Крэмль «здаў» Беларусь пад цiскам Захаду?
Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ
Погляд Амбiцыi, тым больш не якiя-небудзь, а самыя што нi на ёсць вялiкаiмперскiя, як i шыла, у мяху не схаваеш. Угадвалiся яны i за набiўшай аскомiну «спрэчкай гаспадарчых суб’ектаў» пад Новы год, i за «эканамiчна абгрунтаванымi» экспартнымi пошлiнамi на нафту для саюзнай Беларусi... На мiнулым тыднi выказваннi дзвюх у многiм знакавых асоб расiйскага iстэблiшменту развеялi апошнiя сумненнi.Першым «засвяцiўся» памочнiк прэзiдэнта Расii Iгар Шувалаў. Падчас расiйска-германскай сустрэчы ў Берлiне 18 студзеня крамлёўскi чыноўнiк так заўзята апраўдваўся за перакрыццё вентыля перад «нямецкiмi партнёрамi» i з усiх сiл iмкнуўся перакласцi вiну на «шантажыстаў», што банальна прагаварыўся. «Самi немцы пастаянна задавалi нам пытанне, калi ж пасля Украiны i для Беларусi мы ўвядзём рынкавыя цэны. Мы адкрыта абяцалi зрабiць гэта з першага студзеня 2007 года...», — прызнаваўся Шувалаў. Маўляў, самi прасiлi, чаго ж на нас крыўдаваць? Найбольш поўную i трапную ацэнку гэтым выказванням, на мой погляд, даў кiраўнiк Першага нацыянальнага канала, член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Зiмоўскi: «Я паважаю спадара Шувалава за смелыя выказваннi пра тое, што Германiя пераконвала Расiю ўвесцi рынкавыя цэны на газ для Беларусi, а цяпер яна быццам бы не разумее, што адбываецца. Толькi да чаго тады сарамлiвыя кiўкi ў бок суб’екта гаспадарання — «Газпрама»? Трэба было шчыра i адкрыта сказаць расiянам i беларусам, што на Крэмль цiснуць i «здача» Беларусi — пытанне вырашанае. Гэта было б вельмi транспарэнтна, i, напэўна, пазбавiла б прэзiдэнта Расii ад неабходнасцi публiчна дэманстраваць даволi паверхневае веданне тонкасцяў фармiравання беларускага бюджэту. У мяне няма сумненняў у менавiта палiтычнай аснове рашэння кiраўнiцтва Расii перагледзець адносiны з Беларуссю ў нафтагазавай сферы. I ўсе гэтыя перамовы вялiся на працягу 2006 года падчас старшынства РФ у «Вялiкай васьмёрцы». Пуцiну, верагодна, патрэбна ў будучым безбалезная легалiзацыя на Захадзе ў якасцi вельмi-вельмi-вельмi забяспечанага чалавека. Магчыма, у цану гарантый будучай яго недатыкальнасцi ўваходзiць i спрыянне разбурэнню «беларускай мадэлi», i самога беларуска-расiйскага iнтэграцыйнага праекта». (www.naviny.by). Другiм «расплюшчыў вочы» народам суседнiх з РФ дзяржаў вядучы перадачы «Однако» Мiхаiл Лявонцьеў у «Нядзельным вечары» на НТБ. Натуральна, фiгура куды больш дробная, аднак вядомая тым, што яе вуснамi даволi часта «глаголiць iсцiна», прычым iсцiна асоб уладных. Дык вось, спадар Лявонцьеў увогуле не разгледзеў на постсавецкай прасторы суседнiх Расii дзяржаў. Аказваецца, i Беларусь, i ўсе iншыя (асаблiва — транзiтныя) — гэта не суверэнныя самастойныя краiны, а «адарваныя» ў Расii «нага», «рука», «вока» i iншыя ёй жыццёва неабходныя органы. I ставiцца да iх патрэбна адпаведна — як да свайго. Даволi мiленька Лявонцьеў панастальгiраваў па тых часах, калi былая iмперыя — СССР — у выпадку непаразумення з iншымi дзяржавамi адразу ж «лупiла калатушкай па башцэ»: уводзiла танкi, падганяла марфлот... «Однако» да Беларусi ставiцца паблажлiва: увесцi ў склад iмперыi ды ўся справа. I шчыра здзiўляецца апанентам: «А хто вам сказаў, што беларусы супраць?». Абнадзейвае тое, што ў Расii ёсць прыхiльнiкi i iншай стратэгii ў адносiнах з суседзямi. Згодна з ёй, партнёрам трэба прапанаваць дапамогу ў вырашэннi тых цi iншых праблем, а не махаць у iх перад носам дубiнай. Вось толькi падобна на тое, што агучваюць гэтыя здаровыя сiлы выключна ўласныя меркаваннi, а не пазiцыю крамлёўскiх правiцеляў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбiцыi, тым больш не якiя-небудзь, а самыя што нi на ёсць вялiкаiмперскiя, як i шыла, у мяху не схаваеш. Угадвалiся яны i за набiўшай аскомiну «спрэч |
|