21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зоркi выйгралi «дуэль» з журналiстамi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Тусоўка

(ПАДЧАС ЗМАГАННЯ НIВОДНЫ ЎДЗЕЛЬНIК НЕ ПАЦЯРПЕЎ)

Звычайна ў нас як прынята? Зоркi шоу-бiзнэсу выступаюць у больш цi менш вялiкiх кампанiях, прадстаўнiкi СМI, хоць i прыходзяць на канцэрты, але пiшуць не пра творчыя дасягненнi, а пра нейкiя эксклюзiўныя (пажадана «смажаныя») падрабязнасцi. У абсалютна мiрнае суiснаванне першых i другiх верыцца з такой жа цяжкасцю, як у бяскроўныя «пасядзелкi» льва i ягняцi. Аднак, аказваецца, бывае i такое... Днямi знакамiтыя беларускiя выканаўцы, акцёры, дызайнеры сустрэлiся з журналiстамi ў сяброўскай атмасферы прэс-клуба «РRЕSSтыж» i клуба «Brоnх», каб... пайграць у бiльярд. Атрымаўся першы турнiр па рускаму бiльярду «Зорная пiрамiда».

Адклаўшы мiкрафоны, дыктафоны i блакноты — зрэшты, не вельмi далёка — карэспандэнты i рэдактары вядучых друкаваных i электронных СМI Беларусi ўзброiлiся кiямi. Задача ставiлася няпростая — высветлiць, хто ўсё ж мацнейшы iгрок у рускi бiльярд. Прычым гульня iшла не па прынцыпу «кожны сам за сябе». Кожная каманда складалася з 14 чалавек, якiх арганiзатары турнiру iмгненнай жараб’ёўкай разбiлi на пары. За два раунды па паўгадзiны кожны патрэбна было выйграць, — цi, у горшым выпадку, прайграць з гонарам. I спадзявацца на няведанне сапернiкамi правiлаў гульнi не выпадала — бо судзiў сустрэчу, мiж iншым, прафесiянал — суддзя нацыянальнай катэгорыi РБ Дзмiтрый Рысявец.

У «зорнай» камандзе былi заўважаны спевакi — браты Дзмiтрый i Георгiй Калдуны, Аляксей Хлястоў, Пётр Елфiмаў (на фота), Алеся, Галiна Шышкова, Кiрыл Клiшэвiч (гурт «Тяни-Толкай»), артысты — Аляксандр Вергуноў, Генадзь Давыдзька, дызайнеры — Саша Варламаў, Уладзiмiр Цэслер, а таксама галоўны КВЗшнiк Беларусi Андрэй Мукавозчык, знакамiты фiтнэс-трэнер Святлана Кашыцкая, капiтан каманды элiтарнага клуба «Што? Дзе? Калi?» Алесь Мухiн. Процiстаялi iм у абароне iнтарэсаў СМI, напрыклад, гендырэктары: ЗАТ «БелКП-Прэс» — Марына Стацэнка, Першага музычнага канала — Валерый Краўчук, беларускага партала TUT.BY — Кiрыл Валошын, вядучая праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» Святлана Бароўская, генеральны прадзюсар «Альфа Радыё» Сяргей Ражкоў, галоўны рэдактар газеты «Антэна» Сяргей Малiноўскi i г.д. Прычым, калi прэса ў асноўным толькi гуляла, артысты яшчэ i працавалi. Дзiма Калдун, напрыклад, выйшаў на сцэну са словамi «Гэта песня выйграла нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» i, я спадзяюся, усё ж прагучыць на конкурсе» — i выканаў сваю конкурсную «Wоrk Yоur Mаgiс», вакол якой зараз столькi спрэчак. (Дарэчы, сёння ранiцай з сайта паэта Карэна Кавалерана знiкла заява аб тым, што ён забараняе выкарыстоўваць тэкст песнi, i з’явiлася такая iнфармацыя: «вядуцца iнтэнсiўныя перамовы, вынiкам якiх стане дамоўленасць, якая абавязкова задаволiць усiх». — Аўт.). Нават нягледзячы на праблемы з апаратурай, сумненняў у тым, што Дзiма спявае жыўцом i спявае класна, нi ў кога не засталося. Праўда, сам выканаўца быў не вельмi задаволены:

— Там на сцэне нiчога не чуваць, лепш бы я ў «плюс» спяваў! — з сэрцам кiнуў Дзiма. Зрэшты, нiхто не стаў асуджаць яго за залiшнюю эмацыянальнасць — у святле апошнiх падзей i напружанага прома-тура, якi пачнецца ўжо сёння.

Георгiй Калдун выказванне брата ўлiчыў, крыху пажартаваў, заручыўся падтрымкай публiкi i выклаўся на сто працэнтаў — дзiва, як сцены клуба ўцалелi ад гэтага моцнага голасу. Мы не ўтрымалiся, каб не пахвалiць:

— Можа, табе на «Фабрыку зорак-7» з’ездзiць, даць майстар-клас?

— А што, было б забаўна прайсцi на «Фабрыку» разам з гэтымi дзецьмi. Каб мяне хоць на дзень з iмi пакiнулi...

— То яны ўсе хадзiлi б строем, як у пiянерлагеры!

— Вельмi можа быць, — рассмяяўся Жора. Дарэчы, ён у хуткiм часе, вiдаць, папоўнiць шэрагi прадстаўнiкоў СМI — разам з сябрам-КВЗшнiкам спявак рыхтуе да запуску ранiшнюю праграму на адной з беларускiх радыёстанцый, але падрабязнасцi раней часу не раскрывае.

Адцягнуў увагу iгракоў на сябе i Пётр Елфiмаў, выканаўшы на польскай мове песню «Дзiўны свет», якая ў свой час прынесла спеваку Гран-пры «Славянскага базару ў Вiцебску» i ўскосна пацвердзiўшы, што якiя б новыя зоркi нi запальвалiся на эстрадным небасхiле, у Беларусi ён — спявак нумар адзiн.

А вось Соrriаnа ў турнiры не ўдзельнiчала ўвогуле, затое спецыяльна дзеля гэтага вечара прыдумала сабе новы вобраз i выканала з кампазiтарам Леанiдам Шырыным новую песню — штосьцi падобнае на стылiзаваны блюз, менавiта ў духу «Бронкса».

Пасля першага раунда журналiсты вялi ў лiку 4:3, i многiя балельшчыкi адпускалi з’едлiвыя каментарыi, маўляў, гэта вам не спяваць. Але, як высветлiлася, рана радавалiся. Невядома, цi блiскучыя выступленнi выканаўцаў, цi майстэрства асобных «зорак» было таму прычынай, але вынiковы лiк сустрэч за бiльярднымi сталамi склаўся наступным чынам: 8:6 на карысць «зорак». Зрэшты, нездарма гэты турнiр быў названы першым... Мо, яшчэ адыграемся. Усё адно ў пройгрышы нiхто не застанецца.

Фота аўтара.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна ў нас як прынята? Зоркi шоу-бiзнэсу выступаюць у больш цi менш вялiкiх кампанiях, прадстаўнiкi СМI, хоць i прыходзяць на канцэрты, але пiшуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика