21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

44 працэнты беларусаў зацiкавiлiся ўласным здароўем

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

На сённяшнi дзень у iерархii жыццёвых каштоўнасцяў здароўе займае першае месца для 84,7 працэнта беларусаў. Аб гэтым, у прыватнасцi, сведчаць даныя праведзенага спецыялiстамi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя сумесна з Iнстытутам сацыялогii Нацыянальнай акадэмii навук сацыялагiчнага даследавання.

Здароўе, як адзначаюць спецыялiсты, становiцца ўсё больш запатрабаваным i пачынае ўсведамляцца беларусамi ў якасцi сродку абароны сацыяльнага статуса i павышэння сацыяльнай мабiльнасцi. Дарэчы, яшчэ пяць гадоў таму 40,9 працэнта беларусаў ставiлi здароўе толькi на сёмае месца. А падчас апошняга сацыялагiчнага даследавання 43,8 працэнта рэспандэнтаў адзначылi, што пачалi больш уважлiва i зацiкаўлена ставiцца да ўласнага здароўя.

У кола iншых найбольш значных для беларусаў каштоўнасцяў уваходзяць дзецi (iх назвалi 63,8 працэнта рэспандэнтаў) i сям’я (55,8 працэнта). У блiжэйшыя год-два плануюць нараджэнне дзiцяцi 8,1 працэнта апытаных, якiя знаходзяцца ў рэпрадуктыўным узросце. Заўважана, што планаванне нараджэння дзiцяцi з’яўляецца для будучых бацькоў пэўным стымулам, якi прымусiў iх звярнуць увагу на сваё здароўе. Так, напрыклад, жаданне нарадзiць здаровае дзiця прымусiла б у большай ступенi клапацiцца аб сваiм здароўi 22,1 працэнта рэспандэнтаў. Праўда, назiраецца адна тэндэнцыя, якую трэба зламаць, — як высветлiла даследаванне, будучыя мацi больш сур’ёзна ставяцца да свайго здароўя, чым мужчыны, якiм, напэўна, не хапае часу i жадання, каб заняцца ўласным здароўем. I нават нараджэнне будучага дзiцяцi не з’яўляецца для iх дастатковым стымулам...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень у iерархii жыццёвых каштоўнасцяў здароўе займае першае месца для 84,7 працэнта беларусаў. Аб гэтым, у прыватнасцi, сведчаць даныя пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика