Пiлiнг, клiнiнг, пляценне дрэдаў i заказ праз Iнтэрнэт...
Iнга МIНДАЛЁВА
...прапануе сёння айчынная сфера бытавога абслугоўвання
У мiнулым годзе ў краiне быў адкрыты 101 новы комплексны прыёмны пункт, у тым лiку 71 — у аграгарадках. Адрамантавана 499. Усяго на 1 студзеня 2007 года ў краiне функцыянаваў 1761 сельскi КПП (адзiн пункт на 1528 вяскоўцаў). У кожным КПП сёння прымаюцца заяўкi па 11 вiдах сацыяльна значных бытавых паслугах, па чатырох з iх (рамонт абутку i вопраткi, паслугi цырульнiка i продаж рытуальных паслуг) абслугоўванне аказваецца на месцы. Паводле слоў генеральнага дырэктара Дзяржаўнага аб’яднання «Белбыт» Ганны Лаўрукевiч, летась было праведзена тэхнiчнае пераўзбраенне арганiзацый галiны, у тым лiку тых, якiя аказваюць паслугi насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi i маюць сетку КПП, за кошт сродкаў рэспублiканскага, мясцовых бюджэтаў, уласных сродкаў арганiзацый i iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства гандлю на суму каля 10 млрд рублёў. Увогуле, у арганiзацыях «Белбыта» летась былi распрацаваны i атрымалi ўкараненне 1500 новых узораў i мадэляў мэблi, абутку, галаўных убораў, швейных, трыкатажных, ювелiрных вырабаў, новых мадэляў стрыжак i прычосак, вырабаў рытуальнай атрыбутыкi. Акрамя таго, супрацоўнiкi галiны ўкаранiлi 55 новых вiдаў i формаў бытавога абслугоўвання, сярод iх: рамонт складанай бытавой тэхнiкi новага пакалення (СВ-печак, пральных машын, пыласосаў), рамонт мэблi са змяненнем дызайну, чыстка вырабаў з новых тэкстыльных матэрыялаў i скур, намазное фарбаванне пушнiны, танiраванне дэталяў аздаблення з натуральнага футра. Прапануюць беларускiя «бытавiкi» паслугi лiчбавага фота, рамонт газонакасiлак i трымераў айчыннай i iмпартнай вытворчасцi, мастацкую штопку вырабаў. А таксама i зусiм новыя паслугi, напрыклад, зняцце пiлiнга з вопраткi (пазбаўленне ад «катышкаў»), клiнiнг (тэрмiновая ўборка памяшкання), прыём заказаў праз Iнтэрнэт з дастаўкай на дом. Цырульнiкi могуць зрабiць вам каскадную афарбоўку валасоў, нарошчванне вейкаў, мужчынскую доўгатэрмiновую завiўку, пляценне дрэдаў (косак), рамонт i аднаўленне пазногцяў, дэкаратыўны манiкюр. Доля дзяржаўных арганiзацый, якiя сёння аказваюць бытавыя паслугi насельнiцтву, не перавышае 20 працэнтаў. Прычым большасць «прыватнiкаў» канцэнтруецца ў сталiцы i абласных гарадах. Для таго, каб абаранiць спажыўца ад магчымых парушэнняў iх правоў, Ганна Мiкалаеўна паабяцала, што сёлета працягнецца працэс сертыфiкацыi на найбольш запатрабаваныя i прыбытковыя вiды бытавых паслуг: вытворчасць мэблi пад заказ i аўтасэрвiс, дзе было выяўлена шмат парушэнняў. Падобную сертыфiкацыю ўжо атрымалi цырульнi, некаторыя хiмчысткi i пральнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...прапануе сёння айчынная сфера бытавога абслугоўвання
|
|