Днi Iндыi ў Беларусi
Леанiд ТУГАРЫН
Яны пачалiся ў Мiнску з урачыстасцi, прысвечанай святкаванню нацыянальнага свята гэтай краiны.
Разам з iндыйскiмi дыпламатамi, членамi iх сем’яў, iндусамi, якiя сёння жывуць у Мiнску, на вечарыну ў Дом дружбы прыйшлi прадстаўнiкi таварыства «Беларусь-Iндыя», дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусi — члены рабочай групы па супрацоўнiцтву з Сансадам (парламентам) Рэспублiкi Iндыя. Кiраўнiк групы, старшыня Пастаяннай камiсii па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублiкi Анатоль Новiкаў адзначыў добрую дынамiку развiцця адносiнаў памiж краiнамi ў розных сферах, у прыватнасцi, навукi, культуры i адукацыi. А старшыня таварыства «Беларусь — Iндыя», лаўрэат прэмii Джавахарлала Неру, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Алег Роман лiчыць гэту краiну адным з самых актыўных i паслядоўных нашых партнёраў у Руху недалучэння. Патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўнiцтва краiн велiзарны. Правядзенне Дзён Iндыi ў Беларусi ўжо стала добрай традыцыяй. У час Дзён ладзяцца выставы, канцэрты, вечарыны iндыйскай паэзii i танцаў. Звычайна праходзяць яны ў памяшканнi Дома дружбы. Там днямi адкрылася выстава народнага мастака Беларусi, намеснiка старшынi таварыства «Беларусь — Iндыя» Георгiя Паплаўскага. У праграме Дзён — вечарыны, прысвечаныя выдатнаму грамадскаму дзеячу Iндыi i паэту з сусветнай вядомасцю Рабiндранату Тагору, любiмай музыцы сям’i Рэрыхаў, канцэрт iндыйскiх танцаў i iншыя мерапрыемствы. Iх папулярнасць сярод мiнчан сведчыць аб вялiкай цiкаўнасцi беларусаў да культуры i традыцый Iндыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны пачалiся ў Мiнску з урачыстасцi, прысвечанай святкаванню нацыянальнага свята гэтай краiны
|
|