21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спагнанне алiментаў

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мая дачка развялася з мужам. Ад шлюбу ў iх ёсць дачка, алiменты на якую пры разводзе не спаганялiся. Былы муж перыядычна купляе адзенне, абутак i iншыя рэчы для дачкi, iншы раз высылае нязначныя сумы грошай. Растлумачце, калi ласка, цi можа мая дачка патрабаваць ад былога мужа выплаты алiментаў за ўвесь перыяд з моманту скасавання шлюбу? У пастанове суда аб гэтым нiчога не сказана.

А.Г. Бобрык, Валожын.




Алiменты на ўтрыманне дзiцяцi асобай, якая абавязана iх плацiць, могуць выплачвацца добраахвотна. Памер алiментаў на адно дзiця, згодна з артыкулам 92 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, складае 25 працэнтаў заробку i (або) iншага даходу бацькоў. Пры гэтым добраахвотная выплата алiментаў, аказанне матэрыяльнай падтрымкi ў выглядзе рэчаў, патрэбных дзiцяцi, павiнна забяспечваць iх рэгулярнае i своечасовае паступленне таму, хто на гэтыя алiменты мае права, а iнакш iнтарэсы атрымальнiка алiментаў не будуць абаронены ў поўнай меры.

Закон прадастаўляе права таму з бацькоў, з кiм засталося дзiця, у любы час звярнуцца ў суд за спагнаннем алiментаў. Магчымасць такога звароту не абмежавана якiмi-небудзь умовамi i не залежыць ад паводзiнаў асобы, абавязанай плацiць алiменты.

Згодна з артыкулам 109 Кодэкса РБ аб шлюбе i сям’i, асоба, якая мае права на атрыманне алiментаў, можа звярнуцца з заявай аб спагнаннi алiментаў у суд незалежна ад тэрмiну, якi прайшоў з моманту ўзнiкнення права на алiменты.

Алiменты прысуджаюцца на будучы час з моманту звароту з заявай у суд.

Алiменты могуць быць спагнаны i за прошлы час, але не больш чым за тры папярэднiя гады, калi судом будзе ўстаноўлена, што да звароту ў суд прымалiся меры да атрымання сродкаў на ўтрыманне, аднак алiменты не былi атрыманы па прычыне ўхiлення асобы, абавязанай плацiць алiменты, ад iх уплаты, а таксама ў выпадках, прадугледжаных часткай другой артыкула 105 Кодэкса (калi алiменты пералiчваў iх атрымальнiку наймальнiк асобы, абавязанай плацiць алiменты, на падставе яе заявы аб гэтым, а пры перамене месца працы ўзнiкла запазычанасць).

Пад прыняццем мераў да атрымання сродкаў на ўтрыманне разумеюцца любыя дзеяннi атрымальнiка алiментаў: зварот з патрабаваннем да асобы, абавязанай плацiць алiменты, накiраванне пiсьмаў яго сваякам з просьбай аб аказаннi дапамогi ў атрыманнi алiментаў, спробы ўстанаўлення месца яго жыхарства або працы i iншыя.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка развялася з мужам. Ад шлюбу ў iх ёсць дачка, алiменты на якую пры разводзе не спаганялiся. Былы муж перыядычна купляе адзенне, абутак i iншы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика