Бацькоўскі сход па Інтэрнэту
Настасся САМУСЕНКА, «Мінск—Навіны»
Агульнагарадскі бацькоўскі сход у выглядзе Інтэрнэт-форуму адбудзецца ў сталіцы 30 студзеня з 15.00 да 16.30. Такі адукацыйны чат праводзіцца ў Мінску ўжо другі раз і будзе прысвечаны тэме «Сям’я і школа — партнёры ў выхаванні здаровага ладу жыцця». Інтэрнэт-мост будзе наладжаны на базе Мінскага гарадскога дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі, сярэдніх школ № 131 і 145. Таты і мамы мінскіх школьнікаў на сайце www.ipk.minsk.edu.by змогуць задаць пытанне спецыялісту аб аздараўленні, санітарных нормах у школе, барацьбе з разумовымі нагрузкамі і інш. хвалюючых тэмах і неадкладна атрымаць кваліфікаваны адказ. У онлайн-сходзе прымуць удзел прадстаўнікі Камітэта па адукацыі Мінаблвыканкама, устаноў аховы здароўя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульнагарадскі бацькоўскі сход у выглядзе Інтэрнэт-форуму адбудзецца ў сталіцы 30 студзеня з 15.00 да 16.30. Такі адукацыйны чат праводзіцца ў Мінску
|
|