21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урокi «Зорнага цырка»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Глядзiце!

Другi выпуск рэалiцi-шоу аказаўся поўным сюрпрызаў — i для гледачоў, i для вядучых, i нават для самiх удзельнiкаў.

Урокi высакароднасцi

Першымi, як i было заяўлена, выступiлi намiнанты на выбыванне — Сяргей Савiцкi i Ганна Мацюкова ў дуэце круцiлi хула-хупы, прычым Савiцкi да таго ж прымерыў на сябе спачатку вобраз маладой Фрэкен Бок, а потым ператварыўся ў «мужчыну ў самым росквiце сiл».

Па вынiках глядацкага галасавання «выратаваным» аказаўся тэлевядучы Сяргей Савiцкi, якi набраў 8745 галасоў — у два з лiшнім разы больш, чым другая намiнантка, кiраўнiк iнтэрнэт-кампанii Ганна Мацюкова. Але Сяргей нечакана... сказаў, што аддае «свае» галасы на карысць Ганны — тым больш што ў яе ў дзень запiсу шоу якраз быў дзень нараджэння. Ганна ў адказ жаласна папрасiла: «Ну, калi ласка, пакiньце яго». Вядучыя нават разгубiлiся ад такой неспадзяванкi — у фармаце шоу, вiдаць, настолькi сяброўскае сапернiцтва не было прадугледжана. Дырэктар цырка Таццяна Бандарчук таксама, ледзьве стрымлiваючы слёзы, адмовiлася выносiць канчатковы прысуд. У вынiку адказнасць прыняцця рашэння перадаручылi журы (яно, дарэчы, змянiлася на 100 працэнтаў, i ў гэты раз яго ўзначальвае знакамiты артыст Уладзiмiр Гасцюхiн). А журы, параiўшыся, паведамiла, што высакароднасць высакароднасцю, а правiлы правiламi, i давер 8 тысяч гледачоў нiяк нельга падмануць... Так «Зорны цырк» паменшыў свой склад на адну артыстку.

Урокi артыстызму

Па шчырасцi, другое шоу сталася значна больш вiдовiшчным — магчыма таму, што ўдзельнiкi крыху разняволiлiся i праявiлi свае таленты больш поўна, цi таму, што гледачы пакаштавалi праграму на смак i пераканалiся — i ў нас могуць не горш, чым расiйскiя зоркi на лёдзе. Лiтаральна прыпадкi смеху i апладысментаў выклiкалi ў зале выступленнi дзвюх троек — пастаноўка «Бурацiна на цыркавы лад» у складзе Вiктара Арцёмава, Наталлi Радзiнай i Юрыя Каштанава i «Гарачая фiнская полька на скакалках» ад Вячаслава Харанэкi, Георгiя Волчака i Святланы Белазерскiх. У першай групе безумоўным лiдарам стаў Юрый Каштанаў — i не толькi дзякуючы групе падтрымкi з плакатамi «Банкiры, наперад!». Проста тупаць на хадулях, жанглiраваць i пры гэтым пасмiхацца — на гэта не кожны здольны. А тым больш не кожны намеснiк дырэктара банка, якi не стамляецца разбураць стэрэатыпы i «вярбуе» ўсё больш прыхiльнiкаў. Зрэшты, неблагiя ацэнкi атрымалi i астатнiя ўдзельнiкi нумара — магчыма, i з-за таго, што балельшчык ад АНТ Сяргей Дарафееў сваiмi крыкамi ў мегафон збiў з панталыку нават тэхнiку...

У другой камандзе па-добраму здзiвiў Вячаслаў Харанэка — ну хто, скажыце лiтасцiва, чакаў ад падпалкоўнiка мiлiцыi ў запасе такога артыстызму, такога майстэрскага пераўтварэння ў нешта сярэдняе памiж татам Карлам i прыбалтыйскiм фермерам? Георгiй Волчак прадстаўляў з сябе «хлопчыка на шары», а Света Белазерскiх, у якой таксама з’явiлася моцная армiя прыхiльнiкаў, дала б фору многiм дзяўчатам-аматаркам скакалак — i так, i гэтак, i праз дзве-тры, i на скрыжаваннi, i з падвыпадвертам! Да таго ж удзельнiкi адрэпецiравалi фiрменныя паклоны публiцы — «сiнiя штаны двойчы «ку», i падрыхтавалi маленькае, але вiдовiшчнае пост-выступленне. Нават стрыманы Анатоль Ярмоленка, якi сядзеў у журы, прызнаўся потым: «Я ад вас проста «тащусь», людзi!». «Хоронеко-силачу и скакалка по плечу!» — падтрымлiвалi любiмага артыста балельшчыкi.

Урокi вытрымкi

Цяжкае выпрабаванне выпала на долю вядучай Люсi Лушчык. Па-першае, ад яе пастаянна спрабавалi збегчы малпы (адной макацы гэта ўсё ж удалося, i ён скакаў па крэслах, пакуль не трапiў у рукi дрэсiроўшчыка). Па-другое, «перайграць» жывёлу практычна немагчыма — усе сiмпатыi дастануцца гэтым хвастатым-чатырохлапым, а намаганняў чалавека амаль нiхто i не заўважыць. Праўда, суддзi палiчылi, што ў Люсi ўсё атрымалася. А вось вядучыя доўга жартавалi. «Перад парадам-але мяне хтосьцi кратаў за плячо. Азiрнуўся — малпачка, просiцца на рукi. I я адчуў штосьцi такое роднаснае...» — расказваў Ягор Хрусталёў.

«Дуэль на хлыстах» Алены Грышанавай i Паўла Кежы чамусьцi не выклiкала ў публiкi асаблiвага ажыятажу, хоць гэта вельмi траўманебяспечны жанр. А вось журы высока ацанiла i артыстызм, i аддачу новаяўленых артыстаў. Што рабiлася з вучнямi Паўла Кежы, якiя штотыдзень прыязджаюць з Вiцебска падтрымаць любiмага настаўнiка — гэта ўвогуле асобная гiсторыя...

Урокi любовi

Перад фiнальным выступленнем Вольгi Баранскай вядучых «пераклiнiла» — тройчы яны спрабавалi абвясцiць нумар i тройчы зрывалiся ў рогат. Дзякаваць Богу, артыстка, як кажуць, не перагарэла — i паказала такi клас, працуючы без страхоўкi (!) з партнёрам пад купалам цырка ў акрабатычным нумары на палотнах, што апладысменты перамяжалiся толькi харавымi «ах!». Дарэчы, цыркавы трэнер не дала дазволу выконваць гэтыя трукi, i Вольга — самая адчайная з усiх хатнiх гаспадынь Беларусi — перад камерай узяла ўсю адказнасць на сябе. Атрымалася блiскуча, бясстрашна i бездакорна. Тым больш што дапамагаў ставiць нумар сапраўдны прафесiянал i лаўрэат шматлiкiх цыркавых конкурсаў, маскоўскi артыст Сяргей Волкаў. «Я прысвяцiла гэты нумар усiм, у чыiх сэрцах жыве любоў», — сказала пасля выступлення Вольга, прызнаўшыся, што насамрэч ёй было вельмi страшна... Мужную жанчыну пахвалiлi, здаецца, усе, хто толькi мог дацягнуцца да мiкрафона.

У наступны раз, паабяцала дырэктар «Зорнага цырка» i Белдзяржцырка Таццяна Бандарчук, зноў будуць i нумары з жывёламi, i паветраныя жанры — глядач не засумуе. А што да чарговых намiнантаў... Тут таксама сюрпрыз. Аказваецца, у адну раку ўсё ж можна ўвайсцi двойчы — адзiн i той жа чалавек можа быць намiнiраваны два разы запар. Каго на гэты раз выратуем — паненку або спадара?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi выпуск рэалiцi-шоу аказаўся поўным сюрпрызаў — i для гледачоў, i для вядучых, i нават для самiх удзельнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика