Асуджаны хакер
Яна СВЕТАВА
Студэнт адной з брэсцкiх ВНУ жыхар горада Жабiнкi хацеў узбагацiцца з дапамогай камп’ютарнага вымагання i падману.
Хлопец пасылаў па электроннай пошце мужчынам фотаздымак дзяўчыны з прапановай пазнаёмiцца. Пры адкрыццi пiсьма актывiзаваўся вiрус, якi разбураў праграмнае забеспячэнне камп’ютара атрымальнiка. Тады ахвяра атрымлiвала яшчэ адну прапанову — усяго за 11 тысяч рублёў пачысцiць камп’ютар ад вiруса. Яшчэ 21-гадовы «ўмелец» прадаваў адказы на пытаннi тэстаў для абiтурыентаў i шмат iншай электроннай «прадукцыi». У судзе было даказана каля сотнi эпiзодаў незаконнай хакерскай дзейнасцi. Суд Жабiнкаўскага раёна прыгаварыў гора-праграмiста да пяцi гадоў пазбаўлення волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнт адной з брэсцкiх ВНУ жыхар горада Жабiнкi хацеў узбагацiцца з дапамогай камп’ютарнага вымагання i падману
|
|