У агракамбiнаце «Ждановiчы» матэрыяльна заахвочваюцца сем’i работнiкаў за нараджэнне дзяцей
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
Пры з’яўленнi другога дзiцяцi гаспадарка выплачвае сям’i дапамогу ў памеры 40 базавых велiчынь, трэцяга — 60, чацвёртага — 80 базавых.
Як расказалi ў дырэкцыi агракамбiната «Ждановiчы», рашэнне аб заахвочваннi нараджальнасцi прынята сумесна кiраўнiцтвам i прафсаюзным камiтэтам агракамбiната i ўнесена ў калектыўны дагавор. Яго мэта — аказаць рэальную падтрымку рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi па паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi ў рэспублiцы. Спецыялiсты адзначылi, што з пачатку 2007 года матэрыяльную дапамогу ў сувязi з нараджэннем другога (Br1240 тыс.) i трэцяга (Br1860 тыс.) дзяцей атрымалi дзве сям’i. А ў мiнулым годзе, пачынаючы з лiпеня, калi было прынята такое рашэнне, у гаспадарцы заахвоцiлi сем сем’яў з нованароджанымi на агульную суму звыш Br10 млн. У гэтым спiсе большасць складаюць сем’i, дзе на свет з’явiлася другое дзiця. Узнагароджанне ў суме Br2480 тыс. было ўручана таксама адзiнай пары, у якой нарадзiўся чацвёрты малы. Значная аднаразовая дапамога, а таксама падтрымка, якая аказваецца гаспадаркай у вырашэннi жыллёвых праблем работнiкаў агракамбiната, можа iстотна паўплываць на рашэнне сям’i аб нараджэннi другога i наступных дзяцей, упэўнены ў дырэкцыi. Таму не выключаюць, што ў блiжэйшыя гады ў агракамбiнаце «Ждановiчы» можа адбыцца сапраўдны бэбi-бум.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры з’яўленнi другога дзiцяцi гаспадарка выплачвае сям’i дапамогу ў памеры 40 базавых велiчынь, трэцяга — 60, чацвёртага — 80 базавых
|
|