21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зорны паход БДПУ

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

ВНУ, якая рыхтуе тых, хто будзе сеяць «разумнае, добрае, вечнае», мае старую i вельмi цiкавую традыцыю — штогод студэнты i выкладчыкi выпраўляюцца ў Зорны паход.

42 гады таму ўпершыню выправiлiся ў паход на лыжах i з рукзакамi за плячыма 5 атрадаў БДПУ — такая вось своеасаблiвая пяцiканцовая зорка атрымалася. Гэткая сiмвалiчнасць i вызначыла назву мерапрыемства. Нягледзячы на тое, што сёлета было ўтворана 10 атрадаў, слаўную традыцыю нiхто не парушае. З цягам часу змянiлася хiба што скiраванасць паходу: да традыцыйнай культурна-спартыўнай праграмы дабавiлася прафарыентацыйная дзейнасць.

Адбор студэнтаў для Зорнага паходу ледзь не як для Фабрыкi зорак — такi ж жорсткi! Сёлета 5 атрадаў накiравалiся ў Асiповiцкi раён i столькi ж — у Пухавiцкi. Старт быў дадзены 23 студзеня ля помнiка студэнтам i выкладчыкам БДПУ, якiя загiнулi ў часы Вялiкай Айчыннай вайны, а завяршыцца ўсё дзейства 27-га.

За 5 дзён хлопцы i дзяўчаты паспяваюць зрабiць шмат карыснага: даюць канцэрты ў школах i Дамах культуры, праводзяць спартыўныя спаборнiцтвы (нездарма дэвiз сёлетняга паходу «Здаровы я — здаровая краiна!»), аказваюць дапамогу ветэранам, ускладваюць кветкi да помнiкаў, праводзяць выхаваўча-азнаямленчую, метадычную работу, а будучыя псiхолагi яшчэ наладжваюць шматлiкiя трэнiнгi, семiнары.

Некаторыя студэнты ўдзельнiчаюць у паходзе ажно чацвёрты год запар — вядома ж, столькi ўражанняў! Iх не страшаць нават спартанскiя ўмовы пражывання: адны абыходзяцца без гарачай вады, у кагосьцi ўмовы на дварэ, а iншым даводзiцца начаваць у спальнiках, праўда, не ў палатках, а ў спартыўнай зале той цi iншай школы. У Пухавiчах, напрыклад, «зорачак» сустракалi нават з аркестрам!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВНУ, якая рыхтуе тых, хто будзе сеяць «разумнае, добрае, вечнае», мае старую i вельмi цiкавую традыцыю — штогод студэнты i выкладчыкi выпраўляюцца ў З
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика