21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто ў доме гаспадар?

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Народная энцыклапедыя

Або Чым пачаставаць Дамавiка

У адпаведнасцi з больш познiм па часе распаўсюджання сярод усходнiх славян хрысцiянскiм календаром, практычна кожны дзень года прысвечаны ўшанаванню таго цi iншага святога, якi з цягам часу шмат у чым «пераняў» функцыi старажытнаславянскiх багоў. Адным з найбольш паважаных некалi бостваў быў Хатнiк, або Дамавiк. Фалькларыстычныя даследаваннi апошняга часу ўсё больш пераконваюць у тым, што некалi дамавiк лiчыўся паўнапраўным гаспадаром хаты i ўвасабляў сабой душы ўсiх памерлых продкаў, тых прадстаўнiкоў роду, якiя пакаленне за пакаленнем жылi ў гэтай хаце.

Высокi статус пачцiвага ўладара жытла i адначасова духа-ахоўнiка, якi надорваў жыццём усiх дамачадцаў, вымагаў надзвычай паважлiвага стаўлення да яго. На працягу года iснавала некалькi дзён, калi сям’я ўступала з iм у абрадавы дыялог з мэтай умiласцiўлення i заручэння на далейшую спагаду. Дыялог з духам продкаў меў сiмвалiчны характар. Акрамя малiтоўна-замоўных слоў-пажаданняў, гаспадары ладзiлi для яго спецыяльную рытуальную вячэру.

Адным з найбольш вядомых дзён ушанаванняў з’яўляецца адвячорак 26 студзеня — у ноч на Фёдара Студзiта. Пачастунак для дамавiка быў наступным: на стол ставiлi салодкую кашу, кубачак малака, клалi лусту хлеба. Тым самым спадзявалiся, што «гаспадар» хаты будзе надзейна ахоўваць яе ад бяды i нястач. Этнаграфiчныя звесткi сведчаць пра тое, што самай галоўнай стравай у кантэксце выканання рытуалу была салодкая каша. I гэта зусiм не выпадкова, таму што якраз гэта рытуальная страва была неад’емным спадарожнiкам шматлiкiх беларускiх святкаванняў, як урачыстых, так i жалобных.

«Рытуальную» кашу варылi на вадзе цi на малацэ з зерня пшанiцы, проса або грэчкi, але практычна нiколi не выкарыстоўвалi зерне самай свяшчэннай для беларуса збажыны — жыта; часам яе маглi гатаваць з мукi. Першым i бадай што самым галоўным момантам з’яўлялася шматлiкасць выкарыстоўваемых гатункаў зерня, што i павiнна было аказаць уплыў на пладаноснасць, дабрабыт i сямейнае багацце. Другi аспект сiмвалiзацыi абапiраўся на здольнасць кашы павялiчвацца ў аб’ёме («расцi»), што, паводле вераванняў нашых продкаў, садзейнiчала росту i дастатку як у сям’i, так i ў гаспадарцы. Тымi ж самымi акалiчнасцямi матывавалася выкарыстанне кашы ў вясельных абрадах, пры нараджэннi i хрышчэннi дзiцяцi, у калядных i iншых святкаваннях на працягу года, у жывёлагадоўчых абрадах, перш за ўсё звязаных з ацёлам, у абрадах, выконваемых падчас будаўнiцтва хаты. Але, нягледзячы на такi шырокi спектр ужывання, каша стала сакральнай стравай для душ памерлых, а таксама дамавiка, вадзянiка i г. д.

У залежнасцi ад абраду, рытуальная каша атрымлiвала i сваю назву: калядная каша-куцця, Васiльева каша, Бабiна каша. У сваю чаргу гэта ж рытуальная каша дала назву каляндарным святам, напрыклад, Бабiна каша (8 студзеня), Посная куцця (6 студзеня), Шчодрая куцця (13 студзеня), Вадзяная куцця (18 студзеня) — асноўныя святочныя днi на Каляды.

На Палессi ў калядныя вечары дзяўчаты варажылi аб сваёй будучынi з выкарыстаннем кашы: яе клалi на зруб калодзежа i сачылi, чыя хутчэй у калодзеж звалiцца, тая дзяўчына хутчэй i замуж пойдзе.

