21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здароўе дзяцей — люстэрка здароўя бацькоў

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Гэтаму вучаць у сямейнай школе, якая працуе ў Мiнску ўжо трэцi год.

Шлях Святланы Канавалавай да здаровага ладу жыцця пачаўся з хваробы яе першай дачкi. Больш дакладна, з таго дня, калi ўрачы, каб дапамагчы чатырохгадоваму дзiцяцi жыць з бранхiтам з астматычным кампанентам, выпiсалi гарманальныя прэпараты. Святлана па тагачаснай, першай сваёй адукацыi, — музычны работнiк, словазлучэнне «гарманальныя прэпараты» ёй мала пра што казала, тым не менш яна адчула, што апынулася перад сцяной, што цяпер не зможа нi працаваць, нi жыць па-ранейшаму. Што з гэтага дня ўмовы будзе дыктаваць хвароба яе дачкi.

I тады, 19 гадоў таму, яна ўпершыню ўзяла вядро халоднай вады i... вылiла на галаву свайго дзiцяцi. Гэта было памылкай. «Я не разумела, — кажа яна цяпер, — што трэба было спачатку вылiць ваду на сябе, а ўжо потым — на малое». Спатрэбiлася яшчэ 10 гадоў, каб «дайсцi» да гэтай, лiчыць Святлана, аксiёмы. Аднак праз год яна цалкам рэабiлiтавала дачку. Пра тое, якiм чынам, яна доўга не рашалася казаць урачам дзiцячай палiклiнiкi, аднак праз год дачка, якая раней задыхалася праз чатыры крокi, без праблем прабягала кiламетр.

Да Святланы сталi прыходзiць знаёмыя знаёмых — мацi з падобнымi праблемамi, i яна расказвала iм пра тое, як выцягвала сваё дзiця з хваробы. «Ну а потым я, як i многiя мае аднагодкi, у пэўным узросце стала адчуваць пэўныя недамаганнi», — кажа Святлана. I тады яна ўзялася за сябе. А таксама за лiтаратуру. Святлана перагартала (i перагортвае дагэтуль) горы кнiг i выбрала з iх тое, што гатова была прымянiць да сябе, прымяняла i рабiла ўласныя вывады, задавала сама сабе новыя пытаннi i шукала на iх адказы. Яна накапiла пэўны вопыт, свой i мацярок, якiя да яе звярталiся, яе веды пачалi складацца ў сiстэму, калi яе запрасiлi ў дзiцячы садок выхавальнiцай у групу загартоўвання. Там яна разам з дзеткамi i iх бацькамi хадзiла басанож па снезе, аблiвалася халоднай вадой, займалася дыхальнай гiмнастыкай... Пра гэты садок на вулiцы Ляўкова ведалi не толькi ў сталiцы i не толькi ў Беларусi.

А яшчэ праз год, у 1999-м, у яе нарадзiлася другая дачка — Ганначка. Святлана толькi год «прасядзела» ў дэкрэтным i выйшла на работу разам з малой: група, у якой яна працавала, была рознаўзроставая, i гадавалае дзiця там адчувала сябе, як у вялiкай сям’i. Цяпер Святлана мела шанц выправiць памылку, якую дапусцiла са старэйшай дачкой: на гэты раз усё, што датычыцца здароўя, рабiла спачатку мацi, а потым, i толькi па ўласнаму жаданню, — дзiця.

«Першае вядро» дало аб сабе знаць у перыяд сталення старэйшага дзiцяцi. «Я зведала, як цяжка сучаснай дзяўчынцы пасталець i застацца чыстай, спакойнай i здаровай, — кажа Святлана. — Нельга навучаць дзiця культуры здароўя асобна ад сябе самога. На шчасце, мая дачка ўстаяла. I тады я зразумела, якая важная ў гэтым процiстаяннi падтрымка сям’i i асяроддзя».

Мацярынскi i педагагiчны вопыт вылiлiся ў iдэю: стварыць такое асяроддзе, каб маглi стварацца i iснаваць сем’i, для якiх здароўе — праца над сабой, няпростая, але неабходная, светлая i радасная, бо дае надзею на будучае.

Прынцып «спачатку бацькi, а потым — дзецi» лёг у аснову Школы прыроднага развiцця «Клас» (ад стараславянскага «колас», тут, — вобраз чалавека), якi Святлана ўтварыла тры гады таму пры Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi. Школа мае на ўвазе заняткi для бацькоў з дзецьмi «ад 0» на працягу 9 месяцаў. Мэта iх — фармiраванне культуры здароўя, стварэнне падтрымлiваючага i развiваючага асяроддзя для людзей, якiя вядуць актыўны i здаровы лад жыцця.

— «Прыроднае развiццё» — гэта назва расiйскай праграмы, — тлумачыць Святлана. — Мы, як установа дадатковай адукацыi, маем права карыстацца праграмамi iншых краiн, i большасць напрамкаў нашай дзейнасцi ўзята з Дзяржаўнай праграмы Мiнiстэрства адукацыi Расiйскай Федэрацыi «Прыроднае развiццё дзiцяцi». Праграма распрацавана на базе Самарскага дзяржпедунiверсiтэта, яе аўтары — кандыдат фiласофскiх навук Юрый Iваноў i вядомы даследчык у галiне валеалогii Антанiна Iванова. Праграма, альбо яе элементы, выкарыстоўваецца ўжо шмат гадоў у многiх установах адукацыi краiн СНД, прычым, рознага ўзроўню: дашкольных, школьных, вышэйшых...

Каб быць здаровым, недастаткова аблiвацца халоднай вадой, раз на тыдзень галадаць цi бегаць па лесапарку, лiчыць Святлана Канавалава. Здароўе — аб’ёмная, шматфункцыянальная сiстэма. Гэта ўменне i расслабляцца, i рухацца, якое звязана з уменнем хутка мыслiць. «Вы заўважалi, што чалавек маларухомы думае надзвычай павольна?» — пытаецца ў мяне Святлана. А яшчэ здароўе — гэта ўменне жыць сярод людзей, уменне дараваць, прасiць, дзякаваць.

— Паветра, вада, зямля i людзi — вось чатыры складовыя здароўя, — кажа Святлана. — Чалавеку застаецца толькi знайсцi спосаб узаемадзеяння з iмi, навучыцца быць шчаслiвым, здаровым i перадаць свой стан дзецям.

Такiм чынам, яна ў першую чаргу навучае бацькоў. Дзецi, асаблiва спачатку, амаль не бяруць удзел у занятках. Яны коўзаюцца на дывановай падлозе, з цiкавасцю назiраюць за бацькамi. Нават няправiльна сказаць «навучае». Святлана хутчэй дае прасеяную праз уласны вопыт iнфармацыю, веды, якiмi валодае сама. Напрыклад, што народная казка здольная гэтак жа ўздзейнiчаць на iмунную сiстэму, як i, напрыклад, масаж ступнi. Слова з’яўляецца праграмуючай часткай чалавека, упэўнена Святлана, вельмi няпростай: яно вiбрыруе, гучыць, уплывае гукавымi хвалямi на наша жыццё...

Яны выпрабоўваюць выкладзеную iнфармацыю на практыцы: не проста чытаюць казкi — iнсцэнiруюць iх, з песнямi i танцамi. I дзецi з захапленнем глядзяць на сваiх мам i тат у такiх нязвыклых ролях. Так ствараецца асаблiвая атмасфера даверу, весялосцi.

Гэтак жа i з маляваннем, i з работай з глiнай. Дарослыя глядзяць на свае вырабы i здзiўляюцца, яны дагэтуль лiчылi, што не ўмеюць нi трымаць пэндзаль, нi ляпiць, нi танцаваць, нi ўлоўлiваць мелодыю. А дзецi... Дзецi «выдаюць» сваё нечакана, часцей нават не ў Школе, а дома, калi ўжо ўсе быццам бы i забылiся пра пройдзенае на занятках. Яны, увабраўшы ў сябе тое, што бачылi, чулi, ад чаго прыходзiлi ў захапленне, накоплiваюць, пераўтвараюць i выдаюць назад не па заказу, не ў зададзеныя дарослымi часы, а тады, калi самi палiчаць зручным.

Так у Школе «Клас» навучанне масажу i самамасажу, размiнцы, аздараўленчай гiмнастыцы спалучаецца з развiццём мыслення, мовы, iнiцыятывы i творчасцi.

Летась Святлана абаранiла ў Санкт-Пецярбургскiм дзяржаўным iнстытуце псiхалогii i сацыяльнай работы дыплом, у аснову якога паклала ўласную праграму Школы прыроднага развiцця «Клас». На абароне яна расказвала пра практычныя вынiкi заняткаў у Школе. Адзiн з галоўных: яе выпускнiкi не проста валодаюць ведамi аб здаровым ладзе жыцця, яны раз i назаўсёды мяняюць сваё жыццё. I доказам таму — Сямейны клуб, якi iснуе пры Школе i якi наведваюць яе выпускнiкi.

Гэта тлумачыцца проста. Пасля таго, як атрымаеш асалоду ад назiрання разам з дачкой за адмысловымi рухамi полымя паходнага кастра, «пахварэеш» за сына на спаборнiцтвах, пачуеш (!), як ён «хварэе» за цябе, калi ты кiдаеш бiту... Пасля такога ўжо не захочаш «катаваць» выхадны на канапе, аддаваць каштоўную вячэрнюю гадзiну пошламу ток-шоу па тэлебачанню, мяняць шчырую размову на нецвярозае высвятленне адносiнаў...

Школа прыроднага развiцця — гэта семiнары, творчыя гасцёўнi, выезды на прыроду, удзел у злётах, сустрэчы-зносiны, абмен вопытам. I канешне, гэта акунанне ў палонку (хто жадае), хаджэнне басанож, аблiванне халоднай вадой, адмова ад курэння i алкаголю. У апошнюю нядзелю кастрычнiка яны едуць у вёску Куранец пад Вiлейкай. Сустракаюцца там са сваiмi аднадумцамi, удзельнiкамi турыстычнага клуба «АИСТ», якi ўзначальвае настаўнiца фiзiкi Валянцiна Iванова. Увогуле, кiраўнiцтва Куранецкай школы ўжо шмат гадоў паспяхова прывучае дзяцей да актыўнага i здаровага ладу жыцця. Падапечныя Святланы Канавалавай едуць туды з вялiкiм задавальненнем, увесь першы дзень яны спаборнiчаюць памiж сабой на спартыўнай пляцоўцы, а на наступны ладзяць сяброўскi «круглы стол», дзе размаўляюць з гаспадарамi на блiзкую для ўсiх тэму спалучэння адукацыi i здароўя.

Зiмой яны едуць на злёт у Ратамку «Здароўе — чалавеку!». Летам удзельнiчаюць у Мiжнародным кiрмашы здароўя «Цвярозая Беларусь» — больш за тыдзень стаяць лагерам у лесе на Стаўбцоўшчыне, сёлета iх лагер налiчваў 70 чалавек. Вясной самi прымаюць гасцей у Палацы дзяцей i моладзi падчас Гарадскога фестывалю «Здаровым быць здорава!».

Палац шмат дапамагае Школе прыроднага развiцця: часткова фiнансуе, прадастаўляе i абсталёўвае памяшканне, забяспечвае турыстычным рыштункам, iмкнецца выканаць усе просьбы. Канешне, было б больш грошай, разважае Святлана, можна было б больш паездзiць, зрабiць праграму яшчэ цiкавейшай. Яна разумее, што для гэтага трэба знайсцi спонсараў, упэўнена, што гэта магчыма, вось толькi часу ў яе на пошукi не стае. Пакуль. Але радавацца таму, што маеш — адзiн з прынцыпаў стварэння здароўя, таму Святлана нiколi не сумуе. Да таго ж, яна цудоўна ведае, што прынцып гэты не супярэчыць наступнаму: не спыняйся ў самаўдасканаленнi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтаму вучаць у сямейнай школе, якая працуе ў Мiнску ўжо трэцi год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика