Гаварлiвых будуць штрафавацьInter-ПОЛ З наступнага месяца брытанскiм вадзiцелям, якiя карыстаюцца мабiльнiкамi хендc-фры, будзе пагражаць пракол у правах на 3 балы i штраф у памеры да 60 фунтаў, калi палiцыя прызнае, што яны не кантралявалi свой транспартны сродак.Больш жорсткiя штрафы таксама будуць распаўсюджвацца на вадзiцеляў, якiя карыстаюцца звычайнымi мабiльнiкамi. Кампанiя супраць вадзiцеляў з тэлефонамi хендс-фры, якiя згубiлi кантроль над сваiм транспартным сродкам, i, напрыклад, трапiлi ў ДТЗ, адлюстроўвае ўпэўненасць многiх экспертаў па бяспецы ў тым, што ў вадзiцеляў адцягвае ўвагу ад дарогi не неабходнасць трымаць мабiльнiк, а размова. Акрамя штрафу на суму да 60 фунтаў i абавязковага праколу ў правах на 3 балы, палiцыя будзе мець магчымасць перадаць справу ў суд, а там максiмальная сума штрафу для вадзiцеля легкавога аўто складае 1 тысячу фунтаў i 2,5 тысячы — для шафёра грузавiка, фургона цi аўтобуса. У той жа час кожны пяты аўтаўладальнiк у Вялiкабрытанii прызнаў, што карыстаецца мабiльнiкам за рулём. ФАЛЬШЫВАЯ ЦЯЖАРНАСЦЬ Жыхар Паўднёвай Афрыкi апынуўся ў няёмкiм становiшчы з-за ўласнага глупства. Мужчына, якому спатрэбiлася адпрасiцца з працы, прад’явiў у якасцi ўважлiвай прычыны медыцынскую даведку... ад гiнеколага. Паперу вынаходлiвы афрыканец узяў у сваёй сяброўкi, якая рэгулярна наведвала згаданага ўрача ў сувязi з цяжарнасцю. Калi начальства, азнаёмiўшыся са зместам даведкi, са здзiўленнем даведалася, што 27-гадовы Чарльз Сiбiндану нiбыта цяжарны, незадачлiвага прагульшчыка аштрафавалi за прад’яўленне фальшыўкi. Суддзя, якi ўстанавiў для яго даволi мяккi прыгавор, пажартаваў у адрас мужчыны, параiўшы яму надалей не звяртацца да гiнеколагаў без слушнай прычыны. КIНАЗОРКА ПАТРАБУЕ ПРЫЗНАЦЬ СВАЮ ХУДЗIЗНУ ЗДАРОВАЙ Актрыса Кiра Найтлi падала ў суд на газету Thе Dаilу Mаil, якая апублiкавала матэрыял, у якiм фотаздымак зоркi «Пiратаў Карыбскага мора» надрукаваны побач са здымкам загiнулай ад анарэксii дзяўчыны. У тэксце артыкула паведамлялася, што худзiзна кiназорак наносiць урон маладым жанчынам, якiя спрабуюць дабiцца такой жа стройнай фiгуры. Юрысты Найтлi заяўляюць, што iх клiентка не пакутуе нi анарэксiяй, нi якiм-небудзь iншым расстройствам харчавання. Актрыса мае намер дабiцца праз суд абвяржэння высновы, якая ўтрымлiвалася ў артыкуле, што яна мае адносiны да смерцi 19-гадовай Сафi Мазурак. БЕЗ ВIНЫ ВIНАВАТЫ У амерыканскiм штаце Джорджыя прыгавораны за згвалтаванне мужчына, якi правёў у турме 22 гады, прызнаны невiнаватым пасля правядзення аналiзу ДНК. У 1985 годзе Пiт Уiльямс быў прыгавораны да 45 гадоў пазбаўлення волi па абвiнавачанню ў згвалтаваннi жанчыны пад пагрозай зброi. Ды i пасля арышту мужчыны паведамлялася аб чатырох падобных злачынствах, аднак следства не прыняло пад увагу той факт, што выпадкi згвалтаванняў адбывалiся i пасля затрымання Уiльямса. Сам абвiнавачаны пастаянна казаў пра тое, што невiнаваты, аднак дзве ахвяры апазналi ў iм свайго гвалтаўнiка. Толькi на мiнулым тыднi сталi вядомымi вынiкi тэсту ДНК, якiя поўнасцю знялi вiну з Уiльямса. Дзякуючы аналiзу ДНК у ЗША ўжо рэабiлiтаваны i вызвалены 192 чалавекi, якiя адбывалi тэрмiн за злачынствы, якiх яны не ўчынялi, у тым лiку цяжкiя. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступнага месяца брытанскiм вадзiцелям, якiя карыстаюцца мабiльнiкамi хендc-фры, будзе пагражаць пракол у правах на 3 балы i штраф у памеры да 60 ф |
|