21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У страуса, як у авечкі, усё ідзе ў справу

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

У «будаўнiчай» кар’еры Аляксандра Пiкузы, хлопца з вёскi Скрыгалава, што на Мазыршчыне, было многае — iнстытут, праца на прамысловым гiганце рэспублiкi — НПЗ, у iншых установах «па профiлю», у тым лiку i ў далёкiм замежжы, i ў не менш блiзкiм Табольску. А затым...

На гарызонце з’явiлiся норкi...

У гэтым плане дапамог выпадак, якi крута павярнуў яго лёс. Адпачываючы ў Прыбалтыцы, Аляксандр Аляксеевiч вырашыў пазнаёмiцца з тутэйшай зверагаспадаркай, якая была пабудавана па новаму праекту i дзе вырошчвалi норак. Там ён сустрэў земляка, якi працаваў на той ферме i якi расказаў яму аб высокай рэнтабельнасцi гэтага пушнога звярка. То быў час, калi распадалася адзiная вялiкая дзяржава, парушалiся эканамiчныя сувязi, народ кiдаўся туды-сюды ў пошуках работы.

Аляксандр Аляксеевiч загарэўся iдэяй стварыць прыватную ферму на пяць—дзесяць тысяч норак i пасля водпуску прапанаваў дырэктару зверагаспадаркi Мазырскага раёна арганiзаваць малое прадпрыемства па вырошчванню норкi. Гэтае пытанне, самым вострым момантам у якiм была адсутнасць капiталу, удалося вырашыць, калi ў склад МП увайшла такая арганiзацыя, як «Мазырнафтапастаўка».

Аляксандр Аляксеевiч узяў на сябе функцыi будаўнiка ўсяго неабходнага для новай справы i ўзначалiў малое прадпрыемства. Усё спачатку атрымлiвалася: было закуплена пагалоўе звярка, набыты корм для яго i г.д., але праз два гады нiбы гром сярод яснага неба: у час перарэгiстрацыi МП канцэрн «Белнафтахiм» забаранiў сваёй мазырскай арганiзацыi ўдзельнiчаць у тым бiзнэсе. Вось чаму давялося звяртацца ў банк, каб узяць крэдыты i вярнуць грошы «Мазырнафтапастаўцы». Быў спынены i дагавор арэнды МП па зверагаспадарцы, i малое прадпрыемства, як гаворыцца, апынулася каля разбiтага карыта. Ажно на чатыры гады.

Каб не было расцягнута абсталяванне, не раструшчаны збудаваннi, Пiкуза на свае грошы ўтрымлiваў увесь гэты час вартаўнiкоў, усё ж не страчваючы надзеi, што павiнны адбыцца змены. У гэты ж час «дуба дала» i зверагаспадарка, i перспектыў для яе аднаўлення не было вiдаць анiякiх. Узважыўшы ўсе «за» i «супраць», Аляксандр Аляксеевiч пайшоў на рызыку — стаць фермерам, выкупiць звераферму, атрымаўшы на гэта згоду райвыканкама. Банк пайшоў яму насустрач, выдаўшы крэдыты. Але ж пад якiя працэнты — 170 гадавых! А што паробiш, калi ўзяўся за гуж? Толькi наперад! Пiкуза закупiў паўтары тысячы норак, корм для iх, наняў даглядчыкаў, наладзiў кантакты з аптовымi пакупнiкамi i г.д.

Усё пачало настройвацца. I раптам зноў аблом: з-за ўвядзення ў рэспублiцы акцызаў у зверагадоўлi рэнтабельнасць яе апынулася ледзь не на нулявой адзнацы. Не толькi ў Аляксандра Аляксеевiча, але i ўсiх, хто займаўся гэтай справай, у тым лiку i дзяржаўных гаспадарак. Памылку, праўда, выправяць пазней, але фермер Пiкуза не стаў чакаць гэтага часу. Трэба было шукаць нейкую альтэрнатыву, бо ў 2002 годзе шкурка норкi рэалiзоўвалася ў эквiваленце за сорак долараў, у той час як затраты на аднаго звера складалi трыццаць i больш «зялёных».

...Потым — шыншылы...

Так, больш чатырох гадоў таму ў фермерскай гаспадарцы Аляксандра Пiкузы налiчвалася тры з паловай тысячы норак. Сёння — нiводнай. Ад продажу iх у той час вялiкiх прыбыткаў ён не атрымаў, бо транспартныя, падатковыя i iншыя выдаткi, выплата банкаўскiх запазычанасцяў так i стаялi на парадку дня.

Жадаў новага, незвычайнага, «экзатычнага», як сказаў мне.

I, ведаеце, знайшоў. Бо i ў Iнтэрнэт «залез». У вынiку наведаў аднаго фермера на Гродзеншчыне i ўбачыў у яго шыншылаў, а таксама трусоў нямецкай пароды «кастар-рэкс» з незвычайнай афарбоўкай (светла-карычневага i маркоўнага колераў), кароткашэрсная шкурка якiх больш падобная на шкуркi марскiх коцiкаў. Ён купiў там пяць гэтых «велюравых» трусоў i 12 самачак шыншыл, а яшчэ двух самцоў гэтых звяркоў набыў у iншага фермера з мэтай адпрацоўкi тэхналогii ўтрымання.

Зараз пагалоўе шыншыл вырасла да 56 адзiнак. Мы пабывалi на гэтай ферме, што знаходзiцца ў раёне вёскi Мiхалкаўская Рудня, дзе раней гадавалiся норкi. Тут у капiтальным збудаваннi ў чатыры ярусы стаяць клеткi са звяркамi. Iх даглядае вясковы жыхар Вiктар Краўчанка, якi з’яўляецца наёмным рабочым. Тут жа i памяшканне, дзе робiцца першапачатковая апрацоўка шкурак, халадзiльнiк.

Аляксандр Аляксеевiч расказаў цiкавую гiсторыю пра шыншылаў, якую ведае далёка не кожны. Радзiмай гэтых пушных звяркоў з’яўляецца Паўднёвая Амерыка, i калi iспанскiя канкiстадоры заваявалi частку яе, то вывезлi адтуль золата i амаль цалкам знiшчылi шыншылаў, шкурка якiх вельмi дарагая. Яны сталi такiмi рэдкiмi, што толькi правадыр мясцовых плямёнаў iнкаў меў права аздабляць шкуркамi шыншылаў сваё адзенне. Дарэчы, сёння, як апавядае фермер, мантыя ў папы Рымскага з апрацаваных шкурак шыншылаў.

Зараз гэтых звяркоў разводзяць у хатнiх умовах. У параўнаннi, напрыклад, з Расiяй i Украiнай наша рэспублiка ў гэтым пытаннi значна адстае, бо шыншылагадоўляй займаюцца вельмi нямногiя.

— А дарэмна, — гаворыць Аляксандр Аляксеевiч, — мяркуйце самi. Калi зрабiць аналогiю з норкай, дык выяўляецца такi малюнак. Для кармлення апошняй кожныя суткi патрабуецца трыста грамаў мяса i марской рыбы i халадзiльнiкi для гэтага корму, а для шыншылы — усяго 22 грамы камбiкорму са збожжа, траў, дабавак i сена. Кошт жа шкуркi шыншылы куды большы, чым норкi. Далей. Мяса шыншылы дыетычнае. Вытворчыя затраты на аднаго звярка не дасягаюць i дзесяцi долараў за год. Патомства шыншыла дае за год два-тры разы, i за паўгода маладняк ужо гатовы да размнажэння. Кiраўнiк фермерскай гаспадаркi прыемна здзiвiў мяне, калi правёў па тэрыторыi. На двух гектарах тут разбiлi сад, якому тры гады i якi даў першыя, хай сабе i невялiкiя дары, а на трох гектарах з’явiлiся аднагадовыя яблынi, грушы i г.д. Вядома, працягваў Аляксандр Аляксеевiч, садаводства з’яўляецца рэнтабельнай галiной, але трэба пачакаць, калi сад набярэ сiлу.

Што гэта так, ён нiколечкi не сумняваецца, бо ўраджаi будуць добрыя. Чаму? Ды вунь, паглядзiце, кажа ён мне, колькi вулляў з пчоламi стаяць пад павеццю! 87. Пчалiных сем’яў — сорак. Аказваецца, дзед i бабка фермера займалiся пчалярствам, вось ён у дзяцiнстве i дапамагаў iм у гэтай справе, набыў пэўныя навыкi, а каб развiць у сябе пчалярства, наймаў высокаквалiфiкаванага спецыялiста. Дык вось, гаворыць ён, 98 працэнтаў усiх раслiн i дрэў апыляюць менавiта пчолы. Калi мы закончылi агляд тэрыторыi зверафермы, Аляксандр Аляксеевiч сказаў, што зараз мы паедзем у госцi да Вясны, Марфушы i Гошы. Хто такiя — убачыце.

...А пасля — афрыканскiя страусы

Легкавушка пераадольвае кiламетр за кiламетрам, i Пiкуза апавядае далей.

Калi ён купляў у таго фермера з Гродзеншчыны шыншылаў, той паказаў яму афрыканскiх страусаў. Экзотыка, пахвалiўся гаспадар. Гэта сапраўды так, у думках пагадзiўся з iм. Пацiкавiўся, дзе можна купiць страусаў. У Польшчы, быў адказ. Вось адрас пана Взошака.

Сваiмi думкамi Аляксандр Аляксеевiч падзялiўся са старшынёй Мазырскага райвыканкама Мiхаiлам Уладзiмiравiчам Саўчыкам, i той падтрымаў яго: калi будзе патрэбна якая дапамога, акажам яе. I Пiкуза адправiўся ў Мiнск-Мазавецкi, што пад Варшавай, дзе купiў у таго пана пяць аднадзённых птушанят. Вядома, да гэтага ён многа перачытаў лiтаратуры, затым купiў кнiгу на польскай мове, наняў перакладчыка. Ва ўзросце паўтара месяца перавёў птушанят у вялiкi вальер былой базы падсобнай гаспадаркi будаўнiчага трэста, якая пуставала i якую фермер выкупiў. Але вось бяда: усе страусяняты адкiнулi лапы ў адзiн i той жа дзень. Недарэчны недагляд.

Трэба было пачынаць усё спачатку. I Пiкуза летась набывае трох трохгадовых страусаў — Вясну, Марфушу i Гошу — i дваццаць птушанят месячнага ўзросту. Хутка будзе паўгода, як стварылася гэта страусiная ферма, i за гэты час загiнула толькi адно птушаня. Астатнiя 19 вымахалi ледзь не ў рост чалавека, i сам фермер спачатку здзiўляўся такому феномену. А справа ўся ў тым, што, аказваецца, самы iнтэнсiўны рост у страусаў да чатырох месяцаў, калi на паўтара кiлаграма камбiкорму прывага складае кiлаграм, у той час як у наступныя чатыры месяцы на той кiлаграм прывагi iм патрэбна спажыць ужо тры з палавiнай кiлаграмы камбiкорму.

Аглядваем памяшканнi. Склад для збожжавых культур, млын, забойны цэх, кацельня, кармацэх, у якiм два здрабляльнiкi кармоў, вытворчы будынак. У апошнiм калiсьцi быў свiнарнiк на тысячу галоў, i зараз у iм зроблена рэканструкцыя такiм чынам, што тут можна вырошчваць такую ж колькасць страусаў, пачынаючы з самага малога ўзросту, бо ацяпляецца падлога.

Заходзiм у памяшканне, дзе знаходзяцца птушкi. Пяцiмесячныя — у асобным стойле «абедаюць». Самкi Вясна i Марфуша — у другiм, таксама прасторным. Убачыўшы гаспадара, падбягаюць да яго i чакаюць (прывыклi ўжо да гэтага цырыманiялу), калi ён пачне кармiць iх з рук. Аляксандр Аляксеевiч цiхенька свiснуў — i з двара вiхурай iмчыць велiзарны трохметровы, пудоў на сем-восем, Гоша. Нервова пахлопваючы сваiмi чорнымi крыламi, ён круцiцца вакол сваiх каханак, падазрона паглядваючы на нас i цэлiцца дзеўбануць у мой блiскучы дыктафон.

— А Марфуша ўжо знесла пятнаццаць яек, — мiж тым паведамляе Аляксандр Аляксеевiч. — Першае важыла 1200, астатнiя — па 1400—1500 грамаў. Вясна неслася ў свайго ранейшага гаспадара i зараз чакае новага сезона. А Гоша ўсё цягнецца i цягнецца ўгору i вагу набiрае. Пэўна, кiлаграмаў на сто пяцьдзесят замахнуўся.

— А чым вы iх кормiце?

I тут Аляксандр Аляксеевiч пачаў расказваць аб тым, якой выгаднай можа быць страусагадоўля. Корм для гэтых птушак самы просты: здробненая люцэрна, камбiкорм, капусны лiст, прадукты садаводства i г.д. Утрымлiваюцца яны ў неацепленых памяшканнях, як, скажам, i каровы, на саламяным подсцiле, i вытрымлiваюць маразы да трыццацi градусаў. Любяць дождж, i чым больш самкi знаходзяцца на iм, тым лепш нясуцца. Дарэчы, працягласць жыцця страусаў — да сямiдзесяцi гадоў, а яйканоскасць самкi захоўваюць 45 гадоў, за сезон 60—80 i больш яек нясуць.

Мяса страуса паспяхова канкурыруе з ялавiчным фiле i па смаку нагадвае iндычае. Яно нiзкакаларыйнае (1,2 працэнта тлушчу), з нiзкiм утрыманнем халестэрыну (32 мг на 100 г) i высокiм утрыманнем бялку (22 працэнты). Ад адной свiнаматкi за год можна атрымаць 2,5 тоны мяса, а ад самкi страуса — 4,5 тоны пры куды меншых выдатках на кармы.

Скура страусаў пераўзыходзiць па якасцi скуру сланоў i кракадзiлаў i выкарыстоўваецца для вырабу сумак i абутку. Экзатычнае пяро знаходзiць прымяненне ў жаночым адзеннi, тэатральных касцюмах i электроннай прамысловасцi. Яйкi страусiх больш дыетычныя, чым курыныя, а шкарлупiна здзiўляе сваёй трываласцю i памерамi. Падабенства з фарфорам дазваляе выкарыстоўваць яе ў мастацкiх вырабах шляхам роспiсу цi гравiроўкi.

Прыведзеныя прыклады пераканаўча сведчаць аб высокай рэнтабельнасцi гэтага бiзнэсу. Для прыкладу: апладнёнае яйка i сутачныя птушаняты ў Расii i Польшчы каштуюць 100 долараў, маладняк месячны — 180, птушка для забою (адзiн год) — 1000, кiлаграм мяса — 10—20, скура — 150—200, пяро з адной птушкi — 60, сталовае яйка — 10—15, шкарлупiна — 5.

Вось такiя арыенцiры на будучае, гаворыць Пiкуза i тут жа не забывае паказаць некалькi трусоў незвычайных залацiстага i маркоўнага колераў з кароткай, як у марскiх коцiкаў, шэрсцю. Раней тут iх было дзвесце, ды ўсе яны рэалiзаваныя.

Толькi наперад!

Можна сказаць, што такi дэвiз у кiраўнiка фермерскай гаспадаркi Аляксандра Пiкузы. Гаспадаркi, як бачна, шматпланавай. Такой, якiх няма на Гомельшчыне, як гэта падкрэслiў старшыня абласной асацыяцыi фермераў, кандыдат сельскагаспадарчых навук Мiхаiл Бойда. Хто-нiхто можа падумаць: вось якi багацей гэты Аляксандр Аляксеевiч, вось як яму шанцуе. Ды нiчога падобнага! Усё дасягнутае, па-першае, гэта вынiк яго творчай i напружанай працы. Па-другое, яго бiзнэс падсiлкоўваецца бiзнэсам яго сына i падтрымлiваецца дапамогай жонкi. I, як гэта нi дзiўна, Аляксандр Аляксеевiч пастаянна адчувае патрэбу ў фiнансавых сродках. У вялiкiх грашах. Бо ўсё заробленае (у чым мы маглi ўпэўнiцца) ён пускае ў справу, пашырае яе. А сёння яму патрэбен цэлы мiльярд рублёў. I не менш! Бо планы i задумы ў чалавека велiзарныя.

А менавiта: рэканструяваць вытворчую базу былой падсобнай гаспадаркi трэста (якую, паўтараю, Пiкуза выкупiў) пад рэпрадуктыўную ферму па вырошчванню афрыканскiх страусаў магутнасцю дзвесце самак. Пабудаваць ферму па вырошчванню шыншылы на пяцьсот сем’яў. Стварыць пчолагадавальнiк на трыста сем’яў з мэтай атрымання лячэбнага бiямёду. Закласцi гадавальнiк саджанцаў i садоў на паўкарлiкавых i карлiкавых падвор’ях. Рэканструяваць былую норкавую звераферму пад ферму па вырошчванню кароткашэрсных i мясных трусоў на тысячу самак. Добраўпарадкаваць возера i запусцiць туды карпа, таўсталобiка i iншую прамысловую рыбу.

Дзверы, гаворыць Аляксандр Аляксеевiч, для жадаючых прыняць удзел у гэтых найбольш рэнтабельных i перспектыўных вiдах сельскагаспадарчай вытворчасцi, адкрытыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «будаўнiчай» кар’еры Аляксандра Пiкузы, хлопца з вёскi Скрыгалава, што на Мазыршчыне, было многае — iнстытут, праца на прамысловым гiганце рэспублiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика