Захоўвала бабуля спiртное
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны»
Больш чым паўтоны спiртазмяшчальнай вадкасцi канфiскавана ў кватэры сталiчнай пенсiянеркi. Акрамя алкаголю, у 69-гадовай жыхаркi дома № 146 на праспекце Ракасоўскага выяўлена больш за 200 коркаў i 130 этыкетак на гарэлку i каньяк завода «Мiнск-Крышталь».
Кошт спiртнога — прыкладна чатыры з паловай мiльёны рублёў. Каментуючы сiтуацыю, начальнiк упраўлення ўнутраных спраў Ленiнскага раёна Уладзiмiр Рудзiшкiн адзначыў, што канфiскацыя такой буйной партыi кантрафактнай алкагольнай прадукцыi — вялiкая рэдкасць, а вось нелегальных гандляроў спiртным затрымлiваюць рэгулярна. Як правiла, гэта людзi сталага ўзросту, якiя рэалiзоўваюць таннае вiно i самагонку ў начны i вячэрнi час, калi магазiны ўжо не працуюць. Уладзiмiр Рудзiшкiн падкрэслiў, што ў такiх выпадках прадукцыя канфiскуецца, а ў адносiнах да прадаўца складаецца адмiнiстрацыйны пратакол.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш чым паўтоны спiртазмяшчальнай вадкасцi канфiскавана ў кватэры сталiчнай пенсiянеркi |
|