Дзень здароўя — кожную другую суботу
Надзея НIКАЛАЕВА
Мiнiстэрства адукацыi iнiцыявала правядзенне шырокамаштабнай рэспублiканскай акцыi «Здаровы я — здаровая краiна», якая стартуе 1 лютага. Яна будзе доўжыцца да 2010 года. Галоўная мэта акцыi — фармiраванне ў дзяцей i моладзi патрэбы да рэгулярных заняткаў фiзкультурай i спортам.
У гэтым годзе ў рамках акцыi пройдуць рэспублiканская профiльная змена «Я выбiраю здароўе» ў Нацыянальным дзiцячым аздараўленчым лагеры «Зубраня», рэспублiканскi конкурс сярод навучэнцаў ССНУ «За здаровы лад жыцця!», рэспублiканскi «зорны» паход навучэнцаў па месцах воiнскай славы, кубак Рэспублiкi Беларусь па спартыўнаму арыентаванню «Рух — гэта здароўе!», рэспублiканскi турыстычны злёт «Здароўю — так!» рэспублiканская спартакiяда школьнiкаў, конкурс педагагiчнага майстэрства работнiкаў аздараўленчых лагераў «Здаровае лета!» i шэраг iншых мерапрыемстваў i конкурсаў. Вельмi важна, што да ўдзелу ў мерапрыемствах будуць прыцягвацца не толькi навучэнцы i студэнты, але i дашкольнiкi, бацькi, а таксама шырокая педагагiчная грамадскасць. Дарэчы, у рамках акцыi кожная другая субота месяца ва ўстановах адукацыi будзе аб’яўлена Днём здароўя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства адукацыi iнiцыявала правядзенне шырокамаштабнай рэспублiканскай акцыi «Здаровы я — здаровая краiна», якая стартуе 1 лютага |
|