Такая зараз мода!
Сярэдзiна зiмы ў журналiстаў айчынных СМI традыцыйна асацыiруецца не толькi з маразамi i снегам, але i з правядзеннем вельмi цiкавага выставачнага мерапрыемства, назва якому — «Тыдзень моды на здароўе». Сёлетняя выстава, якая адкрываецца сёння, 31 студзеня, абяцае быць больш насычанай, чым папярэднiя.
Гэта ў поўнай меры адносiцца i да газеты «Звязда», якая пастараецца прыемна здзiвiць сваiх чытачоў, што прыйдуць у сталiчны НВЦ «БелЭКСПА» (пр. Пераможцаў, 14), i звычайных наведвальнiкаў, якiя скiруюць свой погляд на звяздоўскi стэнд. Што на iм будзе — пакуль сакрэт. А вось што-нiшто з культурнай праграмы мы можам ужо праанансаваць. Нашымi памочнiкамi выступяць дзяўчаты з ансамбля эстраднага танца «Глорыя» лiцэя БДУ. Гэты калектыў у чарговы раз прадэманструе свае вакальныя i танцавальныя здольнасцi, у тым лiку i скiраваныя на здаровы лад жыцця. Разбавяць праграму вядучыя з газеты «Звязда». Антракты памiж выступленнямi навучэнцаў-артыстаў будуць заняты конкурсамi на падбiванне футбольнага мяча, надзiманне паветраных шарыкаў. Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сiлы ў практыкаваннях са скакалкай i абручом. Усе ўдзельнiкi спартыўных конкурсаў на стэндзе «Звязды» будуць адзначаны прызамi. Найбольш актыўныя наведвальнiкi i ўдзельнiкi могуць трапiць i на старонкi газеты. Чакаем вас ужо сёння, шаноўныя сябры. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдзiна зiмы ў журналiстаў айчынных СМI традыцыйна асацыiруецца не толькi з маразамi i снегам, але i з правядзеннем вельмi цiкавага выставачнага мер
|
|