Сёлета будзе надрукавана першая частка Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi
У нашай краiне няма прыроднага газу, але хапае iншага прыроднага багацця. Цi ёсць у нас падрабязныя карты карысных выкапняў? Было б карысна ведаць, дзе краiна бярэ глiну, пясок, шчэбень, сланцы. Якiя ў нас радовiшчы торфу? Мяне больш цiкавiць пытанне аб заляганнi крэмнiю, якi можна выкарыстоўваць у лячэбных мэтах. Хто валодае такой iнфармацыяй?
Мiхась ГАЛЕЦ, Брэсцкая вобласць. — Нашымi спецыялiстамi рыхтуюцца i друкуюцца вучэбныя карты па школьнай праграме для ўрокаў геаграфii, дзе наносяцца даныя аб карысных выкапнях. Больш сур’ёзнымi картамi карыстаюцца студэнты геаграфiчнага факультэта БДУ, — адказвае на пытанне чытача старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Кузняцоў. — Што датычыцца канкрэтнага прыкладнога значэння, то па кожнаму радовiшчу ёсць iнфармацыя i карты ў дэпартаменце «Белгеалогiя», якi ўваходзiць у структуру Мiнiстэрства прыроды i аховы навакольнага асяроддзя. Кар. «Звязды»: — Што павiнен рабiць уладальнiк зямельнага ўчастка, калi на ўласнай зямлi адшукае карысныя выкапнi? — Пры фармiраваннi i далейшым выдзяленнi зямельных участкаў фiзiчным асобам пад будаўнiцтва i абслугоўванне жылога дома або на iншыя мэты мы абавязкова робiм запыт у «Белгеалогiю» адносна iснавання там карысных выкапняў. Калi ў зямлi знаходзяцца карысныя выкапнi, якiя маюць прамысловае значэнне або дзяржаўны iнтарэс нават у перспектыве, то такiя зямельныя ўчасткi перадавацца прыватным асобам не будуць. — На якiх картаграфiчных дакументах ёсць дакладная iнфармацыя аб каардынатах гiстарычных помнiкаў, культавых будынках, старажытных знаках? — Структурным прадпрыемствам нашага камiтэта раней была праведзена, а сёлета будзе завершана праца над стварэннем першай часткi Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi. Там будуць пазначаны ўсе вядомыя гiстарычныя кропкi i старажытныя збудаваннi або месца былых збудаванняў, якiя калi-небудзь былi на тэрыторыi нашай краiны. Атлас будзе складацца з трох тамоў. Першая частка фалiянта пазнаёмiць нас з геаграфiяй рэк, раўнiн, балот, пасяленняў, старажытных знакаў, якiя былi на тэрыторыi Беларусi пачынаючы з каменнага веку. Гэты том будзе самым малым i беспраблемным, бо ў iм не будзе завязана дакладная гранiца дзяржаў, якiх у тыя часы яшчэ не i снавала. Далей будзе больш складана, бо каардынаты дзяржаўных гранiц заўсёды мелi палiтычнае адценне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краiне няма прыроднага газу, але хапае iншага прыроднага багацця. Цi ёсць у нас падрабязныя карты карысных выкапняў? Было б карысна ведаць, дз
|
|