Кантракт спыняе... чарка?
Сяргей ГРЫБ
На працягу мiнулага года за распiццё спiртных напояў, ужыванне наркатычных i таксiчных рэчываў у працоўны час цi на працоўным месцы былi скасаваны кантракты з 10 389 работнiкамi нашай краiны. Апроч таго, паведамiў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Анатоль Садаўнiчы, летась 555 работнiкаў пазбавiлiся сваiх месцаў з-за парушэння правiлаў тэхнiкi бяспекi, вынiкам якiх стала смерць калег, 286 работнiкаў — з-за матэрыяльнага ўрону дзяржаве цi наймальнiку пры выкананнi працоўных абавязаў, а яшчэ 92 кiраўнiкi i адказныя асобы былi звольнены з-за ўтойвання фактаў парушэння працоўнай дысцыплiны сваiмi падначаленымi.
Найперш адкажа кiраўнiк Красамоўны факт. На працягу мiнулага года дзяржаўнымi iнспектарамi працы былi праведзены праверкi больш чым 26 тыс. суб’ектаў гаспадарання Беларусi, прычым у сярэднiм падчас кожнай з iх выяўлена больш за 11 самых розных парушэнняў заканадаўства аб працы i ахове працы. У вынiку выдадзена 18,7 тыс. прадпiсанняў аб ухiленнi недахопаў. А таксама з-за рэальнай пагрозы жыццю i здароўю работнiкаў накладзены «мараторый» на выкарыстанне 79 цэхаў, 778 вытворчых участкаў i амаль 20 тысяч станкоў, машын i iншага абсталявання. Зразумела, што практычна ўсе парушэннi прывялi да штрафаў. Разам з тым, зазначыў Анатоль Садаўнiчы, падыходы тут сталi змяняцца. I калi раней галоўная стаўка рабiлася на санкцыi да арганiзацый, то апошнiм часам — да канкрэтных грамадзян. У прыватнасцi, толькi за мiнулы год за парушэннi заканадаўства аб працы 3114 кiраўнiкоў i службовых асобаў былi прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi, 545 — вызвалены ад пасады, па матэрыялах дзяржаўных iнспектараў 9586 чалавек былi часова адхiлены ад работы, а 50 чалавек непасрэдна «пазнаёмiлiся» з Крымiнальным кодэксам. Меры аказалiся жорсткiмi. Аднак, мяркуюць у дэпартаменце, урэшце рэшт яны прынеслi плён. На працягу мiнулага года пры непасрэдным выкананнi сваiх прафесiйных абавязкаў у краiне загiнуў 241 i атрымалi цяжкiя траўмы 780 чалавек, што аказалася менш, чым пазалетась. У той жа час, адзначаюць у дэпартаменце, гэтыя паказчыкi застаюцца высокiмi. I да таго ж iх знiжэнне адзначана не паўсюль. Ад фермы i да будатраду Адной з традыцыйна «небяспечных» галiн была i застаецца сельская гаспадарка. Таму падчас актыўных палявых работ летась у рэгiёнах краiны працавалi мабiльныя групы з удзелам дзяржаўных iнспектараў працы, задачай якiх была лiквiдацыя парушэнняў тэхнiкi бяспекi «на месцы». Плюс да ўсяго, у большасцi сельгаспрадпрыемстваў прайшлi спецыяльныя праверкi жывёлагадоўчых фермаў, комплексаў i птушкафабрык. Другiм адметным напрамкам стаў больш строгi кантроль за тэхнiкай бяспекi ў студэнцкiх будатрадах. Нарэшце, трэцяя асаблiвасць 2006 года — правядзенне спецыяльнага месячнiка бяспекi ў будаўнiцтве. Падчас месячнiка парушэннi былi выяўлены практычна ва ўсiх арганiзацыях галiны. Тым не менш даводзiцца канстатаваць, што ў кастрычнiку мiнулага года (тэрмiн правядзення месячнiка) у будаўнiцтве пацярпеў 1 чалавек. Тады як, да прыкладу, у кастрычнiку пазалетась — адразу 10 работнiкаў. Мiж тым, новыя