуць вучыцца далей у гэтым накiрунку — паступаюць у ВНУ на бiялагiчныя цi агранамiчныя аддзяленнi.

I ў гэтым мая асноўная задача, але разам з тым у нас ёсць вельмi цiкавы матэрыял у батанiчным плане. Мы маем такiя разнастайнасцi пшанiцы, якiх няма нават у знакамiтым Пецярбургскiм навукова-даследчым iнстытуце iмя Вавiлава.

Здараюцца i казусы. Аднойчы прыйшоў кiраўнiк раёна, паказаў на адзiн гатунак i спытаў: «А вось калi пшанiца з гэтымi вялiкiмi каласамi будзе на нашых палетках?» Людзi ў нас прагматыкi, iм адразу дай вынiк. Мы свае дасягненнi за некалькi гадоў абагульняем i выстаўляем на рэспублiканскiя конкурсы, на якiх i выяўляюцца самыя лепшыя i дастойныя навучэнцы. I мы там, як правiла, займаем першыя месцы. А калi так, то дзецi атрымлiваюць прэмii з прэзiдэнцкага фонду. I такiх у нашай суполцы ўжо пяць чалавек. Раней яны паступалi без экзаменаў у ВНУ па бiялагiчнаму профiлю, а калi пачалося тэсцiраванне, то гэта адмянiлi, але пры роўных умовах перавага аддаецца iм. Адным словам, усё маё жыццё звязана з дзецьмi i сёння я без iх нiхто.

* * *

Л. Жыцянёў на дадзены момант сваiм жыццём задаволены, бо калi праца не з’яўляецца цяжарам, то гэта ўжо многа. Хоць ёсць занепакоенасць: а што будзе з калекцыяй потым? Каму яе перадаць? Сын захапляецца тэхнiкай, а дачка яшчэ малая i невядома куды яе пахiлiць, а ў былых вучняў свой шлях. Тут важна, каб чалавек, закончыўшы iнстытут, «прыкiпеў» менавiта да пшанiцы, а не да садавiны, агароднiны цi нейкай iншай раслiны. Ды i заканадаўства наконт захавання ўсiх гэтых калекцыйных фондаў яшчэ недасканалае.

А найбольш уражвае Леанiда Жыцянёва сама прырода.

— Калi праводзiш скрыжаванне раслiн, то бачыш, як iдзе расшчапленне па прыкметах. Выяўляецца тое, чаго ты сам не сустракаў нiколi, не чакаў i нават не чытаў у сур’ёзных навуковых выданнях. З’яўляецца такi цiкавы вынiк, такое дзiва, што дух займае. I дзеля гэтага хочацца жыць i працаваць, — сказаў на развiтанне руплiвец з Целяхан.

Сымон СВIСТУНОВIЧ, Iвацэвiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Леанiд Жыцянёў рэдка пакiдае Целяханы надоўга. Ён тут нарадзiўся, вырас i пасля заканчэння сельгасакадэмii вярнуўся ў роднае мястэчка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика