«Краiна здароўя»
Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Бел- ЭКСПА» (пр. Пераможцаў, 14) адбылася афiцыйная цырымонiя адкрыцця III мiжнароднай спецыялiзаванай выставы «Тыдзень моды на здароўе», у якой бярэ ўдзел i наша газета.
— Вiтаю вас у самым чыстым i здаровым горадзе на планеце, — звярнуўся да прысутных мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў. — Здаровы лад жыцця i яго галоўны кампанент — фiзiчная культура i спорт — выконваюць вялiкую ролю ў станаўленнi магутнай, моцнай дзяржавы i здаровага грамадства, таму i Прэзiдэнт, i ўрад нашай краiны ўдзяляюць вялiкую ўвагу стварэнню ўмоў для заняткаў спортам i фiзiчнай культурай: у Беларусi дзейнiчае звыш 25 тысяч спартыўных пабудоў. Напрыклад, нядаўна ўзведзены Лядовы палац у Жлобiне. Неўзабаве ў сталiцы будзе ўнiкальная арэна «Мiнск», разлiчаная на 20 тысяч гледачоў i для заняткаў 30 вiдамi спорту. Падзяку за ўклад у фармаванне здаровай нацыi беларускiм журналiстам выказаў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч: — Прапаганду здаровага ладу жыцця супрацоўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi ўспрымаюць як адну са сваiх галоўных задач, таму на старонках перыядычных выданняў, у тэле- i радыёэфiры гэта тэма прысутнiчае пастаянна i асвятляецца вельмi таленавiта. Хачу выказаць падзяку i расiйскiм калегам, якiя адгукнулiся на прапанову ўзяць удзел у гэтай выставе. Жадаю ўсiм здароўя на многiя гады! Пасля сваiх выступленняў Уладзiмiр Васiльевiч i Аляксандр Уладзiмiравiч пагасiлi новыя паштовыя канверты, якiя «Белпошта» выпусцiла спецыяльна да выставы «Тыдзень моды на здароўе», а трохразовы алiмпiйскi чэмпiён Аляксандр Мядзведзь перарэзаў сiмвалiчную стужку, пасля чаго вырашыў паспрачацца з людзьмi, якiя прыдумалi назву выставы: «Па-мойму, моды на здароўе быць не павiнна, бо сачыць за здароўем трэба заўжды, абавязкова, таму штодзённа займайцеся спортам». Да прыхiльнiкаў здаровага ладу жыцця, канешне ж, мае дачыненне i «Звязда», таму на стэндзе нашай газеты была i своеасаблiвая лазня з венiкамi, i свежы нумар з укладкай «Краiна здароўя». Выступiць на нашай прэзентацыi з задавальненнем адгукнулiся i нашы даўнiя сяброўкi — дзяўчаты з ансамбля эстраднага танца «Глорыя» лiцэя Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Чытачы «Звязды» не толькi з ахвотай паглядзелi на iх танцы, але i атрымалi прэзенты з сiмволiкай «Звязды», што ў юбiлейны для нашага выдання год (сёлета «Звяздзе» спаўняецца 90) — цудоўны падарунак. Iрына ПРЫМАК. Не каманды, а асабiсты прыклад У рамках выставы «Тыдзень моды на здароўе» ў Мiнску прайшла сустрэча мiнiстра спорту i турызму РБ Аляксандра Грыгарава з журналiстамi Беларусi i Расii, на якой iшла размова аб масавым фiзкультурна-аздараўленчым руху. Сталi традыцыйнымi рэспублiканскiя масавыя фiзкультурна-спартыўныя спаборнiцтвы «Мiнская лыжня», «Мiнская восень» з удзелам кiраўнiка дзяржавы, «Залатая шайба» i «Скураны мяч». Наогул фiзiчнай культурай i спортам у нашай краiне займаецца 12,6 працэнта грамадзян ад агульнай колькасцi насельнiцтва (1 мiльён 236 чалавек). Для параўнання — у Расii гэты паказчык складае 12 працэнтаў, а ва Украiне — 11. Паводле слоў Аляксандра Уладзiмiравiча, каманднымi метадамi нiкога аздараўляцца i займацца спортам не прымусiш, а толькi асабiстым прыкладам: «Я два разы на тыдзень плаваю ў басейне, спрабую зазiрнуць у лазню i на бiльярд. Летам магу прабегчы кiламетры тры побач з домам, а зiмою станаўлюся на лыжы, ды i кiраўнiк нашай краiны сваiм прыкладам паказвае нам, як трэба сябраваць са спортам». Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Бел- ЭКСПА» (пр. Пераможцаў, 14) адбылася афiцыйная цырымонiя адкрыцця III мiжнароднай спецыялiзаванай выстав |
|