падыходы «спрацавалi». Колькасць няшчасных выпадкаў у сельскай гаспадарцы i ў будаўнiцтве скарацiлася. Затое адбыўся сумны рост у iншых галiнах. У параў- наннi з 2005 годам загiнула больш работнiкаў транспарту, энергетыкi, папяровай i нафтахiмiчнай прамысловасцi, з’явiлiся ахвяры ў ахове здароўя i гандлi. Адначасова адзначана павелiчэнне паказчыкаў знявечанняў у прамысловасцi, энергетыцы, спажывецкай кааперацыi, сувязi, культуры, спорце, у сiстэме Нацыянальнай акадэмii навук. I ўсё ж найбольш няпростым аказаўся малюнак па малому i сярэдняму бiзнэсу. Тут зарэгiстраваны рост траўматызму як са смяротным, так i з цяжкiм зыходам. А доля iнцыдэнтаў па прыватнаму сектару па сутнасцi дасягнула «рэкорднай» за ўсе часы адзнакi — 13 працэнтаў ад агульнай колькасцi па краiне. Пры гэтым аналiз прычын траўматызму паказаў, што, да прыкладу, кожнае дзевятае няшчаснае здарэнне на вытворчасцi тлумачыцца асабiстай неасцярожнасцю пацярпелых пры адсутнасцi якiх-небудзь «фактараў рызыкi», кожнае дзесятае — выкарыстаннем няспраўнай цi састарэлай тэхнiкi, а кожнае дваццатае — няякаснай распрацоўкай праектнай дакументацыi. Тады як першае месца застаецца за парушэннямi працоўнай дысцыплiны. Сапраўды, колькасць «п’яных» iнцыдэнтаў працягвае змяншацца. Тым не менш ужыванне моцных напояў на працоўным месцы з’яўляецца прычынай 19 працэнтаў выпадкаў вытворчага траўматызму. Прычым, лiчыць Анатоль Садаўнiчы, многiя кiраўнiкi арганiзацый фактычна заплюшчваюць на гэта вочы. Цiкавае параўнанне: летась за распiццё алкагольных напояў на працы аказалiся звольненымi 10 тыс., у той час як, паводле звестак мiлiцыi, за гэтыя парушэннi былi складзены пратаколы больш чым на 28 тысяч работнiкаў. Працоўная кнiжка — праблема? Зноў-такi актуальная тэма — выплата зарплаты. Як адзначаюць у дэпартаменце, летась парушэннi тэрмiнаў былi выяўлены адразу ў 2415 арганiзацыях Беларусi. Аднак абсалютную большасць пытанняў тут удалося вырашыць. Так, па стану на 30 снежня пратэрмiнаваныя даўгi перад работнiкамi мела ўсяго адно прадпрыемства. А агульная па краiне сума гэтых даўгоў адпавядала 0,01 працэнта ад фонду заробкаў. Адсюль, заўважаюць у дэпартаменце, i знiжэнне скаргаў на несвоечасовасць разлiкаў. У цэлым наймальнiкi сталi больш дысцыплiнаванымi, прычым гэта датычыцца i памераў аплаты працы — выкарыстання Адзiнай тарыфнай сеткi пры налiчэннi грошай, а таксама выплат заробкаў у памеры не менш за «мiнiмалку». Разам з тым павялiчылася колькасць зваротаў у сувязi са скасаваннем кантрактаў i ў сувязi з затрымкай працоўных кнiжак пры звальненнi. У вынiку ўсiм, хто паведамiў аб апошнiм парушэннi, за час затрымкi працоўнай кнiжкi выплачваўся сярэднi заробак, а ў адносiнах да наймальнiкаў ужывалiся штрафы. Праўда, сiтуацыя сама па сабе тут аказалася неадназначнай. Так, аналiз сiтуацыi паказаў, што раз-пораз самi наймальнiкi мелi цяжкасцi з забеспячэннем бланкамi працоўных кнiжак, а таксама — адпаведнымi ўкладкамi да iх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года за распiццё спiртных напояў, ужыванне наркатычных i таксiчных рэчываў у працоўны час цi на працоўным месцы былi скасаваны кан |
|