21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд Чачотка: «Аперацыi з каштоўнымi паперамi — рызыкоўны вiд дзейнасцi ва ўсiм свеце»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Вопыт апошнiх гадоў сведчыць, што пытаннi ад чытачоў адносна абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў паступаюць у рэдакцыю своеасаблiвымi «хвалямi» — то iх увогуле няма пэўны час, то рэдакцыя за дзень атрымлiвае да дзесятка зваротаў, скаргаў. У апошнi час практычна знiклi пытаннi адносна чэкаў «Жыллё» — як мы ўжо нядаўна пiсалi, з 1 студзеня iх перарэгiстрацыя спынена. Затое грамадзяне зноў пачалi больш актыўна цiкавiцца лёсам чэкаў «Маёмасць». Каб даць найбольш поўныя i падрабязныя адказы на ўсе звароты, якiя паступiлi i якiя тэарэтычна могуць паступiць ад чытачоў, мы звярнулiся да намеснiка начальнiка ўпраўлення ўлiку i распараджэння акцыямi Фонду дзяржаўнай маёмасцi Леанiда ЧАЧОТКI. Дарэчы, наша iнтэрв’ю раз-пораз перарывалася тэлефоннымi званкамi — грамадзяне цiкавiлiся практычна тымi ж пытаннямi, што былi падрыхтаваны намi для размовы з Леанiдам Раманавiчам.

— Давайце пачнём з агульнага. Колькi на сёння грамадзян ужо абмянялi iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць» на акцыi прадпрыемстваў?

— Адразу заўважу, што чэкi «Маёмасць» грамадзяне маюць права выкарыстоўваць як па мэтаваму прызначэнню (абмяняць на акцыi), так i не па мэтаваму (падарыць, завяшчаць). Усяго ў цэлым па краiне сертыфiкаты iмянных прыватызацыйных чэкаў атрымалi 4 мiльёны 908 тысяч чалавек. Агульная колькасць чэкаў па выдадзеных сертыфiкатах склала 427 мiльёнаў 653 тысячы. Выкарысталi iмянныя прыватызацыйныя чэкi ўжо 2 мiльёны 537 тысяч чалавек, або 51,7 працэнта ад агульнай колькасцi грамадзян, якiя iх атрымалi. Са спецрахункаў грамадзян спiсана 245 мiльёнаў 438 тысяч чэкаў, з iх па мэтаваму прызначэнню (г.зн. у абмен на акцыi) — 165 мiльёнаў 261 тысяча чэкаў.

— Як бы вы пракаментавалi агучаныя лiчбы?

— 51,7 працэнта ад колькасцi грамадзян, што атрымалi сертыфiкаты iмянных прыватызацыйных чэкаў i выкарысталi чэкi, гэта, лiчу, вельмi добры паказчык, параўнальны з заходнiмi.

— Апошнiм часам з’явiлася пагалоска, быццам бы тэрмiн, адведзены для абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыi прадпрыемстваў, будзе ў чарговы раз падоўжаны...

— Пакуль нiякай афiцыйнай iнфармацыi па гэтаму пытанню няма. Пры неабходнасцi ўрад мае права прыняць такое рашэнне. З iншага боку, давайце з вамi паразважаем. Людзi сталага ўзросту, якiя хацелi абмяняць чэкi на акцыi прадпрыемстваў, па большасцi гэта ўжо даўно зрабiлi. На мой погляд, нельга параўноўваць памкненнi, жаданнi 50—60-гадовага чалавека i 25-гадовага. У апошняга зусiм iншыя прыярытэты ў жыццi, мэты. Таму, думаю, нават калi падоўжыць тэрмiн абмену, працэнт людзей, якiя пажадаюць скарыстаць гэту магчымасць, будзе не вельмi iстотным. Хоць, паўтаруся зноў, пры неабходнасцi такое рашэнне можа быць прынята ўрадам.

— Леанiд Раманавiч, у працяг тэмы наступная праблема. Чытачы працяглы час скардзiлiся i скардзяцца: чэкi на акцыi абмянялi, а дывiдэндаў няма...

— Iмянныя прыватызацыйныя чэкi — гэта каштоўныя паперы, якiя можна выкарыстаць для набыцця акцый. Аперацыi ж з акцыямi ва ўсiм свеце — рызыкоўны вiд дзейнасцi. Грамадзянiн добраахвотна абменьвае чэкi на акцыi, адпаведна, ён павiнен усведамляць усю магчымую рызыку ад такога кроку. Гаворка ж iдзе не пра дэпазiт: паклаў на яго сродкi — i табе гарантаваны вызначаны працэнт даходу. Многае, напэўна, залежыць ад выбару прадпрыемства, акцыямi якога жадае валодаць грамадзянiн, як яно працуе. Усе яны рэгулярна робяць у друку справаздачу аб сваёй дзейнасцi, з гэтай iнфармацыяй можа азнаёмiцца любы жадаючы. Нават калi гаварыць не канкрэтна пра акцыi, а ўвогуле пра захаванне каштоўнасцяў, ва ўсiм свеце прынята падзяляць рызыкi — 20 працэнтаў каштоўных папер, напрыклад, укладваць сюды, 20 працэнтаў — туды... З iншага боку, нiдзе дакладна не запiсана, што акцыянернае таварыства павiнна выплачваць дывiдэнды, пазначана — выплачваюць. Зразумела, калi ёсць такая магчымасць. Грамадзяне часта заяўляюць: я ўклаў чэкi ў акцыi. Не ўклаў, а абмяняў. Для самога прадпрыемства прынцыпова нiчога не змянiлася: замест аднаго акцыянера ў асобе дзяржавы яно атрымала, умоўна кажучы, тысячу акцыянераў у асобе канкрэтных грамадзян. Уласныя грашовыя сродкi за акцыi яны не аддавалi, проста дзяржава з дапамогай iмянных прыватызацыйных чэкаў дала грамадзянам магчымасць фактычна бясплатна паўдзельнiчаць у раздзяржаўленнi маёмасцi.

