У гармонii з прыродайРубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81 Зiма — найлепшы час, каб падвесцi вынiкi i пабудаваць планы на наступны год. Планiроўка саду i размяшчэнне на iм участка для вырошчвання гароднiны павiнны быць старанна прадуманы. Ад гэтага ж залежаць колькасць i якасць ураджаю.Але не менш важнае значэнне мае i прыгажосць дачнага ўчастка. Пракладваючы дарожкi, трэба рабiць iх з паваротамi. Гэта надасць участку забаўнасць, дасць магчымасць з’явiцца новым клумбам. Але занадта звiлiстыя дарожкi таксама не патрэбныя. Для дачных дарожак добра выкарыстоўваць плоскiя тратуарныя плiткi. Лепш за ўсё не бетонныя, а пясчана-цэментныя — яны будуць служыць даўжэй, ды i рыхтаваць iх можна самастойна. Гэта прыгожа, па такiх плiтках зручна хадзiць, дарожкi можна перапланаваць, калi спатрэбiцца. Зямля пад такiмi плiткамi не ўшчыльняецца ад хадзьбы, асаблiва вясной i восенню. Самы зручны памер плiткi — 50х50 см, таўшчыня 5—7 см. Трэба памятаць, што чым чысцейшы пясок выкарыстоўваецца, тым больш трывалыя i даўгавечныя будуць плiткi. Перш чым укладваць плiткi, пад iх неабходна пакласцi пясчаную падушку ў 5—10 см. Добра, калi на дачы «жывуць» зручныя, прыгожыя рэчы: крэслы, шэзлонгi, гамакi, раскладушкi. Нядрэнным будзе зрабiць таксама навесы i альтанкi. Дробны пясок слоем у 1 см спатрэбiцца для мiжрадкоўяў. Калi разраўняць пясок рыдлёўкай, то пасля першага дажджу пясок злучыцца з зямлёй i зямля не будзе налiпаць на абутак. Не трэба выкарыстоўваць на дачы абутак з абцасамi, асаблiва калi глеба вельмi вiльготная. Калi ўшчыльняць глебу абцасамi, яна пазбаўляецца паветра i закiсае. Прыемна ўсведамляць, што побач з намi на дачы працуюць пчолы, павольна, але старанна разрыхляюць i абагачаюць зямлю чарвякi, пiльна сочаць за чысцiнёй лiсця птушкi. Каб гэтыя iстоты з жаданнем дапамагалi дачнiку, трэба ствараць iм усе ўмовы для жыцця. У такiм выпадку праца з памочнiкамi стане радаснай i плённай, а хiмiкаты спатрэбяцца менш. У барацьбе са шкоднымi насякомымi дапамогуць жабы i яшчаркi, першыя любяць мокрыя месцы, а другiя, наадварот, цёплыя камянi. На дачы неабходная шпакоўня, i не адна. Пры ўстаноўцы трэба развярнуць ляток ад ветру, а нiжэй шпакоўнi прывязаць лапкi хваёвых дрэў, каб у птушыны домiк не залезлi кошкi. Ёсць яшчэ месцы, у якiх могуць пасялiцца каштоўныя для дачы насякомыя i жывёлы. На ўчастку павiнны быць загушчаныя кусты цi жывая агароджа — зараснiк для птушак. Пры распрацоўцы новага ўчастка трэба пакiнуць кавалачак жывога лесу. За агароджай цi жывой агароджай пакiнуць крыху бур’яну, някошанай травы, дзе будуць жыць i шкодныя, i карысныя насякомыя, дробныя жывёлы. Няхай на дачы будуць карчы, пнi... Пад дахам можна падвесiць пучкi абрэзкаў сцёблаў — птушкi выкарыстаюць iх па прызначэнню. Не трэба знiшчаць домiкi шмялёў. На ўчастку добра было б высадзiць раслiны-меданосы i раслiны-нянькi для вусеняў прыгожых матылькоў. Трэба таксама ахоўваць дачу ад галодных кошак, якiя знiшчаюць дробных жывёл i птушак саду.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма — найлепшы час, каб падвесцi вынiкi i пабудаваць планы на наступны год. Планiроўка саду i размяшчэнне на iм участка для вырошчвання гароднiны пав
|
|