21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзевам варта прыслухоўвацца да iнтуiцыi, а Шалям — змянiць iмiдж

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Справы, якiя пачынаюцца на гэтым тыднi, могуць развалiцца без вашай у тым вiны, таму не перанапружвайцеся самi i не заводзьце навакольных. Адпачнiце i аднавiце сiлы, калi ёсць магчымасць. У сераду новыя знаёмствы могуць мець непрыемны працяг, так што абмяжуйце кантакты i абараняйцеся ад чужога ўздзеяння. У пятнiцу зможаце дабiцца добразычлiвасцi лёсу, але ў адказ ад вас спатрэбiцца нямала — набрацца рашучасцi для сур’ёзнага кроку. Субота можа быць звязана з атрыманнем новых ведаў.

ЦЯЛЕЦ. Спрабуючы звярнуць горы на сваiм шляху, вы можаце крыху не разлiчыць i пераацанiць свае сiлы. Больш цiкаўцеся праблемамi сваiх калег i падначаленых — тады вашы намаганнi не прападуць дарэмна. Ад сiтуацыi, якая склалася, згодна з прадказаннямi зорак, толькi выйграеце. Не трэба вiнавацiць сябе ў тым, што змянiлiся адносiны з некаторымi калегамi, бо вашым поспехам зараз можна толькi пазайздросцiць. Настае спрыяльны час для тых, каму неабходна перайсцi на новую работу. Шукайце — i знойдзеце. Аўторак i серада ўдалыя для рашэння важных спраў, падпiсання дамоўленасцяў, знаёмства з новымi партнёрамi. Пачынайце асвойваць новыя камп’ютарныя праграмы — гэта можа аказацца сур’ёзным момантам у прасоўваннi па службовай лесвiцы. Вандроўка за горад разам з сябрамi дазволiць адцягнуць увагу ад дробных праблем.

БЛIЗНЯТЫ. Неабходна цвёрда стаць на ногi i пачаць маштабнае наступленне практычна ва ўсiх жыццёвых сферах. Падтрымка начальства цi вышэйстаячых iнстанцый дазволiць пазбавiцца ад варожасцi i iнтрыг. У чацвер вас парадуюць навiны. У суботу зоркi прадказваюць вам татальную занятасць: вы самi не пакiнеце сабе нi хвiлiнкi вольнага часу, будуючы планы i ставячы перад сабой новыя мэты. А вось нядзелю лепш цалкам прысвяцiць сапраўднаму адпачынку.

РАК. Можна парадавацца вашым кар’ерным поспехам. Вы абкружаны людзьмi, якiя гатовы многае зрабiць для вас i разам з вамi — але толькi не за вас. Панядзелак удалы для паездак i падарожжаў, камандзiровак i пераездаў. У гэты дзень вам спатрэбяцца такiя якасцi, як цярплiвасць, стрыманасць i памяркоўнасць. У аўторак верагодна паступленне новай iнфармацыi, якая вас зацiкавiць. Другая палова тыдня будзе больш спакойнай i гарманiчнай. У нядзелю вырашацца многiя фiнансавыя праблемы.

ЛЕЎ. Не варта рабiць лiшнiх рухаў. Мiтусня толькi стомiць, а разважлiвасць дапаможа ў многiм разабрацца. Паберажыце здароў’е, але не расслабляйцеся зусiм. У сераду не здзiўляйцеся думкам фiласофскага характару — дзень прыдатны для роздуму i духоўнага росту. У пятнiцу магчымыя трэннi ў адносiнах з дзелавымi партнёрамi не па вашай вiне. Дачакайцеся, пакуль страсцi ўлягуцца, i захапiце iнiцыятыву ў свае рукi.

ДЗЕВА. Будзьце больш прадбачлiвымi, не пераацэньвайце сваiх магчымасцяў у пачатку тыдня. У панядзелак можа падацца, што вы з усiм справiцеся, але вынiкi дня, верагодна, расчаруюць вас. Тыдзень спрыяльны для дзелавых паездак, сустрэч i падарожжаў. У чацвер проста неабходна прыслухацца да голасу iнтуiцыi: яна падкажа, як правiльна зрабiць выбар. У гэты дзень вы зможаце лёгка вырашыць любую праблему самастойна. У суботу варта не толькi планаваць, але i пачынаць рэалiзоўваць задуманае.

