Нараджаюць на Мiншчыне ўсё часцей
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Дэмаграфiчная бяспека Дзяцей на Мiншчыне за леташнiя адзiнаццаць месяцаў нарадзiлася на 6,7 працэнта больш, чым за такi ж тэрмiн у 2005-м. Усяго 13 373 новыя грамадзяніны Беларусi з’явiліся на свет у цэнтральнай вобласцi.Стала менш выпадкаў смяротнасцi сярод дзяцей ва ўзросце да аднаго года — з 6,8 да 5,3 на тысячу нованароджаных. Амаль ва ўсiх рэгiёнах Мiнскай вобласцi, за выключэннем пяцi раёнаў, дзяцей з’яўляецца на свет, у параўнаннi з мiнулымi гадамi, усё больш. I невыпадкова — дабрабыт людзей з’яўляецца галоўнай мэтай дзяржаўнай дзейнасцi. Таму абласныя выдаткi менавiта на сацыяльную сферу складаюць большую частку бюджэту, i павялiчваюцца, згодна з планам, на пяць працэнтаў кожны год. Моладзь зацiкаўлена ў тым, каб ствараць сям’ю i нараджаць дзяцей. У кожным раёне вобласцi распрацавана праграма па прадастаўленню жылля маладым сем’ям, у сельскай мясцовасцi i горадзе ўжо «працуюць» праекты па вырашэнню пытанняў з чаргой на жыллё, iльготнымi крэдытамi i г.д. А шматдзетным сем’ям, у якiх выхоўваюць трое i больш дзяцей, гарантаваны дом цi кватэра. Акрамя таго, у вобласцi панiжаецца i агульны паказчык смяротнасцi сярод насельнiцтва. Як паведамiлi карэспандэнту газеты ў Мiнскiм аблвыканкаме, колькасць людзей, якiя пайшлi з жыцця, за адзiнаццаць месяцаў мiнулага года панiзiлася на 2,5 працэнта i склала каля 22 тысяч чалавек. Разам з тым, пакуль захоўваецца тэндэнцыя перабольшвання смяротнасцi над нараджальнасцю на восем з паловай тысяч чалавек (гэта 1,6 працэнта). Нагадаем, што па даных на 1 снежня мiнулага года на Мiншчыне пражывае 1 мiльён 467 тысяч 500 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяцей на Мiншчыне за леташнiя адзiнаццаць месяцаў нарадзiлася на 6,7 працэнта больш, чым за такi ж тэрмiн у 2005-м. Усяго 13 373 новыя грамадзяніны
|
|