Хочацца, каб марку Беларусi трымалi не толькi БелАЗы i трактары...
Валянцiна ДОЎНАР
Супрацоўнiцтва У дзень пятнаццацiгоддзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносiнаў памiж нашай краiнай i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай на Мінскім паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Як падкрэслiла падчас яго намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Беларусi Нiна Сямёнаўна ГАЎРЫЛАВА, ва ўсiм свеце выпуск паштовых марак, канвертаў — гэта выдатны рэкламна-прапагандысцкi сродак, якi дазваляе заявiць аб палiтычным суверэнiтэце краiны, прыцягнуць увагу да яе гiсторыi, культуры, славутасцяў. А ў канчатковым вынiку — надзейнейшы метад стымулявання iнтарэсаў дзяржавы...Гэтая думка была горача падтрымана i саветнiкам па палiтычных пытаннях Амбасады КНР у Беларусi Цзян Сяоянам, якi зазначыў, што для яго, прынамсi, паштамт з дзяцiнства быў адным з любiмых месцаў, бо, захапляючыся фiлатэлiяй, можна атрымаць не толькi велiзарнае задавальненне, але i шмат ведаў... Паказальна, што спецыяльнае памятнае гашэнне з нагоды 15-годдзя дыпламатычных адносiнаў адбывалася не толькi ў Мiнску, але i ў Пекiне. А наогул, паводле меркавання начальнiка аддзела краiн Азii Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Якаўлевiча Ульячэнкі, апроч сталiц, мерапрыемствы да гэтай даты праводзяцца ў вельмi многiх гарадах абёдзвюх краiн, што гаворыць аб узаемнай зацiкаўленасцi i плёне ў супрацоўнiцтве. ...Пасля запланаваных урачыстасцяў госцi мерапрыемства з цiкавасцю наведалi сталiчны паштамт, пазнаёмiлiся з паслугамi, якiя можна там атрымаць, выказалi ўпэўненасць, што паток карэспандэнцыi памiж краiнамi нi ў якiм разе не будзе змяншацца. А што да лiстоў, то iх цяпер можна адправiць яшчэ i ў спецыяльных канвертах выпушчаных у абарачэнне з нагоды гэтай даты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзень пятнаццацiгоддзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносiнаў памiж нашай краiнай i Кiтайскай Народнай Рэспублiкай на Мінскім паштамце было прав
|
|