21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iванаў загаварыў па-беларуску...

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

У Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii чарговая прэм’ера — пастаноўка драмы Антона Чэхава «Iванаў»

« — Слухай, бедалага... Тлумачыць табе, хто я — сумленны цi подлы, здаровы цi псiхапат, я не буду. Табе не ўдзяўбеш. Быў я маладым, гарачым, шчырым, недурным; любiў, ненавiдзеў i верыў не так, як усе, працаваў i спадзяваўся за дзесяцярых, змагаўся з мельнiцамi, бiўся лбом аб сцены; не суразмерыўшы свае сiлы, не разважаючы, не ведаючы жыцця, я ўзвалiў на сябе ношку, ад якой адразу ж захрумсцела спiна i пацягнулiся жылы; я спяшаўся выдаткаваць сябе на адну толькi маладосць, п’янеў, узрушаўся, працаваў; не ведаў меры... I скажы: а цi можна было iнакш? Нас жа мала, а работы многа, многа! Божа, як многа! I вось як жорстка помсцiць мне жыццё, з якiм я змагаўся! Надарваўся я! У трыццаць гадоў ужо пахмелле, я стары, я ўжо апрануў халат. З цяжкай галавой, з лянiвай душой, стомлены, надарваны, надломлены, без веры, без любовi, без мэты, як цень, сланяюся я сярод людзей i не ведаю: хто я, навошта жыву, чаго хачу?..».

... Прачытаеш такое, i здрыганецца сэрца, перахопiць дыханне. А пачуеш з вуснаў выдатных майстроў беларускага нацыянальнага мастацтва, пачуеш у «дзеяннi» з тэатральнай сцэны — i наогул хочацца ...плакаць. Не ад сентыментальнасцi сваёй душы, не ад яе чуллiвасцi... I нават не ад спагады да галоўнай дзеючай асобы... «Загiнуў беззваротна! — крычыць герой са сцэны. — Перад табой стаiць чалавек, у трыццаць пяць гадоў ужо стомлены, расчараваны, раздаўлены сваiмi нiкчэмнымi подзвiгамi; ён згарае ад сораму, здзекуецца над сваёй слабасцю... О, як узбунтоўваецца ўва мне гордасць, якое душыць мяне шаленства...».

Вялiкiм ён быў Майстрам псiхалагiчнага аналiзу стану душы чалавека, гэты Антон Паўлавiч Чэхаў(!). Настолькi вялiкiм i непараўнальным, што i сёння, праз не адно дзесяцiгоддзе, яго героi не проста жывуць, але i прымушаюць да дзеянняў, дзейснасцi, высноў...

Драме «Iванаў» — 118 гадоў. Аднак, нягледзячы на такi «паважаны» ўзрост твора, да яго пастаноўкi звярталiся вельмi i вельмi нямногiя калектывы. Так, былi падчас напiсання твора i гучныя, з сапраўдным звонам, прэм’еры, i шумныя рэкламныя публiкацыi, аднак... Цi то сам час, а, хутчэй за ўсё, больш таленавiтыя i адпаведныя «той» эпосе i «таму» грамадству iншыя творы Антона Паўлавiча (тыя ж «Чайка», «Тры сястры», «Вiшнёвы сад», «Дзядзька Ваня»), «зацмiлi» ягоныя ж, роздумныя i разважлiвыя, больш таго — зарыентаваныя на далёкую будучыню, якой, дзякуй богу, стаў ужо наш час, п’есы.

Добра, што, хоць i надоўга, але ж — не назаўсёды!

...Адважыўшыся на пастаноўку чэхаўскага «Iванава», Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii «абазначыў» твор як адну з самых неадназначных п’ес класiка. I не без падстаў на тое... Бо ўжо тады, адразу пасля апублiкавання i першай пастаноўкi яе, п’еса выклiкала шумную палемiку i «возбудила разноречивые толки и мнения». Ужо ў маi 1889 года вядомы крытык А. Пляшчэеў паведамляў пiсьменнiку В. Караленку: «Одни превозносят пьесу до небес, другие страшно ругают...» Твор маладога драматурга А. Чэхава знiшчалi як бяздарны такiя вядомыя «ценители», як Г. Успенскi, М. Мiхайлоўскi, той жа В. Караленка, шматлiкiя ананiмныя аўтары «рэцэнзiй» i «водгукаў»... М. Мiхайлоўскi ў сваiх «Случайных заметках» так i адзначыў: Чэхаў, «будучи очень талантливым молодым писателем, написал плохую драму...».

Аднак жа былi i iншыя, куды больш рэальныя i аб’ектыўныя ацэнкi твора. Аглядальнiк «Недели» Р. Дзiстрэла паставiў Iванава «в ряды «героев времени», в ряды Онегиных, Печориных, Бельтовых и Рудиных...». Ён адназначна напiсаў, што гэты вобраз з’яўляецца «лучшим выражением господствующего среди нас настроения и дает нам право причислить г. Чехова к тем художникам, которые умели схватывать и изображать внутреннюю физиономию сменяющихся поколений...».

Думаецца, лепш пра твор i не скажаш!

— Вялiкая, шматузроўневая работа над драмай пачалася з перакладу яе на беларускую мову, — гаворыць мастацкi кiраўнiк Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта рэспублiкi «За духоўнае адраджэнне» прафесар Валерый Анiсенка. — Гэту справу мы папрасiлi зрабiць Уладзiмiра Максiмавiча Скарынкiна — аднаго з найбольш вядомых i таленавiтых сучасных творцаў беларускай лiтаратуры, вядомых сваiмi класiчнымi перакладамi не толькi ў нашай краiне, але i далёка за яе межамi, у прыватнасцi, у Iталii, дзе некалькi гадоў таму ён быў высока ўганараваны за пераклад на беларускую мову бессмяротнага Дантэ. I наогул да працы з беларускамоўным тэкстам драмы Чэхава мы падышлi з усёй адказнасцю. Кансультантам па мове, напрыклад, запрасiлi выдатнага спецыялiста сцэнiчнага маўлення прафесара Iлью Кургана, музычнае афармленне з ахвотай пагадзiўся выканаць кампазiтар Уладзiмiр Кандрусевiч... Ну а тое, як «зрабiлi» сваю справу выканаўцы роляў, меркаваць, як кажуць у такiх выпадках, не нам, а гледачам — самым галоўным i аб’ектыўным суддзям кожнай творчай справы...

Не ўдаючыся ў падрабязнасцi, у так званы прафесiйны разбор зробленай справы (яшчэ раз зазначу: справы такой шматабдымнай, працаёмiстай, але ж — патрэбнай i, несумненна, удзячнай!) адзначу: чэхаўскi «Iванаў» набыў новае, i не толькi сцэнiчнае, увасабленне i жыццё. Трэба бачыць, як самааддана i ўпэўнена, шчыра i з вялiкiм мастакоўскiм задавальненнем выконваюць «свае» ролi вядомыя майстры сцэны: Iгар Сiгаў i Людмiла Сiдаркевiч, заслужаная артыстка рэспублiкi Таццяна Мархель i Максiм Панiматчанка, Галiна Чарнабаева i Валерый Ласоўскi, Андрэй Дабравольскi i Ганна Арынiч-Анiсенка... Зусiм не «губляюцца», а, хутчэй за ўсё, наадварот — уносяць свежыя i новыя выканаўчыя матывы i ноткi ў пастаноўку чэхаўскай драмы, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры Андрэй Шылько (выканаўца адной з вядучых роляў — маладога земскага ўрача Яўгена Львова), Вольга Бухта, Марыя Пятровiч — мiж iншым, выхаванцы Валерыя Анiсенкi, прафесара гэтай вышэйшай навучальнай установы Беларусi.

Пастаноўкай «Iванава» Антона Чэхава Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii зноў засведчыў, што з’яўляецца сапраўднай лабараторыяй такой жа сапраўднай драматургiчнай творчасцi. Акцёры ў чарговы раз прадэманстравалi, што для iх высокае мастацтва — зусiм не перашкода, а новы, чарговы крок да сапраўднага таленавiтага майстэрства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рэспублiканскiм тэатры беларускай драматургii чарговая прэм’ера — пастаноўка драмы Антона Чэхава «Iванаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика