У панядзелак мусульмане ўзгадаюць Аўраама i Iсуса
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
А таксама ўсiх прарокаў, пачынаючы з Адама i заканчваючы Мухамадам — апошнiм, згодна з Iсламам, прарокам, з лiку тых, хто прапаведаваў адзiнага Бога. Гэты дзень у мусульманскiм календары называецца Ашура, ён прыпадае на 10-ы дзень першага месяца мухарама (29 студзеня).
— Але гэта не свята, — патлумачыў старшыня Мусульманскага рэлiгiйнага аб’яднання ў Беларусi Абу-Бекар Шабановiч. — Гэта дзень памiнання дзеянняў усiх прарокаў, якiя былi да Iсламу. Гэты дзень прыпаў на час пераезду прарока Мухамада з Мекi ў Мадзiну, калi прарок трымаў пост. Лiчыцца, што чалавек, якi ўстрымлiваецца ў Дзень Ашура, заслугоўвае даравання грахоў на працягу года. Пазней да дня Ашура дадаўся Дзень смутку аб гiбелi ўнука Мухамада iмама Алi Хусейна — адна з найбольш важных дат для мусульман-шыiтаў, якiя ў гэты дзень прычыняюць самi сабе фiзiчны боль, каб лягчэй адчуць боль душэўны. Сёлета ў Дзень Ашура часовая мячэць у Мiнску будзе прадстаўлена тутэйшым шыiтам для малiтваў i чытання Карана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А таксама ўсiх прарокаў, пачынаючы з Адама i заканчваючы Мухамадам — апошнiм, згодна з Iсламам, прарокам, з лiку тых, хто прапаведаваў адзiнага Бога |
|