Раўнiвiца падпалiла дом
Iгар ГРЫШЫН
Пракуратурай Барысаўскага раёна ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да вясковай жыхаркi, якая, як мяркуецца, не пашкадавала ўласны дом, падпалiўшы яго, каб пакараць мужчыну з жанчынай, што знаходзiлiся ў будынку.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, у ходзе расследавання крымiнальнай справы па факту гiбелi ў вёсцы Осава мясцовай жанчыны, было ўстаноўлена, што руку да гэтага прыклала рабочая аднаго з сельгасвытворчых кааператываў. Апошняя, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, з рэўнасцi падпалiла свой дом, у якiм спалi няшчасная i 50-гадовы мужчына. Мужчына, выбiўшы шыбу, змог выбрацца з палаючага будынка, жанчына — не. Вясковая жыхарка, якая падазраецца ў злачынстве, арыштавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Барысаўскага раёна ўзбуджана крымiнальная справа ў адносiнах да вясковай жыхаркi, якая, як мяркуецца, не пашкадавала ўласны дом, падпалiў
|
|