«Вiлiю» залiвалi вадой
Сяргей РАСОЛЬКА, Iгар ГРЫШЫН
50 чалавек былi эвакуiраваны ўчора пад ранiцу з гасцiнiцы «Вiлiя» ў Вiлейцы.
Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, у 4.43 спрацавала пажарная сiгналiзацыя, выведзеная на пульт дзяжурнага гасцiнiцы. Датчыкi паказвалi, што на апошнiм, чацвёртым, паверсе будынка з’явiлася задымленне. Пакуль вахцёр выклiкала выратавальнiкаў-пажарных, дзяжурная кiнулася наверх, дзе з пакояў ужо выбягалi жыльцы. Персанал гасцiнiцы пачаў эвакуацыю людзей, якiя былi размешчаны ў кiнатэатры «Мiр». Дарэчы, пастаяльцы аднаго з нумароў самi сказалi, што менавiта ў iх i распачаўся пажар. Для лiквiдацыi ўзгарання выратавальнiкам-пажарным спатрэбiлася пяць хвiлiн. Агнём у нумары былi пашкоджаны шпалеры, ложкi, тумбачка, стол. Да хуткага распаўсюджвання полымя прывяло тое, што ў пакоi была прыадчынена фортка, а, выбягаючы, жыльцы не зачынiлi за сабой дзверы. Згодна з папярэднiмi данымі, прычынай пажару стала неасцярожнае курэнне аднаго з iх: мужчына i жанчына, што прыехалi на адпачынак у Вiлейскi раён, курылi абодва, i не адмаўляюць, што нечая цыгарэта i магла стаць крынiцай агню. Урон ад пажару склаў каля паўмiльёна рублёў. Падчас здарэння нiхто з насельнiкаў гасцiнiцы не пацярпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
50 чалавек былi эвакуiраваны ўчора пад ранiцу з гасцiнiцы «Вiлiя» ў Вiлейцы |
|