«Валютчыкi» актывiзавалiся. I «прагаралi»...
Iгар ГРЫШЫН
У студзенi, калi назiраўся пэўны ажыятаж на рынку наяўнай валюты, зноў актывiзавалiся людзi, якiя паспрабавалi зарабiць на незаконных здзелках з СКВ. Так званыя «валютчыкi» скарысталiся момантам i намагалiся стварыць канкурэнцыю «абменнiкам».
Праўда, як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, на часовую актывiзацыю скупкi i продажу валюты насельнiцтвам i магчымыя ў сувязi з гэтым парушэннi звярнулi ўвагу i ў праваахоўных органах: у прыватнасцi, быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па кантролю за захаваннем грамадзянамi парадку пры ажыццяўленнi валютных аперацый. У вынiку за студзень супрацоўнiкамi па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi з ценявога абароту было канфiскавана больш за 77 мiльёнаў рублёў. Напрыклад, у Магiлёўскай вобласцi аператыўнiкамi за парушэнне Дэкрэта Прэзiдэнта №1 былi затрыманы непрацуючы мясцовы жыхар i работнiк Клiмавiцкага вытворчага ўчастка «Харчмаш», у якiх канфiскавана больш за 100 тысяч расiйскiх рублёў. Не пашанцавала i грамадзянцы В’етнама, якая наступiла на тыя ж граблi: жанчыну затрымалi ў Оршы, а страцiла яна ў вынiку незаконнай куплi-продажу СКВ 300 долараў ЗША, 100 еўра, 3 тысячы расiйскiх рублёў i больш за 1 мiльён беларускiх рублёў. Каб астудзiць пыл грамадзян, якiя iдуць наперакор заканадаўству, у мiнiстэрстве нагадваюць, што за незаконныя валютныя здзелкi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягваюцца не толькi «валютчыкi» (штраф у памеры ад 35 да 300 базавых велiчынь), але i тыя, хто скарыстаўся iх паслугамi, — апошнiм пагражае штраф ад 35 да 150 базавых велiчынь. Да таго ж пры абмене валюты з рук праваахоўнiкi канфiскуюць у даход дзяржавы ўсе грошы, што правапарушальнiкi выкарыстоўвалi пры незаконнай аперацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi, калi назiраўся пэўны ажыятаж на рынку наяўнай валюты, зноў актывiзавалiся людзi, якiя паспрабавалi зарабiць на незаконных здзелках з СКВ |
|