— Многiя зараз iмкнуцца вярнуць чэкi «Маёмасць», укладзеныя ў свой час у спецыялiзаваныя iнвестыцыйныя фонды, да нас у рэдакцыю паступае шмат скаргаў...

— У гэтай справе дзяржава нават узяла на сябе павышаныя абавязацельствы, скажам так. Грамадзяне мелi права самастойна абменьваць чэкi на акцыi прадпрыемстваў. Але многiя аддалi перавагу спецыялiзаваным iнвестыцыйным фондам, якiя акумулявалi чэкi «Маёмасць» — фактычна выступiлi пасрэднiкамi памiж грамадзянамi i прадпрыемствамi. Пасля iх лiквiдацыi, каб даць магчымасць людзям вярнуць чэкi з колiшнiх спецыялiзаваных iнвестыцыйных фондаў (дзе яны засталiся), гэты працэс быў даручаны iнспекцыям па каштоўных паперах па месцы знаходжання лiквiдаваных СIФаў.

— Акцыi колькiх прадпрыемстваў прапанаваны сёння насельнiцтву для абмену на чэкі?

— У кожным раёне ёсць адно аддзяленне банка, дзе ёсць уся патрэбная iнфармацыя i дзе можна ажыццявiць такi абмен. У Мiнску, напрыклад, 11 раёнаў, адпаведна, 11 аддзяленняў банка займаюцца абменам. У кожным з iх (не толькi ў сталiцы), як правiла, можна выбраць акцыi 80—100 прадпрыемстваў машынабудаўнiчай, сельскагаспадарчай, перапрацоўчай i г.д. накiраванасцi. Ёсць такое паняцце, як пакет акцый. Умоўна кажучы, калi адну акцыю прадпрыемства можна абмяняць на 2 чэкi, тады пакет акцый на 200 тысяч чэкаў i больш распаўсюджваецца па ўсёй краiне, ад 100 да 200 тысяч — па вобласцi, да 100 тысяч — у межах асобнага раёна.

— Пытанне, напэўна запозненае, але напрыканцы мiнулага—пачатку гэтага года яно выклiкала шмат скаргаў ад чытачоў: да якога тэрмiну мясцовыя выканкамы прымалi рашэннi аб зваротным пераафармленнi чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё»?

— Усе выканкамы працавалi да 31 снежня ўключна. У сувязi з надыходзячымi святочнымi днямi, напэўна, маглi быць нейкiя праблемы з перадачай iнфармацыi ў аддзяленнi банкаў. Як вядома, з 1 студзеня гэтага года выдача i перарэгiстрацыя чэкаў «Жыллё» спынена. Аднак для асобных грамадзян, згодна з заканадаўствам, гэта працэдура можа быць падоўжана, але — па рашэнню суда. Тут справа, напэўна, даволi часта ў iншым. Згодна з Палажэннем аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё», грамадзянiну было дадзена права правесцi зваротнае пераафармленне чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё», праўда, толькi тых, што былi атрыманы iм асабiста. Пераафармленне на чэкi «Жыллё» чэкаў «Маёмасць», атрыманых у спадчыну, гэтым дакументам не прадугледжвалася. Так, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць права валодання прыватызацыйнымi чэкамi, могуць пакiдаць чэкi i завяшчаць iх ва ўстаноўленым парадку. Пры атрыманнi спадчыны маёмасць памерлых (спадчына, спадчынная маёмасць) пераходзiць да iншых асобаў у нязменным выглядзе як адзiнае цэлае i ў адзiн i той жа час, калi з iншых законаў не выцякае iншае. Такiм чынам права валодання чэкамi «Маёмасць», выдадзеным адным грамадзянам, пераходзiць у парадку спадчыннасцi iншым грамадзянам. Новы законны ўладальнiк (спадчыннiк) можа выкарыстоўваць чэкi пры набыццi прыватызацыйных дзяржаўных аб’ектаў (акцый, долi, паёў у маёмасцi такiх аб’ектаў) без абмежавання колькасцi чэкаў, атрыманых у спадчыну.

— Дзякуй за гутарку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вопыт апошнiх гадоў сведчыць, што пытаннi ад чытачоў адносна абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў паступаюць у рэдакцыю своеасаблiв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика