Газ з нетрадыцыйнай сыравiны
Яна СВЕТАВА
Будаўнiцтва бiягазавага энергетычнага комплексу па нямецкай тэхналогii вядзецца ў рэспублiканскiм унiтарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Заходнi» Брэсцкага раёна. У спецыяльных ёмiстасцях будзе вырабляцца бiягаз.
Такая тэхналогiя атрымання палiва шырока распаўсюджана на Захадзе. Энергiю атрымлiваюць пры сцiсканнi бiягазу. Апошнi выдзяляюць з бiялагiчнай масы, у склад якой уваходзяць харчовыя i раслiнныя астаткi, адходы мясакамбiнатаў i падобнай вытворчасцi. У «Заходнiм» у якасцi бiямасы маюць намер выкарыстоўваць гной са свiнакомплексу. Атрыманай энергii павiнна хапiць на асвятленне i ацяпленне прадпрыемства па вырошчванню свiней.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва бiягазавага энергетычнага комплексу па нямецкай тэхналогii вядзецца ў рэспублiканскiм унiтарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Заходнi»
|
|