21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спорт i турызм: адолець усе бар’еры

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння на калегii Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь будуць падведзены вынiкi работы галiны за 2006 год i вызначаны новыя рубяжы на год сёлетнi. Напярэдаднi iнтэрв’ю «Звяздзе» даў мiнiстр спорту i турызму Аляксандр ГРЫГАРАЎ.

— Наша гутарка без канкрэтных лiчбаў i фактаў наўрад цi абыдзецца. Давайце хоць бы коратка спынiмся на нашых дасягненнях, набытках беларускiх спартсменаў у сезоне 2006 года.

— Летась на афiцыйных мiжнародных спаборнiцтвах беларускiя спартсмены заваявалi 401 медаль: з iх 126 — залатых. З задавальненнем канкрэтызую: 49 медалёў мы атрымалi на галоўных i самых важных турнiрах — Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах свету i Еўропы па алiмпiйскiх дысцыплiнах. Беларускiмi спартсменамi ўстаноўлены 99 новых рэкордаў краiны, 105 атлетам прысвоена званне майстра спорту мiжнароднага класа.

Як бачыце: магчымасцi i патэнцыял ёсць! Наша найгалоўнейшая задача зараз — захаваць iх, паглыбiць i ўдасканалiць з тым, каб праз паўтара года на галоўным спартыўным форуме чатырохгоддзя — Алiмпiйскiх гульнях—2008 у Пекiне — як мага больш гучна заявiць аб суверэннай Рэспублiцы Беларусь.

Па вынiках мiнулага года нашай галiной выкананы 6 з 7 мэтавых прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. Сярод iх — рост паслуг сродкамi фiзiчнай культуры i спорту (120,8 працэнта), турыстычна-экскурсiйных паслуг (126,7), экспарт паслуг (122,5), эканомiя палiва-энергетычных рэсурсаў, рост заработнай платы... Без страт спрацавалi ўсе падначаленыя Мiнспорту арганiзацыi.

Рэспублiка Беларусь летась далучылася да Мiжнароднай канвенцыi па барацьбе з допiнгам у спорце. Створаны Нацыянальнае антыдопiнгавае агенцтва i Мiжведамасны каардынацыйны антыдопiнгавы савет пры Савеце Мiнiстраў рэспублiкi.

— Ведаю: мiнiстэрствам шмат робiцца па рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi...

— У рамках выканання гэтай надзвычай важнай праграмы ў мiнулым годзе ў населеных пунктах, запланаваных пад пераўтварэнне ў аграгарадкi, завершаны рамонт i рэканструкцыя 385 аб’ектаў фiзкультурна-спартыўнага прызначэння. У аграгарадках узведзены 82 новыя спецыялiзаваныя збудаваннi. У абласцях нашай рэспублiкi пры аддзелах фiзiчнай культуры, спорту i турызму пры планавым заданнi 34 утворана 46 фiзкультурна-спартыўных клубаў для арганiзацыi работы з сельскiм насельнiцтвам. Яшчэ 27 галiновых клубаў такога ж профiлю створана пры рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання. Праведзена 25 галiновых спартакiяд, у фiнальных спаборнiцтвах якiх бралi ўдзел звыш 12 тысяч працаўнiкоў розных галiн народнай гаспадаркi.

— Якiя праблемы i нявырашаныя пытаннi сёння хвалююць вас як кiраўнiка галiны?

— Нягледзячы на прынятыя меры, шэраг падведамных нам арганiзацый i прадпрыемстваў ведамаснага падпарадкавання не выканалi паказчыкi па росту паслуг сродкамi фiзiчнай культуры i спорту i турысцка-экскурсiйных паслуг. Не асвоiў выдаткаваныя сродкi на набыццё навуковага абсталявання Навукова-даследчы iнстытут фiзiчнай культуры i спорту. Гродзенскi i Магiлёўскi аблвыканкамы не забяспечылi выкананне ў поўным аб’ёме даручэнняў кiраўнiка дзяржавы аб завяршэннi будаўнiцтва конных манежаў у ДЮСШ Навагрудка, вёскi Дворышча Лiдскага раёна i г. Магiлёва. Па вынiках атэстацыi нацыянальных каманд за невыкананне планавых заданняў i кантрактных абавязацельстваў 167 спартсменаў i трэнераў выведзены са складу зборных, з 28 зняты цi паменшаны памеры стыпендый Прэзiдэнта рэспублiкi i каэфiцыенты заработнай платы. Мелi месца i факты парушэння фiнансавай i працоўнай дысцыплiны.

— Па ўсiх фактах нашых недапрацовак i ўпушчэнняў, — сказаў напрыканцы нашай гутаркi мiнiстр спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Грыгараў, — на калегii пойдзе вострая i прынцыповая размова. Усе мы ведаем, якую вялiкую зацiкаўленасць i заклапочанасць праяўляе да нашай дзейнасцi, да работы галiны ў цэлым Прэзiдэнт краiны Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка, таму i абавязаны працаваць яшчэ больш актыўна, творча i самааддана.

Гутарку правёў Анатоль МЯСНIКОЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на калегii Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь будуць падведзены вынiкi работы галiны за 2006 год i вызначаны новыя рубяжы на год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика