21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дрыбiнскiя модныя валёнкi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Вось i прыйшла доўгачаканая «сiворка»! «Сiвор» вясёла блiшчыць на «свянцы», i самы час апранаць дарослым i дзецям валёнкi дрыбiнскiх «катрушнiкаў».

Хто не зразумеў — дапаможа «Слоўнiк шапавалаў», выдадзены Дрыбiнскiм гiсторыка-этнаграфiчным музеем. Сiворка — зiма, сiвор — снег (а таксама i мароз), свянка — сонца, а катрушнiкамi называлi дрыбiнскiх шапавалаў ад слова катруха — шапка. Майстры, каб чужыя не завалодалi iх сакрэтамi, прыдумалi сабе «кланавую» мову — катрушнiцкi лемязень. Гэта мёртвая мова, бо ёй карыстаюцца некалькi старых шапавалаў, але гэта значная частка гiсторыi i культуры Дрыбiншчыны.

Шапавальству прысвечана цэлая экспазiцыя ў мясцовым музеi. Там выстаўлены валёнкi i магеркi (папулярныя шапкi, якiя калiсьцi сяляне насiлi ўзiмку i ўлетку), а таксама i прылады для iх вырабу. Краязнаўцы распавядаюць пра дзве версii паходжання гэтага майстэрства ў Дрыбiнскiм раёне. Паводле першай, мясцовы памешчык Антон Цiханавецкi, якi быў уладальнiкам Дрыбiна, адправiў у Нiжагародскую губерню некалькi прыгонных сялян авалодаць майстэрствам шапавальства. Яны навучылiся, вярнулiся дадому i ўзялi чаляднiкаў, i так пайшоў па акрузе развiвацца промысел.

Паводле iншай версii, той жа памешчык каб павялiчыць насельнiцтва i зрабiць з Дрыбiна вялiкае мястэчка, запрасiў усiх, хто пажадае, сялiцца ў гэтых мясцiнах. Былi сярод перасяленцаў i прыгонныя сяляне, якiя беглi ад сваiх гаспадароў, i нiбыта яны прывезлi з сабой майстэрства шапавальства. Спачатку рабiлi шапкi, ад гэтага i ўзнiкла назва шапавал — шапку валю. А таксама валiлi i вельмi патрэбны войлак для будаўнiцтва хат, якiм за тым часам канапацiлi сцены.

Вядомы гiсторык i этнограф Еўдакiм Раманаў лiчыў, што шапавальства iснуе на Дрыбiншчыне з сярэдзiны ХVIII стагоддзя. Праўда, з яго версiямi ўзнiкнення промыслу старыя майстры не пагаджалiся: яны лiчылi, што шапавальства не было завезена ў гэтыя мясцiны, а iснавала тут справедку.

Як працуюць шапавалы, можна цяпер убачыць у раённым музеi. Спачатку стрыгуць авечку i атрымлiваюць воўну. Потым воўну чэшуць, перабiваюць з дапамогай прыстасавання, якое называецца «брындай». Таму дрыбiнскiх майстроў называлi таксама i брындзiкамi. Потым патрэбны былi драўляныя калодкi, якiя абвалаквалi воўнай i валiлi: з бясформеннай масы воўны атрымлiвалiся шчыльныя валёнкi.

Даўней шапавалы звычайна хадзiлi да гаспадара са сваiмi прыладамi, i на месцы, з яго воўны выраблялi розныя рэчы. Iншыя сядзелi ў Дрыбiне, набывалi на свой страх i рызыку воўну (падобна на цяперашняе прадпрымальнiцтва), выраблялi некалькi соцень шапак i валёнак, а потым ездзiлi прадаваць у суседнiя паселiшчы, Мсцiслаў i Горкi. Раней гандлявалi звычайна оптам, а цяпер — толькi ў рознiцу альбо па замовах.

Добра пагандлявалi дрыбiнскiя шапавалы ў апошнiя «Дажынкi» ў Бабруйску. З лёту прадалi ўсе дзiцячыя валёнкi, i нават усiм не хапiла — пакупнiкi яшчэ i замовы рабiлi на будучае. Нягледзячы на тое, што каштуюць вырабы шапавалаў не вельмi танна: напрыклад, за тыя ж дзiцячыя валёнкi просяць 30 тысяч рублёў, ды яшчэ i галёшы патрэбныя — iх вырабляюць на гумавым заводзе ў Крычаве.

Гавораць, што немалыя кошты тлумачацца дарагавiзнай воўны, якая каштуе 25 тысяч за кiлаграм, i роўна кiлаграм патрэбен на жаночыя валёнкi, а на мужчынскiя — яшчэ больш. Тым не менш, сёння шапавальства — гэта даволi прыбытковы бiзнэс, i майстар заўсёды можа зарабiць сабе, як гаворыцца, на хлеб з маслам.

Лепшыя шапавалы цяпер часта прыходзяць у музей, каб распавесцi дзецям пра сваё майстэрства i яго гiсторыю. Асаблiва такiя заняткi папулярныя ў летнiх лагерах адпачынку.

— У маладых жаданне навучыцца шапавальству ёсць, — гаворыць Нiна Радзевiч, — але спыняе iх цяжкасць гэтай працы. Каб укатаць шчыльна воўну, патрэбны немалая сiла, моцныя рукi i, канешне, цярплiвасць. На адны валёнкi неабходна патрацiць цэлы дзень.

Зараз валёнкi звычайна набываюць для малых i для старых — цёпла, зручна — няма замкоў i шнуркоў, мякка i экалагiчна! Карыстаюцца папулярнасцю валёнкi ў гандляроў, якiя стаяць на адкрытых рынках, а таксама ў паляўнiчых i аматараў рыбалкi. Людзi актыўна карыстаюцца прыладамi з воўны ў лазнi — там дарэчы шапкi i рукавiцы.

— Цяпер вырабы шапавалаў набываюць як сувенiры, падарункi, — гаворыць кiраўнiк музея Алена Рабкавец. — Але ў папулярным серыяле «Не родись красивой» мадэлi на прэзентацыi калекцыi адзення хадзiлi ў валёнках. Верагодна, гэта знак таго, што вырабы з воўны будуць зноў папулярныя.

Цi вернецца мода на ваваўняныя боты? Ва ўсiм свеце цяпер людзi аддаюць перавагу экалагiчным рэчам з натуральных матэрыялаў. Дарэчы, цяпер i ў крамах дзiцячага абутку можна пабачыць дзявочыя боты з воўны, але з сучаснай гумавай падэшвай. Тым больш што верх расшыты каляровымi аплiкацыямi, вышыўкамi, бусiнамi i паеткамi. Праўда, выраблены такiя боты за мяжой Беларусi.

— Таму, каб вырабы з воўны карысталiся шырокiм попытам, трэба прадумаць новы спосаб iх вытворчасцi, — лiчыць Нiна Радзевiч, — каб старадаўнiя традыцыi спалучыць з новымi тэхналогiямi. Вось тады i дрыбiнскiя валёнкi стануць моднымi!

Дрыбiнскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось i прыйшла доўгачаканая «сiворка»! «Сiвор» вясёла блiшчыць на «свянцы», i самы час апранаць дарослым i дзецям валёнкi дрыбiнскiх «катрушнiкаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика