21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будаваць амерыканскiя базы ПРА ў Польшчы i Чэхii будзе Boeing

Выкананне кантракта па будаўнiцтву ў Цэнтральнай Еўропе базы ў рамках сiстэмы процiракетнай абароны даручаць кампанii Boeing, паведамляе чэшскi штотыднёвiк Euro. Як адзначае выданне, Кангрэс ЗША ў рамках бюджэту на 2007 год на стварэнне такой базы ў Польшчы i Чэхii выдаткоўвае 30 мiльёнаў долараў.

Нагадаем, што з просьбай аб будаўнiцтве базы ПРА ў Польшчы i Чэхii амерыканскае кiраўнiцтва звярнулася да кiраўнiцтва гэтых краiн. У Расii гэта расцанiлi як спробу надаць стратэгiчны характар амерыканскай ваеннай прысутнасцi ў Еўропе. Мiнiстр абароны РФ паставiў пад сумненне аргументы НАТО аб неабходнасцi стварэння гэтай сiстэмы «для перахопу ракет, якiя могуць запусцiць па ЗША i iх саюзнiках Паўночная Карэя i Iран». Мiж тым, рэзка аб амерыканскiх планах выказваюцца не толькi ў Расii, але i ў самiх Польшчы i Чэхii. Напярэдаднi ў Варшаве прайшоў пiкет супраць ПРА.

У ЗША ШМАТТЫСЯЧНЫЯ ВЫСТУПЛЕННI СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

У Вашынгтоне, Сан-Францыска, Лос-Анджэлесе i Сакрамэнта прайшлi буйныя дэманстрацыi пратэсту супраць ваенных дзеянняў ЗША ў Iраку. Дэманстранты патрабавалi, каб Кангрэс абмежаваў сродкi, якiя выдаткоўваюцца на ваенныя дзеяннi ў гэтай краiне, i блакiраваў планы Буша накiраваць туды новыя войскi.

Падтрымаць дэманстрантаў у сталiцу прыбылi галiвудскiя зоркi i палiтыкi. Перад пратэстуючымi выступiлi Шон Пэн, Цiм Робiнс, С’юзан Сарандон i Джэйн Фонда, якая падкрэслiла, што ўпершыню пасля вайны ў В’етнаме ўдзельнiчае ў антываенных акцыях. «Маўчаць больш нельга», — заявiла Фонда, абвiнавацiўшы кiраўнiцтва ЗША ў «iгнараваннi рэальнасцi, гардынi, бессэнсоўным падыходзе да аднаўлення краiны, якую мы знiшчылi». Арганiзацыя United for Peace and Justice, якая займалася арганiзацыяй выступленняў, аб’явiла, што ўсяго ў дэманстрацыi пратэсту ў сталiцы ЗША ўзялi ўдзел больш за 100 тысяч чалавек.

GOOGLE: У ГАЗЕТ ВЯЛIКАЯ БУДУЧЫНЯ

Заснавальнiкi пошукавай сiстэмы Google, аднаго з самых уплывовых брэндаў 2006 года ў свеце, Лары Пэйдж i Сяргей Брын лiчаць, што Iнтэрнэт не стане прычынай гiбелi газет. На iх думку, пройдзе даволi многа часу да таго, як манiторы змогуць замянiць паперу. Аднак газеты выжывуць толькi ў тым выпадку, калi будуць пастаўляць на рынак эксклюзiўны прадукт.

ПАЖАР У РУХАВIКУ ТУ-154

Самалёт Ту-154, якi выконваў рэйс Масква—Арэнбург, здзейснiў аварыйную пасадку ў аэрапорце «Дамадзедава».

Як паведамляецца, пасля ўзлёту з аэрапорта ў 14.55 на вышынi 1700 метраў экiпаж лайнера далажыў дыспетчару аб пажары ў адным з рухавiкоў i запрасiў вымушаную пасадку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаваць амерыканскiя базы ПРА ў Польшчы i Чэхii будзе Boeing
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика