У адной касе бiлеты i на аўтобус, i на цягнiк, i на самалёт
Сяргей РАСОЛЬКА
Нацыянальнай авiякампанiяй «Белавiя» распрацавана i са снежня мiнулага года на авiярэйсе Мiнск—Лондан тэсцiруецца тэхналогiя продажу «Электроннага бiлета». Павышаецца якасць абслугоўвання пасажыраў пры продажы i бранiраваннi бiлетаў.
Усяго за мiнулы год Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый на навукова-даследчыя работы са сродкаў iнавацыйнага фонду i рэспублiканскага дарожнага фонду было накiравана 8,8 млрд рублёў. Сярод iншых найбольш значных навуковых распрацовак у галiне транспарту i дарожнай гаспадаркi варта, напрыклад, адзначыць спецыяльную камп’ютарную сiстэму цэнтралiзаванага продажу бiлетаў на праезд у пасажырскiм транспарце. Пасля яе завяршэння пасажыры змогуць загадзя набываць за наяўны i безнаяўны разлiкi бiлеты на любыя аўтобусныя маршруты, што будуць адпраўляцца з усiх аўтавакзалаў i аўтастанцый краiны, уключаных у сiстэму. У далейшым яна будзе злучана з аналагiчнымi сiстэмамi, якiя маюць Беларуская чыгунка i Дэпартамент па авiяцыi, што дазволiць у адной касе набываць або бранiраваць бiлет на любы вiд пасажырскага транспарту ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальнай авiякампанiяй «Белавiя» распрацавана i са снежня мiнулага года на авiярэйсе Мiнск—Лондан тэсцiруецца тэхналогiя продажу «Электроннага бiл
|
|