ШАЛI. Поспех будзе спадарожнiчаць вам. Удзяляйце сабе больш часу. Зараз можна дазволiць сабе многае — нават раптоўнае змяненне iмiджу цi патаканне асабiстым капрызам. Магчыма прасоўванне па службе — пры ўмове, што вы праявiце мудрасць i дыпламатычнасць. У панядзелак старайцеся пазбягаць канфлiктнай сiтуацыi. У аўторак лепш не трапляць на вочы начальству, а важную размову з iм пажадана запланаваць на чацвер. У пятнiцу не варта рызыкаваць: беражыце здароўе, пастарайцеся захоўваць асцярожнасць. У выхадныя вас парадуюць сустрэчы з блiзкiмi людзьмi, прагулкi за горад i цiкавыя сустрэчы з сябрамi.

СКАРПIЁН. Вас можа атакаваць куча iдэй i праектаў, аднак большасць з iх, верагодна, акажуцца нежыццяздольнымi i адарванымi ад рэальнасцi. У чацвер можа з’явiцца жаданне пачаць усё спачатку: цi вы вырашыце кардынальна змянiць iмiдж, цi перабудаваць дом, цi бязлiтасна выкiнуць усё, што назапашвалася гадамi. Пятнiца можа парадаваць вас нечаканымi прыбыткамi цi знаходкамi. У суботу з’явiцца магчымасць прымянiць тэарэтычныя веды на практыцы — i вынiкi вельмi парадуюць вас.

СТРАЛЕЦ. З’явiцца рэальная магчымасць для карэкцыi свайго лёсу, унясення ў яго чагосьцi новага, незвычайнага. Даверцеся голасу сваёй iнтуiцыi — i яна вас не падвядзе. Калi ў планах вы ўдзелiце належную ўвагу iнтарэсам дзелавых партнёраў, гэта спрыяльна адаб’ецца на вашым аўтарытэце. Высокi творчы патэнцыял, але цi ёсць час яго рэалiзаваць? Пастарайцеся не звязваць сябе нiякiмi абяцаннямi — будзьце больш абачлiвымi, каб пазбегнуць непаразуменняў. Калi збiраецеся ў адпачынак, то яго добра правесцi ў камфортным для вашага светаадчування месцы. У нядзелю нiчога новага лепш не пачынаць. Займiцеся паўсядзённымi справамi — пачатымi, незавершанымi, менш важнымi, неiстотнымi.

КАЗЯРОГ. Па ўсiх прыкметах, вы на парозе вялiкiх перамен. Настае складаны i адказны тыдзень. Некаторыя прадстаўнiкi знака рашацца на кардынальную змену знешняга выгляду: калi зрабiць гэта з розумам, то такое рашэнне, несумненна, пойдзе толькi на карысць. У чацвер многае можа раздражняць i выводзiць з сябе, i справiцца з эмоцыямi будзе цяжка. Пастарайцеся, каб ад праяўлення пачуццяў не пацярпелi навакольныя. У пятнiцу лепш узяць iнiцыятыву ў свае рукi, хутка прымаць рашэннi i даводзiць тое, што пачалi, да канца. У нядзелю не варта настойваць на сваёй праўдзе, бо бяскрыўдная спрэчка можа закончыцца сур’ёзнай.

ВАДАЛЕЙ. Ваша актыўнасць будзе блiзкай да крытычнай. Супакойцеся — ад гэтага павысiцца агульны тонус i палепшыцца настрой. Парада, атрыманая ад блiзкага сябра, дапаможа знайсцi выйсце з тупiковай сiтуацыi. У сераду поспех будзе залежаць ад зацiкаўленасцi ў вынiку i гатоўнасцi праявiць iнiцыятыву. У чацвер вы блiскуча справiцеся з цяжарам наспелых праблем. Пятнiца можа прынесцi нечаканую свабоду дзеянняў, аб якой пасля давядзецца пашкадаваць, — трымайце сябе ў руках.

РЫБЫ. Варта заняцца сваёй знешнасцю: гэта добры час для абнаўлення iмiджу. Можа з’явiцца шмат жадаючых стаць вам сябрам — на ўсякi выпадак не дапускайце iх да сябе занадта блiзка. У панядзелак напор i энергiя могуць пацягнуць за сабой дастойны вынiк. У аўторак, радуючыся паспяховым дзеянням, вы можаце прыняць недастаткова прадуманае рашэнне. Некаторая падазронасць i недаверлiвасць у сераду будзе цалкам апраўданай, бо вашы тайныя нядобразычлiўцы могуць будаваць планы супраць вас. У чацвер зможаце ажыццявiць самыя смелыя iдэi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика