Хроніка апошніх падзей
МАСКВА НЕ ПРЫВАБЛIВАЕ IНШАЗЕМЦАЎ: ХОЛАДНА, ЗЛЫЯ ЛЮДЗI, НЯМА ЧЫМ ЗАНЯЦЦА
Масква заняла 48-е месца з 60 па прывабнасцi для iншаземцаў, апытаных кампанiяй Global Market Insight. Лiдзiруе ў рэйтынгу аўстралiйскi Сiдней. На другiм месцы Лондан, Парыж — трэцi. Далей размясцiлiся Рым, Нью-Йорк, Вашынгтон. У расiйскай сталiцы для замежных гасцей дрэнна амаль усё. У даследаваннi адзначаецца, што сярод 60 гарадоў, якiя трапiлi ў рэйтынг, у Масквы самы агiдны клiмат. У ёй жа, лiчаць рэспандэнты, жывуць самыя злыя людзi. Па прывабнасцi вядзення бiзнэсу Масква 52-я, па развiццю iнфраструктуры — 54-я. Нават заняцца там асаблiва няма чым: па гэтаму параметру сталiца Расii на 45-м месцы ў свеце. У ПРАЗЕ ПРАТЭСТУЮЦЬ СУПРАЦЬ РАЗМЯШЧЭННЯ ПРА ЗША Дэманстрацыi пратэсту супраць планаў размяшчэння ў Чэхii радыялакацыйнай станцыi (РЛС) глабальнай сiстэмы процiракетнай абароны ЗША прайшла ў Празе. У акцыi ўзялi ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. Яны патрабавалi ад кiраўнiцтва рэспублiкi абавязковага правядзення ўсенароднага рэферэндуму па гэтаму пытанню. «Нас абурае, што ўрад прыняў рашэнне пачаць перамовы з ЗША аб размяшчэннi станцыi без згоды народа», — заявiў старшыня аргкамiтэта акцыi Ян Маячэк. Арганiзатары — больш як 40 чэшскiх i мiжнародных антываенных арганiзацый, якiя аб’ядналiся ў грамадскi рух «Не РЛС», маюць намер працягваць акцыi пратэсту. «У суботу адбудзецца мiтынг пратэсту побач з мяркуемым месцам размяшчэння радыялакацыйнай станцыi — у горадзе Iнцэ ў Цэнтральнай Чэхii, праз два тыднi — перад будынкам генеральнага штаба чэшскай армii», — паведамiў старшыня руху Ян Ятамаш. УКРАIНА ХОЧА АТРЫМЛIВАЦЬ АПЛАТУ ТРАНЗIТУ ГАЗАМ Украiна хацела б вярнуцца да ранейшых газавых дамоўленасцяў з Расiяй, паведамляе ўкраiнскае выданне газеты «Коммерсант». Са студзеня 2006 года Украiна збiрае грошы за транзiт расiйскага газу па рыначнай схеме, што прыводзiць да страты ўкраiнскiм бокам 1,2 млрд долараў. Урад краіны накiраваў «Газпраму» прапанову аб тым, каб вярнуцца да ранейшай схемы — аплаты транзiту газам. Масква на гэта не пагодзiцца, мяркуюць эксперты, аднак у ходзе перамоў Кiеў можа выгандлеваць шэраг выгадных для сябе ўступак — напрыклад, права на рээкспарт расiйскага i туркменскага газу ў Еўропу. РАСIЯ ЛIДЗIРУЕ ПА КОЛЬКАСЦI ПСIХIЧНЫХ РАССТРОЙСТВАЎ Ва ўсiм свеце адбываецца рост колькасцi псiхiчна хворых людзей. Па прагнозах Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, да 2020 года псiхiчныя расстройствы ўвойдуць у пяцёрку хвароб, якiя вядуць да страты працаздольнасцi. У Расii паказчыкi горш за сярэднiя. Калi ў свеце ў псiхiятрычнай дапамозе маюць патрэбу каля 15 працэнтаў жыхароў, то ў Расii iх колькасць дасягае 25 працэнтаў. Эксперты адзначаюць: у параўнаннi з 90-мi гадамi колькасць клiентаў псiхiятрычных клiнiк у Расii амаль падвоiлася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масква заняла 48-е месца з 60 па прывабнасцi для iншаземцаў, апытаных кампанiяй Global Market Insight. Лiдзiруе ў рэйтынгу аўстралiйскi Сiдней. На дру
|
|