Каша была абавязковай рытуальнай стравай у абрадах радзiннага цыкла, што, паводле ўяўленняў нашых продкаў, павiнна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, дабрабыт, шчасце, а парадзiсе — далейшую пладавiтасць. На хрэсьбiнах, напрыканцы застолля, бабка-павiтуха прыносiла гаршчок з кашай: «пасля кашы няма другой пашы». Гаршчок накрывалi ручнiком i падымалi высока да столi, тым самым жадалi, каб дзiця расло хутка, высока, было здаровым i моцным. Затым усе прысутныя павiнны былi выкупіць долю дзiцяцi: для гэтага бабцы давалi грошы i прасiлi аддаць кашу. Частку сабраных талакой грошай аддавалi бабцы, астатнiя — парадзiсе «на пялёнкi». Больш за iншых грошай давалi хросныя бацькi, якiя i атрымлiвалi гаршчок з кашай. Пасля гэтага гаршчок разбiвалi аб стол, так, каб ён рассыпаўся на кавалкi. Па стану самой кашы варажылi аб будучым жыццi дзiцяцi: калi каша рассыпалася па стале, то гэта было дрэнным знакам, калi ж яна захоўвала форму гаршка, гэта лiчылася добрай прыкметай. Пасля гэтага кашу дзялiлi памiж усiмi прысутнымi. Частку гэтай «долi» трэба было з’есцi, каб дзiця хутка пачало размаўляць, а частку аднесцi дадому, каб пачаставаць сваiх дзяцей. Калi жанчына доўгi час не магла зацяжарыць, яна прасiла забраць са стала чарапкi ад разбiтага гаршка.

Каша займала цэнтральнае месца i на вяселлi. Кашу ў адной мiсе на абодвух ставiлi перад маладымi. На працягу ўсяго вяселля iм дазвалялася есцi толькi гэту страву, каб у iх нарадзiлiся здаровыя дзецi. На Палессi, калi нявеста захавала да вяселля цнатлiвасць, маладым варылi салодкую кашу, калi ж не, у кашу сыпалi шмат солi i перцу, каб маладыя елi i плакалi. Спецыяльную кашу падавалi на стол i для гасцей.

Асаблiвую ролю каша выконвала на жалобным стале. Памiнальнае застолле пасля пахавання распачыналi менавiта з куццi (колiва, кануна). Звычайна гэту кашу варылi з ячменю, у яе дадавалi мёд, разынкi, мак, сухафрукты. «Памiнальную» кашу варылi i ў днi ўшанавання продкаў на працягу года: на Каляды, перад Масленкай, на Радаўнiцу — бацькоўскi дзень на Фамiным тыднi, на Тройцу, у дзень ушанавання святога Дзмiтрыя, на Восеньскiя Дзяды i г.д. Звычайна, першую лыжку такой кашы клалi на падаконнiк, каб душы памерлых продкаў прыйшлi ўначы пачаставацца.

Кашу як рытуальную страву выкарыстоўвалi i ў час будаўнiцтва хаты. Калi падымалi бэльку, то да яе прывязвалi гаршчок з кашай, загорнуты ў кажух. Гэта рабiлi для таго, каб у хаце заўсёды быў прыбытак i дабрабыт. Адзiн з рытуалаў улазiн — зварыць кашу ў старой хаце i перанесцi яе ў новую, каб разам з ёй у новую хату перайшлi поспех, сямейнае шчасце i дабрабыт. Кашу, звараную ў печы старой хаты, загортвалi ў ручнiк, кланялiся на ўсе бакi i абавязкова запрашалi з сабой у новую хату дамавiка.

Такiм чынам, у аснове рытуальнага дыялогу з душамi продкаў, з гаспадаром-дамавiком была каша, кожнае зярнятка якой — нябесныя зоры-знiчкi вашых далёкiх папярэднiкаў. Узгадайце iх добрым словам-малiтвай, падзялiцеся ласункам-пачастункам, каб у хаце былi лад i сямейнае шчасце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Або Чым пачаставаць Дамавiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика