21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiзавыя клопаты не пакiдайце на потым

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Польшча, бадай, самая наведваемая нашымi суайчыннiкамi замежная краiна, з якой у Беларусi ўсталяваны вiзавыя адносiны. Аб вiзавых вынiках мiнулага года, захадах па вырашэнню праблем у гэтай сферы, новаўвядзеннях у практыцы выдачы вiз iшла размова на нядаўняй прэс-каферэнцыi ў польскiм пасольстве.

Так, паводле даных начальнiка консульскага аддзела пасольства Польшчы ў Мiнску Кшыштофа Свiдэрака, у 2005 годзе польскую мяжу перасеклi 3 650 802 грамадзянiны Беларусi, а летась — 3 911 766. У выдачы вiзы было адмоўлена толькi каля 300 грамадзянам. Паводле назiранняў консулаў, у асноўным у Польшчу едуць з мэтай наведаць сваякоў, сяброў, таксама туды iмкнуцца дзелавыя людзi, турысты i аматары шопiнгу.

У мiнулым годзе самым напружаным месяцам стаў жнiвень, калi консулам даводзiлася працаваць у вельмi напружаным рэжыме. Таксама «гарачыя» ў гэтым сэнсе — кастрычнiк i снежань, чэрвень i красавiк.

З гэтай нагоды польскiя дыпламаты настойлiва раяць клапацiцца аб вiзе загадзя. Тым больш што атрымаць яе можна задоўга да паездкi — амаль за шэсць месяцаў да даты ўезду ў Польшчу. Таму, каб пазбегнуць чэргаў i iншых непрыемных сюрпрызаў, лепш здаваць дакументы на атрыманне вiзы ў студзенi, лютым i сакавiку.

Але чамусьцi большасць тых, хто збiраецца ехаць летам, менавiта летам i звяртаюцца з пытаннем атрымання вiзы. Адсюль i сапсаваныя ў доўгiх чэргах нервы, i скаргi, i злоўжываннi. Асаблiва складанай была сiтуацыя ў Мiнску, калi атрыманне вiзы часам ператварылася для тысяч людзей ў даволi пакутлiвы працэс.

На думку начальнiка вiзавага аддзела пасольства Мiхала Грачылы, свой сумны ўклад у гэту справу ўнеслi некаторыя нядобрасумленныя беларускiя турфiрмы, якiя ўводзiлi ў зман супрацоўнiкаў консульства заяўкамi i просьбамi аб паскарэннi выдачы вiз для быццам бы ўдзельнiкаў запланаваных на канкрэтныя даты паездак груп турыстаў. А на самай справе турфiрмы потым прадавалi месца ў чарзе з выгадай для сябе. Часта за вiзы турфiрмы дадаткова бралi з людзей немалыя грошы. I тым самым няблага зараблялi.

Сёння такiм турфiрмам пастаўлена заслона. У выпадку выкрыцця фактаў падману з такiмi партнёрамi консульскi аддзел назаўсёды спыняе супрацоўнiцтва. Консулы падкрэслiлi, што вiза атрыманая самастойна, будзе каштаваць значна менш, чым з дапамогай турфiрмы.

У студзенi г.г. спрошчаная практыка атрымання вiзы. У вынiку знiкла адна чарга да акенца так званага першага кантакту. Цяпер кожны можа прыйсцi ў будныя днi ў вiзавы аддзел з пашпартам з 14 гадзiн да паловы 17-й, зарэгiстравацца, атрымаць (калi трэба) кансультацыю i праз пэўны нядоўгі тэрмiн атрымаць вiзу. На летнi перыяд мяркуецца павялiчыць колькасць супрацоўнiкаў консульства ў Мiнску. Гэтыя i iншыя захады, мяркуецца, зменшаць колькасць людзей у чэргах.

Для тых, хто вельмi спяшаецца ў Польшчу, выкарыстоўваецца паскораная выдача так званай экспрэс-вiзы — лiтаральна на працягу сутак. Праўда, за такую паслугу прадугледжваецца павышаны консульскi збор.

Паводле слоў Мiхала Грачылы, Польшча як член Еўрасаюза, верагодна, у наступным годзе далучыцца да краiн шэнгенскай зоны.

Вiзавыя клопаты — гэта расходы для грамадзян. У тым лiку i на набыццё медыцынскай страхоўкi. Пакуль яе наяўнасць не патрабуецца пры ўездзе ў Польшчу. Аднак Мiхал Грачыла вельмi настойлiва раiў усё ж мець такую страхоўку, бо лячэнне ў Польшчы зусiм не таннае.

Яшчэ консул рэкамендаваў пры наведваннi консульства не браць з сабой прадметы, так бы мовiць, двайнога прызначэння. Паводле яго слоў, асобныя нашы грамадзяне незразумела навошта прыносяць з сабой вялiкiя нажы, нажнiцы, пiлы i iншыя небяспечныя, на погляд дыпламатаў, рэчы. Яны не маюць анiякiх адносiнаў да мiрнага працэсу атрымання вiзы i толькi даюць дадатковую працу для аховы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча, бадай, самая наведваемая нашымi суайчыннiкамi замежная краiна, з якой у Беларусi ўсталяваны вiзавыя адносiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика