21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Саладуха абзавёўся «двайнiком»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Да ўласнага дня нараджэння спявак выпусцiў чарговы — 8-ы па лiку, калi ўлiчваць i зборнiкi лепшых песень — альбом «Кахаць цябе, родная». На яго прэзентацыю былi запрошаны журналiсты i аўтары ўсiх 16 кампазiцый, што трапiлi на дыск. Тым больш, падстаў для сустрэчы i атрымання вiншаванняў у артыста аказалася многа...

20 гадоў на сцэне — гэтага хопiць для некалькiх творчых бiяграфiй. Больш за дзесяць клiпаў, больш за 10 гадоў з моманту выхаду першага альбома, культавы хiт «Здравствуй, чужая милая», «iмянное» пiва, эксперыменты з iмiджам ад «беларускага Iгара Талькова» да эпатажнага прэтэндэнта на «Еўрабачанне»... Прайшла, можна сказаць, цэлая эпоха Аляксандра Саладухi. Зрэшты, чаму «прайшла»? Да свайго творчага юбiлею спявак падыходзiць у поўным росквiце сiл i планаў — працягваецца тур па Беларусi «Кахаць цябе, родная», якi пачаўся ў кастрычнiку мiнулага года i распiсаны да мая года цяперашняга. Усяго запланавана даць 100 канцэртаў па вялiкiх i малых гарадах роднай краiны.

Але галоўная мэта зараз, паводле слоў Саладухi, — гэта не гонка за канцэртамi, а будаўнiцтва ўласнага дома. У сэнсе, загараднага. Брыгада будаўнiкоў дзень i ноч працуе на яго ўзвядзеннi — зусiм недалёка ад сталiцы, 5 км па «алiмпiйскiм» накiрунку Масква—Брэст.

— Так, мы з Наташай (грамадзянская жонка Саладухi. — Аўт.) зараз будуем дом.

— Вялiкi?

— Галоўнае, прыгожы! Як скончым, паклiчу вас усiх на наваселле. А ў перспектыве ўвогуле хачу ладзiць там з дапамогай тэлевiзiйнiкаў канцэрты пад Новы год, як Ала Барысаўна Пугачова, напрыклад, у свой час рабiла «Калядныя вечары».

Пра кожнага ўдзельнiка творчай каманды, хто дапамагаў рабiць альбом i прыйшоў на яго прэзентацыю, спявак прыгадваў некалькi забаўных фактаў — добрых слоў i падзяк хапiла на ўсiх, пачынаючы ад легендарнага паэта Алега Жукава (аўтар знакамiтай «Люди встречаются, люди влюбляются») i дырэктара гуказапiсваючай кампанii «Вiгма» Жанны Няхайчык (першая пласцiнка артыста была запiсана якраз на «Вiгме») да зусiм маладога дызайнера Сяргея, якi прыдумаў незвычайны ход — сумясцiць белы фон вокладкi дыска i белае адзенне артыста. Не засталiся ў даўгу i аўтары — напрыклад, Алег Жукаў падарыў вершаваную замалёўку i шыкоўны букет. А Нiна Багданава, якую мы збольшага ведаем як удзельнiцу новамоднага дуэта «Рin-Соdе», мала таго што, як высветлiлася, напiсала загалоўную песню альбома — «Кахаць цябе родная», — дык яшчэ i падарыла Саладуху сертыфiкат народнага артыста. «Выбраны народам», — сцiпла пазначана там.

— Я лiчу, што Аляксандр Саладуха цалкам заслугоўвае ўсякай пашаны i ганаровых званняў, — патлумачыла Нiна. — Гэта адметнасць беларускай эстрады. Мы яшчэ хадзiлi пад стол пешшу, а ён ужо выступаў i збiраў залы; мы выраслi, а ён працягвае спяваць i збiраць залы! Дык чаму ж не назваць яго народным?

Асобным сюрпрызам для прэсы i для самога Саладухi стала з’яўленне на прэзентацыi... даўняга прыхiльнiка i ў пэўным сэнсе нават «двайнiка» спевака. Уладзiмiр — моцны на выгляд, ладна скроены i стыльна апрануты малады чалавек — працуе медбратам. Даўно любiць спяваць, прычым не толькi для душы ў душы, але i на публiку. Песнi Аляксандра Саладухi, кажа, выконвае з 2001 года на розных конкурсах самадзейнасцi — пачаў з «Любiмай жанчыны», потым засвоiў i больш шырокi рэпертуар. З iм, дарэчы, тройчы займаў на конкурсах першае месца.

— А што вы здзiўляецеся, — убачыў нашы здзiўленыя вочы спявак, — так, сярод маiх прыхiльнiкаў не толькi дзяўчаты i жанчыны. Увогуле, на канцэрты прыходзiць публiка самая розная: ад маленькiх дзетак да людзей пенсiйнага ўзросту.

У прынцыпе, чаму б слухацкай аўдыторыi i не быць такой неаднароднай — усё ж у канцэртах Саладухi, акрамя самога артыста, удзельнiчае спявачка Вольга Драздова, а з нядаўняга часу — яшчэ i новы гурт «Элемент» у складзе Антона i Сашы Саладухi. Магчыма, адзiн цi абодва гэтыя юныя рэперы з’явяцца ў клiпе Саладухi на песню «Сын» — гэтае вiдэа плануецца здымаць зусiм хутка. А можа ў нястомнага артыста прыхаваны яшчэ нейкiя сюрпрызы i казыры ў рукаве — з iм нiколi нельга быць упэўненым...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да ўласнага дня нараджэння спявак выпусцiў чарговы — 8-ы па лiку, калi ўлiчваць i зборнiкi лепшых песень — альбом «Кахаць цябе, родная»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика