21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчасце — унутры чалавека

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Спецыяльна для «Звязды»

Валянцiн Мiкалаевiч Таранаў жыве ў Горках, узначальвае раённае аддзяленне ААТ «Белiнвестбанк». I яшчэ ён валодае незвычайнымi здольнасцямi, якiя атрымаў у спадчыну ад дзеда i развiў дзякуючы адукацыi. Ён — доктар нетрадыцыйнай медыцыны, магiстр бiяэнергатэрапii. Пра гэта «Звязда» пісала ў нумарах за 26 і 27 студзеня. Сёння — яго парады людзям, як захаваць здароўе.

У Валянцiна Мiкалаевiча ёсць некалькi асабiстых прынцыпаў стаўлення да здароўя чалавека i яго самааднаўлення ў асяроддзi пражывання. Па-першае, ён раiць людзям прыняць параду евангельскага Матфея: чаго не разумееш, можна толькi дзiвiцца, але не адхiляць. Па-другое, зразумець, што iнтэлектуальны чалавек заўсёды сумняваецца, i толькi дурань усё ведае, разумее i не мае праблем.

Трэцяя выснова: хворых шмат, але далёка не кожны з iх гатовы займацца сабой, бо гэта карпатлiвая праца са сваiм целам i, самае галоўнае, з душой. Таму што шчасце чалавека — унутры яго, i больш яго няма дзе шукаць. Шчасце — гэта ўнутраны стан чалавека i ён, падкрэслiвае Таранаў, не павiнен залежаць ад знешнiх варункаў. I калi чалавек пачынае стагнаць i скардзiцца, што ўсё дрэнна i нехта ў гэтым вiнаваты, то гэта глупства. Нiхто нам нiчога не павiнен i нiчым не абавязаны, гэта як закон прыроды.

— Праз свае здольнасцi я магу займацца бiяэнергакарэкцыяй чалавека, — тлумачыць сутнасць справы Валянцiн Мiкалаевiч. — Iншымi словамi — вяртаць яму жыццёвую сiлу. Чалавек, у прынцыпе, нiчым не адрознiваецца ад звычайнага акумулятара: аддаў энергiю, атрымаў. Але калi штодня баланс адмоўны, то непазбежна гэта прыводзiць да страты патэнцыялу, жыццёвай энергii. I чалавек прыходзiць i кажа: у мяне нiчога не балiць, але я не толькi не магу працаваць, але i жыць не хачу. Тады шукаюць паратунку ў рацыёне харчавання, раяць ужываць вiтамiны. Мы мудрым над дыетамi i не разумеем, што харчаванне — далёка не самы галоўны фактар жыццезабеспячэння. Але давайце па парадку...

Псiхiка

Першы фактар — псiхiчны стан чалавека. Увогуле ў аснову гэтай шкалы пакладзена ступень важнасцi для чалавека — колькi часу ён можа пражыць без яго. Калi мозг пашкоджаны, калi няма кiруемасцi арганiзмам, чалавек не жыве. Сёння ёсць тэорыя, гаворыць Таранаў, што наш мозг — гэта нiбыта камп’ютар. I калi выключыць яго з разеткi, то гэта ўжо не камп’ютар, а набор непатрэбных рэчаў.

Дыханне

— На жаль, раней дыханню як фактару жыццядзейнасцi не надавалi вялiкага значэння i не разумелi яго важнасцi: маўляў, дыхаеш, лёгкiя працуюць, i добра, — каментуе лекар. — Нiхто i не задумваўся, што 95 працэнтаў анкалагiчных хворых — людзi са слабым дыханнем. I, трэба адзначыць, што ўвогуле ў аснове анкалогii ляжыць дэфiцыт жыццёвай энергii, калi чалавек прыходзiць у стан безвыходнасцi, апатыi да жыцця i страты жадання жыць. Сёння дыханню надаецца iншае значэнне, гэта энергетычная падзарадка арганiзма. Трэба вучыцца дыхаць правiльна — глыбока, жыватом, i ў той жа час мякка, павольна, незаў-важна.

Вада

Больш за пяць дзён без вады не жывуць. I яшчэ людзi цяпер занепакоеныя тым, каб ужываць чыстую пiтную ваду. Сам Валянцiн Таранаў п’е сырую ваду з-пад крана. Але ставiць на падваконне два шкляныя слоiкi з вадой, кладзе ў кожную чвэрць чайнай лыжкi ёдаванай солi i дае гэтай вадзе яшчэ пастаяць на сонечным святле, зарадзiцца. Лекар сцвярджае, што атрымлiваецца «жывая» вада з энергетычнай падпiткай, якая мае нават iншую структуру малекулы».

Адпачынак

Сем дзён без сну — i «дах» з’язджае. Каб чалавеку адчуваць сябе здаровым, вучыць Таранаў, трэба адпачываць 7—8 гадзiн. I класцiся пры гэтым хоць бы за паўтары гадзiны да апоўначы. Iнакш захаваць бiярытмы i бiяэнергетыку на патрэбным узроўнi немагчыма.

— Гэту выснову пацвярджаюць i «зоркi»-артысты, якiя звычайна тусуюцца ўначы, — гаворыць Валянцiн Мiкалаевiч. — Як толькi яны даходзяць да 50-гадовага рубяжу, адразу пачынаецца раздрай з прычыны парушэння бiярытмаў. Трэба прытрымлiвацца здаровага ладу жыцця, класцiся спаць своечасова i нармальна адпачываць.

Харчаванне

Замест звыклых офiсных кавы з пячэннем Валянцiн Мiкалаевiч частуе гасцей зялёным чаем з дабаўленнем сямi зёлак i сваiм мёдам. А замест цукерак прапануе сухафрукты, якiя больш пасуюць «людзям, якiя дбаюць пра душу i цела». Праўда, бiяэнергатэрапеўт зноў-такi раiць не зацыклiвацца на гэтай праблеме.

— Сёння распрацавана, наколькi я памятаю, 32 тысячы дыет, i адзiнае, што iх аб’ядноўвае — адсутнасць карысцi для арганiзма, — цвёрда лiчыць Валянцiн Мiкалаевiч. — I скажу як бiяэнергатэрапеўт, што чалавек з высокiм энергетычным патэнцыялам не мае лiшняй вагi альбо яе дэфiцыту. Парушэнне абменных працэсаў пачынаецца, калi чалавек страчвае жыццёвую энергiю. I iншай прычыны, паверце, няма.

Аднак усё ж Таранаў прапануе некалькi парад у сферы харчавання. Па-першае, есцi харчы сваёй мясцовасцi. Можа, не кожны разумее, што такое iнфармацыйны код прадукту, але арганiзм тут працуе як камп’ютар, i толькi праз пятае пакаленне новы прадукт «прымаецца» як свой. Напрыклад, нашы продкi харчавалiся ў асноўным канапляным альбо льняным алеем, а мы ў асноўным — сланечнiкавым. I гэта нядобра. А банан — гэта заменнiк нашай бульбы, i без яе не абысцiся тым, хто хоча захаваць здаровым сваё сэрца.

— А што датычыцца люблю-не люблю, то ад гэтых слоў у дачыненнi да харчавання трэба пазбаўляцца, — раiць лекар. — Гэта шкодны падыход. П’янiца любiць гарэлку, а наркаман — наркатычныя рэчывы. Гэта толькi справа звычкi, i больш нiчога. Трэба есцi не тое, што любiш, а што карысна.

Неабходна харчавацца 4, а то i 5 разоў на дзень. Трэба рытмiчна падаваць арганiзму новую ежу. Каб наступны камок штурхаў папярэднi ў страўнiкавай сiстэме, менавiта тады яна захавае патрэбны тонус.

Да абеду, вучыць Таранаў, трэба харчавацца вугляводзiстай i крухмалiстай ежай, а пасля абеду — нацiскаць на бялкi. I рэкамендуе не есцi салодкага на ноч. А распаўсюджанай парадзе не вячэраць Валянцiн Мiкалаевiч зусiм не давярае: нашы продкi працавалi цэлы дзень, наядалiся ўвечары да адвалу i, шчаслiвыя, засыналi моцным здаровым сном. Так i нам, лiчыць ён, не варта адыходзiць ад традыцый. Трэба есцi мяса, хоць бы курынае, i рыбу. I нiякiх дарагiх экзатычных харчоў, таму што гэта мала ўплывае на здароўе i доўгажыхарства.

— Стары, якi жыве на адным хлебе з вадой, можа жыць больш за мiльярдэра, якому штодня з Ямайкi прывозяць свежыя клубнiцы, — гаворыць суразмоўца. — Таму што сацыяльная несправядлiвасць ёсць у грамадстве, але яе няма ў прыродзе. Харчаванне — не самае галоўнае, не вызначальнае. Хоць рацыянальная сiстэма харчавання дапамагае адкласцi на познi час хваробы i добра ўплывае на сярэднюю працягласць жыцця. А вось на доўгажыхарства — не...

Дарэчы, Таранаў вывучаў доўгажыхарства, i звычайна кожны чалавек ва ўзросце за сто гадоў абавязкова выпiваў амаль штодня ад 40 да 80 грамаў алкаголю ў пералiку на гарэлку. Паводле слоў лекара, сучасная навука вызначыла норму: чарку гарэлкi, келiх вiна альбо шклянку пiва можна выпiць штодня, 5 дзён на тыдзень — каб не было прывыкання. Так рабiлi i многiя вядомыя медыкi — напрыклад, Я.Чазаў. Гэта патрэбна для бiяхiмiчных працэсаў, для захавання ў належным стане сасудаў. Асаблiва тым людзям, якiя iнтэнсiўна працуюць — фiзiчна альбо iнтэлектуальна.

Рух

Гэта шосты фактар жыццядзейнасцi.

— Раней савецкая iдэалогiя ставiла рух як фактар жыццядзейнасцi на першае месца: маўляў, спорт важней за ўсё, бегай — i будзеш жыць да ста гадоў, альбо па крайняй меры збяжыш ад iнфаркту, — узгадвае Валянцiн Мiкалаевiч. — А калi падумаўшы, то ў прыродзе больш жыве той, хто менш рухаецца. Карова ў адрозненне ад каня не займаецца «лёгкай атлетыкай», а жыве на 5—10 гадоў больш. Кот «пляваў» на фiзкультуру, ён дзень спiць i ноччу дзяжурыць ля норкi, а жыве больш за сабаку. Так што рухацца трэба, але ў меру.

Трэба радавацца жыццю!

Усе скардзяцца, што людзi вакол сталi нервовыя, псiхiчна няўстойлiвыя i нават нядобрыя. А Таранаў лiчыць, што людзi страцiлi абарону сваёй свядомасцi i псiхiчнага стану.

— У свой час гэтай абаронай была моцная вера, — тлумачыць ён. — Чалавек дакладна ведаў, хто тут самы галоўны: стваральнiк гэтага свету. Мне заўсёды падабалася жыццёвая фiласофiя бабулi па лiнii маёй жонкi, якая пражыла каля сотнi гадоў i была на сваiх нагах. Напрыклад, у вёсцы куры не туды зайшлi i суседка лаецца, а яна ёй адказвала: «Мар’я, а Бог бачыць, хто з нас добры, а хто дрэнны, i чортава слова да добрага чалавека нiколi не прылепiцца». Усё! Вось гэта была браня! А ў нас сёння палец чалавеку пакажы, i яго ўжо трасе ад абурэння.

Трэба радавацца звычайным рэчам i самому жыццю, вучыць лекар. Прачнуўся ранiцай, сонейка свецiць, птушкi пяюць, ручкi-ножкi шавеляцца. Узрадуйся i з усмешкай правядзi гэты цудоўны дзень. Не трэба чапляцца за нейкiя непрыемныя думкi i «гутарыць» з iмi, накручваць сябе i потым выплёскваць гэтую дрэнную энергiю на кагосьцi, бо яна абавязкова вернецца да цябе. I ўвечары — рукi апускаюцца i нiчога не хочацца. Тут павiнна дапамагчы фiласофiя жыцця, сутнасць якой — настрой на пазiтыў. Прычым у iдэале, па Таранаву, трэба радавацца i цяжкасцям, якiя здараюцца ў жыццi. Бо, можа, гэта лёс вырашыў зберагчы нас ад яшчэ большых нягод.

— I яшчэ не трэба ставiць перад сабой у жыццi несапраўдныя, непатрэбныя мэты, — працягвае Валянцiн Мiкалаевiч. — Калi Марка Твэна ўпершыню завялi ў амерыканскi ўнiверсам i ён абышоў усе паверхi, то выйшаў i сказаў: «Гасподзь, я i падумаць не мог, што чалавек можа пражыць жыццё i не ведаць, што на свеце iснуе столькi непатрэбных рэчаў». А роўна столькi iснуе i непатрэбных мэтаў, якiя нясуць чалавеку расчараванне. Не трэба спяшацца, трэба слiзгаць па жыццю. Жыць i радавацца. I разумець, што ўсё ж такi галоўная мэта — гэта само жыццё.

г. Горкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцiн Мiкалаевiч Таранаў жыве ў Горках, узначальвае раённае аддзяленне ААТ «Белiнвестбанк». I яшчэ ён валодае незвычайнымi здольнасцямi, якiя атры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика