У Беларусi магчыма павышэнне ўнутраных цэн на нафтапрадукты да 5 працэнтаў
Мiлена АНУФРЫЁНАК, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Мiхаiл Асiпенка ўчора на сустрэчы з журналiстамi.
Ён адзначыў таксама, што акрамя гэтага павышэння да канца года змяненне цэн больш не плануецца, «калi не будзе якiх-небудзь форс-мажорных абставiнаў». Цяпер асобныя грамадзяне зарабляюць на вывазе нафтапрадуктаў з Беларусi ў сумежныя краiны, асаблiва ў Лiтву i Латвiю. Белнафтахiм не будзе «патураць гэтаму бiзнэсу», цэны прыкладна ўраўнуюцца. Беларусь у лютым будзе атрымлiваць нафту па новай цэнавай формуле. Ён растлумачыў, што «гэта тая ж формула, па якой купляюць нафту ва ўсiм свеце з розніцай у кошце транспарці-роўкі». Беларусь гарантавана будзе закупляць нафту як мiнiмум на $130 танней, чым яна абыходзiцца палякам i iншым спажыўцам расiйскай нафты за мяжой. Згодна з разлiкамi, сярэдняя цана паставак для Беларусi складзе $225 за 1 тону. Беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы будуць працаваць прыбыткова. Канцэрн «Белнафтахiм» працуе над стварэннем нафтатрэйдэрскай кампанii. Два нафтаперапрацоўчыя заводы, Беларускi нафтавы гандлёвы дом i ВА «Беларуснафта» створаць аб’яднаны статутны фонд i адкрыюць прадпрыемства на тэрыторыi Заходняй Еўропы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Мiхаiл Асiпенка ўчора на сустрэчы з журналiстамi
|
|