Збаўце хуткасць i праявiце пiльнасць!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Нябесная канцылярыя рыхтуе вадзiцелям чарговыя выпрабаваннi
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзярж-аўтаiнспекцыi МУС краiны, 3 лютага ў Беларусi чакаюцца ападкi, у асноўным снег, на дарогах галалёд. Парывы ветру будуць дасягаць 18 метраў у секунду. Асобам, якiя пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых хваробаў, Дзяржаўтаiнспекцыя нагадвае, што рэзкiя перапады атмасфернага цiску аказваюць негатыўны ўплыў на самаадчуванне: замаруджваецца рэакцыя, з’яўляецца млявасць, рассейваецца ўвага. Такiм людзям варта ўстрымацца ад кiравання аўтамабiлем у неспрыяльныя днi. Увогуле, улiчваючы складаныя ўмовы надвор’я, ДАI рэкамендуе ўсiм вадзiцелям праяўляць павышаную ўвагу, не рабiць рэзкiх манеўраў i вытрымлiваць хуткасны рэжым. Мiж iншым, для «лiхачоў» будзе карыснай наступная iнфармацыя. Паводле звестак Дзяржаўтаiнспекцыi, на тэрыторыi сталiцы i Мiнскай вобласцi ў выхадныя днi аўтапатрулi па кантролю за выкананнем хуткасных рэжымаў будуць дзяжурыць на участках дарог: МКАД — з 2-га па 9-ы кiламетр, «Мiнск — Калачы—Мядзел» — ад сталiцы да Вiлейскага раёна, «Мiнск—Нацыянальны аэрапорт» — ад Мiнска да Барысаўскага раёна, «Мiнск—Магiлёў» — ад Мiнска да Беразiно, «Мiнск—Гомель» — ад Мiнска да Асiповiчаў, «Мiнск—Мiкашэвiчы», ад Мiнска да Слуцка, «мяжа РФ (Звянчатка)—Крычаў—Бабруйск—Iвацэвiчы» — ад Слуцка да мяжы Мiнскай i Брэсцкай абласцей, «Мiнск—Маладзечна—Нарач» — ад Мiнска да Маладзечна, «Мiнск —Дзяржынск—Стоўбцы» — ад Мiнска да Стаўбцоўскага раёна, «Мiнск—Гродна» — ад Мiнска да Валожына. Апроч таго, паводле звестак ДАI, у сталiцы зараз працуюць у аўтаномным рэжыме 10 фотарадараў, якiя фiксуюць перавышэнне хуткасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нябесная канцылярыя рыхтуе вадзiцелям чарговыя выпрабаваннi
|
|