Рукi доктара
Сымон СВIСТУНОВIЧ
З Анатолем Шляйко я пазнаёмiўся выпадкова, але калi ў мяне разбалелася шыя (прадула ветрам цi пацягнуў мышцу), то ўспомнiў пра доктара з санаторыя «Надзея», менавiта там працуе А. Шляйко i спецыялiзуецца па лячэнню хворых, якраз пры болях у «мышцах i касцях».
Санаторый «Надзея» знаходзiцца ў Жабiнкаўскiм раёне, побач з ракой Мухавец, сярод сасновага масiву. I як мне сказалi, у iдэальнай клiматычнай зоне Беларусi — поўдзень краiны. Санаторый належыць «Брэстаблгазу», а гэты факт, таксама важны, бо прадпрыемства ўдзяляе свайму санаторыю многа ўвагi i мае фiнансавую магчымасць забяспечыць адпачынак для сваiх работнiкаў на самым высокiм узроўнi. Сюды прыязджаюць набiрацца сiл не толькi «газавiкi», але i ўсе жадаючыя, нават можна сустрэць гасцей з Расii, Польшчы, Германii... Едуць, бо тут усё зроблена для адпачываючых i цана ў параўнаннi з iншымi санаторыямi прымальная — 580 тысяч рублёў за 21 дзень. А той, у каго ёсць праблемы з сардэчна-сасудзiстай сiстэмай, апорна-рухальным апаратам, пазваночнiкам, органамi дыхання цi нервовай сiстэмай, здолее ў санаторыi паправiць здароўе. Не буду пералiчваць усе працэдуры, якiя можна прайсцi тут, але iх каля дваццацi — салярый, водалячэнне, псiхатэрапiя, iгларэфлекторная тэрапiя i г.д. А што датычыцца харчавання i адпачынку, то кiраўнiцтва «Брэстаблгазу» зрабiла ўсё магчымае, каб чалавек, аднойчы пабываўшы ў «Надзеi», захацеў наведаць санаторый яшчэ раз. Якую б моцную матэрыяльную базу санаторый не меў (тут ёсць нават свая царква), але клiмат добразычлiвасцi найперш стварае абслуговы персанал — калектыў санаторыя. «Надзея» разлiчана на сто месцаў, праўда, тут адпачываюць i дзецi з Чарнобыльскай зоны, але яны ў санаторыi знаходзяцца не пастаянна. Як бачым, адпачываючых не так i многа, таму i ўрачоў тут усяго чатыры. Усе яны — спецыялiсты першай катэгорыi, i са слоў галоўнага ўрача Андрэя Назарука, многiя, хто пабываў у санаторыi, выказвалi ўдзячнасць тэрапеўту Алене Белаўсенка, якая стараецца кожнаму ўдзялiць увагу. Дарэчы, у санаторыi працуе псiхатэрапеўтам i яе муж. Мiж iншым, хоць Андрэй Назарук сёння займае пасаду дырэктара санаторыя, але таксама каля дваццацi гадоў лечыць людзей. Раней працаваў загадчыкам рэабiлiтацыйнага аддзялення. I ўсё ж, усё вышэй сказанае можна лiчыць уступам да нашай размовы, бо са сваёй хворай шыяй я трапiў у рукi (у прамым сэнсе) Анатоля Шляйко. I тое, што ён рабiў з маiмi мышцамi, пазваночнiкам i касцямi, называецца мышачнай рэлаксацыяй. Знешне рэлаксацыя мае нешта агульнае з масажам, але гэта толькi на першы погляд, бо масаж не лечыць, а галоўным чынам, здымае стому, расслабляе... i ў цэлым карысная рэч. Мышачнай рэлаксацыяй можна пазбавiць чалавека ад боляў у галаве, паяснiцы, а ў аднаўленчы перыяд i пры хваробе суставаў. А за лепшае будзе паслухаць самога доктара. — Часта даводзiцца мець справу з маладымi людзьмi, якiя скардзяцца на галаўныя болi, хоць, здавалася б, нiякiх захворванняў у чалавека пры абследаваннi не знойдзена. Пачынаеш унiкаць, як жыве пацыент, i выяўляецца, што ён вельмi многа часу праводзiць каля камп’ютара — гадзiнамi сядзiць перад iм. Поза напружаная, асаблiва вялiкая нагрузка кладзецца на шыйны аддзел. Сасуды ж праходзяць у мышцах i ад празмернай напругi парушаецца кровазварот, ад гэтага балiць галава. Вось тут i даводзiцца разбiрацца з мышцамi шыi, плечавым поясам. Тое ж самае i з пазваночнiкам, якi з’яўляецца стрыжнем арганiзма, бо на iм трымаецца ўся апорна-рухальная сiстэма. Калi чалавек, якi вядзе сядзячы лад жыцця, пачынае нешта цяжкае падымаць, а арганiзм да гэтай нагрузкi не падрыхтаваны, то i ўзнiкае праблема з пазваночнiкам. Траўму можна атрымаць i на дачы, калi празмерна налягаць на рыдлёўку, «схапiць паяснiцу» можа пры капаннi грады. Людзi часта ў многiм самi вiнаватыя, бо не думаюць пра сваё здароўе. Ды не толькi маларухомае жыццё, але i парушэннi ў харчаваннi, чарнобыльская праблема... уплываюць на стан пазваночнiка, суставаў, касцей — патлумачыў Анатоль Iльiч. Побач з «Надзеяй» знаходзiцца санаторый «Буг», i часта адтуль прыходзяць да Анатоля Шляйко адпачываючыя, каб прайсцi сеанс лячэння мышачнай рэлаксацыяй. У свой час Анатоль Iльiч там працаваў, i калi нехта ў «Буг» прыязджае паўторна, то не забывае наведаць доктара. Але да такой спецыялiзацыi Шляйко прыйшоў не адразу. Пасля заканчэння медiнстытута давялося папрацаваць у Свярдлоўскай вобласцi. Калi ж вярнуўся на радзiму, то заняў пасаду галоўнага ўрача сельскай амбулаторыi, а затым працаваў галоўным урачом станцыi хуткай дапамогi ў Кобрыне. Праца была адказнай, але хацелася творчасцi, i ў 1990 годзе Анатоль Iльiч едзе за свой кошт у Харкаў i ў iнстытуце ўдасканальвання ўрачоў атрымлiвае спецыяльнасць iгларэфлексатэрапеўта. Праўда, неўзабаве ён прыходзiць да высновы, што пры лячэннi захворванняў апорна-рухальнай сiстэмы адной iгларэфлекторнай тэрапii недастаткова. I Анатоль Шляйко накiроўваецца ў Стаўрапаль, дзе спецыялiзуецца на мышачнай рэлаксацыi з элементамi мануальнай тэрапii. Менавiта сумяшчэнне гэтых двух метадаў даюць найбольшы эфект пры лячэннi. На прыём да Анатоля Iльiча прыйшла маладая дзяўчына i я, убачыўшы, як доктар праводзiць з ёй сеанс лячэння (на здымку), пажартаваў: «У вас пры такiх пацыентах не работа, а суцэльны «кайф». «Такая радасць выпадае рэдка, а ў асноўным даводзiцца мець справу з тымi, хто важыць цэнтнер цi больш, — усмiхнуўся ўрач, — а там дабрацца да касцей ды суставаў няпроста». Яно i зразумела, бо доктар — чалавек хударлявы, а каб «перамяць» за прыём чалавек дваццаць, то ў руках неабходна мець сiлу. Пры гэтым у працэсе сеанса пацыент пастаянна павiнен на ўсе намаганнi доктара аказваць адпаведнае супрацiўленне — урач цягне руку хворага назад, а той павiнен наадварот, уперад. А цi ўдалося Анатолю Шляйко за адзiн сеанс паставiць хворага на ногi? — Аднойчы прынеслi чалавека — пластом ляжыць, а заняўся iм, i хворы пайшоў, але такiя выпадкi — выключэнне. Каб дабiцца станоўчых вынiкаў, патрэбна правесцi 5—6 сеансаў, але i тут да кожнага хворага неабходна мець iндывiдуальны падыход. Напрыклад, займацца з людзьмi немаладога веку трэба толькi пасля абследавання, бо неабходна ўлiчваць, што ў старых косцi крохкiя i пазваночнiк зрастаецца... А вось з маладымi i людзьмi сярэдняга ўзросту ўсё прасцей. Ды важна, каб чалавек з хваробай не цягнуў — забалела паяснiца, неабходна iсцi да доктара i тады з хворым клопату будзе меней, — расказаў Анатоль Шляйко. — Здараецца, чалавека запрашаюць на праверку, а ён не iдзе. Людзi павiнны турбавацца аб сваiм здароўi, бо яно даецца нам як падарунак. А зараз вернемся да маёй шыi (у каго што балiць...). Анатоль Iльiч крутануў маю галаву на левае плячо i рэзка тузануў угару. У шыйных пазванках нешта хруснула. Затым доктар павярнуў галаву на правае плячо i паўтарыў тое ж самае. Болю не было i з’явiлася пачуццё няўпэўненасцi — а раптам нешта не так. Але ўсё абышлося i боль, ад якога цяжка было заснуць, знiк, хоць адчуванне цяжару засталося. Пасля пятнаццацi хвiлiн сеанса мне падалося, што я дровы калоў цi агарод ускапваў, але гэтае адчуванне неўзабаве прайшло. Падчас размовы Анатоль Шляйко расказаў пра цiкавы факт. Ён у 1974 годзе закончыў Ляснянскую школу, што пад Баранавiчамi. Добра вядома, што працэнт выпускнiкоў, якiя паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы з сельскiх школ, даволi нiзкi ў параўнаннi з гарадскiмi. А вось выпускнiкi Ляснянскай школы таго года амаль усе атрымалi вышэйшую адукацыю. Многiя закончылi самыя прэстыжныя ВНУ былога Саюза i сёння працуюць у фiнансавай сферы — займаюць пасады ў банках, Расiйскiм абаронэкспарце, служаць у армii цi ўжо знаходзяцца ў адстаўцы, сярод выпускнiкоў ёсць вучоныя — фiзiкi, хiмiкi i проста выдатныя спецыялiсты. Гэта да таго, што ў нас шмат таленавiтых людзей. I Анатоль Шляйко — адзiн з iх. Жабiнкаўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Анатолем Шляйко я пазнаёмiўся выпадкова, але калi ў мяне разбалелася шыя (прадула ветрам цi пацягнуў мышцу), то ўспомнiў пра доктара з санаторыя «На
|
|